Копысь
Копысь лац. Kopyś | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1059 | ||||
Магдэбурскае права: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Аршанскі | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 842 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||||
Паштовы індэкс: | 211038 | ||||
СААТА: | 2236554000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. / 54.32444° пн. ш. 30.29167° у. д.Каардынаты: 54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. / 54.32444° пн. ш. 30.29167° у. д. | ||||
± Копысь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ко́пысь — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 842 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 35 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь (лінія Ворша — Магілёў). Аўтамабільныя шляхі злучаюць мястэчка з Воршай і з шашой Ворша — Магілёў. Рачная прыстань.
Копысь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Копысь як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Ніканаўскім летапісы і датуецца 1059 годам. У 1116 годзе князь смаленскі Вячаслаў захапіў паселішча.
У сярэдзіне XІІ стагодзьдзя ў Копысі знаходзіўся пункт збору гандлёвага мыта смаленскімі князямі з тавараў, што правозілі Дняпром, карчмарскай даніны з заезных дамоў.
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першай палове XІV ст. Копысь далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XІV—XVІІІ стагодзьдзях тут існаваў замак; местам валодалі Астроскія, Радзівілы. У XV—XІХ стагодзьдзях Копысь была цэнтарам мастацкага керамічнага рамяства, гэтак званай «копыскай кафлі»; тут выраблялі ўсе віды дэталяў абліцоўваньня комінаў. У 1508 годзе паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1597 годзе Крыштап Радзівіл «Пярун» запісаў фундуш на царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы[a]. На 1651 год у месьце было 384 двары (зь іх 113 у прадмесьцях), на 1663 год — 17 вуліцаў[3].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Копысі і ваколіцаў ліцьвінамі: «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин[b]-белорусец ис Копыси, мещанский сын» (1629 год)[6], «копышенин Гришка Мартинов <…> литвина… отпустили за рубеж» (1631 год)[7][8], «…литвин Сенька Иванов в роспросе сказал: из Копоси, посадского человека сын» (1633 год)[9].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе мясцовае насельніцтва пад узьдзеяньнем манахаў Куцеінскага манастыра здало места маскоўскім захопнікам. У 1695—1744 гадох места належала да Нойбурскіх маёнткаў; паводле некаторых зьвестак атрымала Магдэбурскае права[3]. У гэты час Копысь мела наступны плян: да замка на захадзе далучаўся Рынак, на якім стаялі 80 крамаў, царква, вадзяны млын; уздоўж дарогі на Воршу месьціліся кальвінскі збор з плябаніяй (збудаваныя ў XVІ стагодзьдзі Крыштапам Радзівілам), Сьвятадухаўскай царква, карчма. Абнесенае астрогам і ўмацаванае гароднямі, места мела 6 брамаў, да якіх вялі галоўныя вуліцы.
У XVІІІ стагодзьдзі Копысь стала сталіцай графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1707 годзе расейскія войскі поўнасьцю спалілі места[3]. На 1759 год тут было 22 вуліцы, 369 двароў; у Аршанскім прадмесьці 135 двароў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Копысь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету (у 1777—1796 і 1802—1861 гадох). У 1778 годзе адбылося зацьверджаньне першага генэральнага пляну Копысі. 16 жніўня 1781 году места атрымала герб: «у зялёным полі чорны заяц»[10]. У Вайну 1812 году Копысь занялі францускія войскі, 12 лістапада тут цераз Дняпро з расейскім войскам перапраўляўся Міхаіл Кутузаў. У 1821 годзе ў месьце адкрылася земская народная вучэльня. На 1825 год у Копысі было 253 жылыя дамы (адзін мураваны, астатнія драўляныя), 6 цэркваў, 2 рэлігійныя ўстановы, 13 піцейных дамоў, 9 крамаў, земская народная вучэльня; на 1842 год — 355 драўляных і 1 мураваны будынак. У 1848 годзе тут пачала працаваць піваварня; у 1874, 1876 і 1877 гадох — кафляныя заводы.
