Запрэшыч
Выгляд
Запрэшыч | |||||
| |||||
Краіна: | Харватыя | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 01 | ||||
Паштовы індэкс: | 10290 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°51′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 45.85° пн. ш. 15.8° у. д.Каардынаты: 45°51′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 45.85° пн. ш. 15.8° у. д. | ||||
Запрэшыч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zapresic.hr |
Запрэшыч (па-харвацку: Zaprešić) — горад у Харватыі, які месьціцца ў Загрэбскай жупаніі. У горадзе пражывае 19 644 жыхара, а ў адміністрацыйнай зоне гораду налічваецца 25 223 чалавекі[3]. У гарадзкой аглямэрацыі, якая ахоплівае яшчэ сем суседніх муніцыпалітэтаў, колькасьць насельніцтва скаладе 54 640 жыхароў[4]. Запрэшыч ёсьць трэцім паводле велічыні і найбольш густанаселеным горадам жупаніі. Места знаходзіцца на паўночным захадзе да Загрэба і недалёка ад славенскай мяжы. Ляжыць на раўнінах на поўнач да ракі Савы, на ўсходзе мяжуе з гарой Мядзьведніцай і на захадзе з пагоркамі Марыя-Горыца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Register of spatial units of the State Geodetic Administration of the Republic of Croatia
- ^ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Статыстычнае бюро Харватыі, 2022.
- ^ «Population by age and sex, by settlements, 2011 census — Zaprešić». Državni zavod za statistiku.
- ^ «Uvjeti razgraničenja prostora prema obilježju, korištenju i namjeni». PPZZ.