На 1879 год у Копысі было 384 жылыя дамы (зь іх 2 мураваныя), дзеялі 7 праваслаўных цэркваў (адна мураваная і 6 драўляных), 2 каталіцкія касьцёлы (мураваны і драўляны), 2 земскія народныя вучэльні (жаночая і мужчынская), паштовая станцыя, 3 заезныя дамы, 8 корчмаў. У канцы ХІХ ст. у месьце мелася 3 камяніцы, 373 драўляныя будынкі; дзеялі 7 праваслаўных цэркваў, касьцёл, пратэстанцкая царква, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў; працавалі мужчынская і жаночая вучэльні, лякарня, аптэка[11]. У 1900 годзе адкрылася Копыская меская вучэльня, якую ў 1913 годзе пераўтварылі на вышэйшую пачатковую вучэльню. На 1911 год у месьце працавалі 15 кафляных заводаў, 4 паравыя млыны, піваварня, крухмальны і вінакурны заводы, лякарня, аптэка; дзеялі 7 праваслаўных цэркваў, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 2 земскія народныя вучэльні, царкоўнапрыходзкая школа.
-
Плян места і замка, 1665 г.
-
Замак, 1808 г.
-
Панарама з боку Дняпра, каля 1840 г.
-
Дом, збудаваны ў XVIII ст.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Копысь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Копысь вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1930 году ў Аршанскім раёне). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год у Копысі працавалі льнозавод, 2 дахоўчатыя заводы, мэблевая фабрыка, машынна-трактарная станцыя, 2 млыны, сярэдняя, 2 пачатковыя і калгасная школы, кінатэатар, 3 клюбы, лякарня, 3 сталоўкі, 6 крамаў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
-
Рынак, 1905 г.
-
Паводка, 1912 г.
-
Дняпро, да 1918 г.
-
Рынак. Мітынг, 1918 г.
-
З боку Александрыі, 1918 г.
-
З боку Александрыі, 1918 г.
-
Царква, 1939 г.
-
Рынак, травень 1940 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2265 чал.; 1879 год — 3164 чал.; 1881 год — 3132 чал.[12]; 1897 год — 3384 чал.[13], у тым ліку мяшчанаў 2475, сялянаў 731, шляхты 64, духавенства 18, купцоў 41 чалавек; пісьменных сярод месьцічаў было 39,6%[14].
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 3950 чал.; 1911 год — 5924 чал.; 1960 год — 1833 чал.; 1970 год — 1555 чал.[15]; 1997 год — 950 чал.[16]; 1998 год — 1,2 тыс. чал.[17]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 0,8 тыс. чал.; 2009 год — 910 чал.[18] (перапіс); 2016 год — 850 чал.[19]; 2017 год — 847 чал.[20]; 2018 год — 842 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Копысі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, цэнтар пазашкольнай работы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя паліклініка і лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць дом культуры і бібліятэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
? | Аршанская вуліца |
? | Горацкая вуліца |
? | Рынак пляц |
? | Шклоўская вуліца[21] |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаўнічай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці: керамічны цэх «Воршабудматэрыялы», міні-пякарня, лясьніцтва.
У Копысі знаходзіцца філія раённага камбіната побытавага абслугоўваньня, пошта, прадпрыемствы гандлю.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Копысь — традыцыйны цэнтар вытворчасьці мастацкай керамікі[22].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замкавы Вал
- Селішча Пасадзкае
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор кальвінскі
- Капліца Сьвятой Параскевы Пятніцы (XIX ст.)
- Касьцёл
- Царква (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Спаса (XVII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соф’я Друкер (1907—1984) — сьпявачка, Народная артыстка БССР
- Аляксей Кароль (1945—2015) — журналіст, галоўны рэдактар газэтаў «Згода» (1992—2006) і «Новы час» (2007—2015)
- Аляксандар Лукашэнка (нар. 1954) — першы прэзыдэнт Беларусі
- Ігнаці Максімаў (XVІІ ст.) — майстар мастацкай керамікі
- Міхаіл Урончанка (1802—1855) — генэрал-маёр, навуковец і пісьменьнік, перакладчык, географ і геадэзіст
- Фёдар Урончанка (1779—1852) — міністар фінансаў Расейскай імпэрыі за Мікалаем I
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ НГАБ. Ф. 1731, воп. 1, спр. 33, с. 644
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[4] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 57.
- ^ а б в г д ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 134.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 103.
- ^ Записки Московского археологического института. Т. 14. — М., 1911. С. 66.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 107—108.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 442.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 175.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Sulimierski F. Kopyś // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 388.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 416.
- ^ Копысь на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Шынкевіч А. Копысь // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 235.
- ^ Шынкевіч А. Копысь // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 234.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 415.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Русецкі Ю. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 54.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2000. — 528 с. ISBN 985-11-0170-2.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|