Перайсьці да зьместу

Заглембе Любін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заглембе Любін
Поўная назва па-польску: Zagłębie Lubin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1945
Горад Любін, Польшча
Стадыён Заглембія
Умяшчальнасьць: 16 300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
zaglebie.com (пол.)

«Загле́мбе» (па-польску: Zagłębie) — польскі футбольны клюб з гораду Любіна. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы (1991, 2007).

Гісторыя клюб пачалася ў жніўні 1945 году, калі былы нямецкі горад Любэн стаў польскім Любінам. У групе этнічных палякаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў былой частцы Ўсходняй Польшчы, было некалькі аматараў футболу, у тым ліку гульцы і дзеячы львоўскай «Погані». Некаторыя зь іх былі чальцамі яшчэ даваеннай Моладзевай арганізацыі асацыяцыі працоўных унівэрсытэтаў (польск. Organizacja Mlodziezy Towarzystwa Uniwersytetow Robotniczych). У жніўні 1945 году гэтая купка стварыла футбольную дружыну пад назвай OMTUR, якая праводзіла свае гульні на былым нямецкім полі, разьмешчаным на вуліцы Касьцюшкі. Гульні ОМТУРу карысталіся вялікай папулярнасьцю, прыцягваючы натоўп людзей. Сярод зацятых супернікаў клюбу была каманда мясцовага гарнізону Чырвонай арміі, якія ўпершыню згулялі паміж сабой увосень 1945 году.

У сакавіку 1946 году на грунце ОМТУР быў сфарміраваны спартовы клюб «Завіша» паводле імя сярэднявечнага рыцара Завішы Чорнага[4]. Сярод гульцоў клюбу вылучаліся Эміль Чыжоўскі, які раней гуляў за львоўскую «Погань», Тадэвуш Рэля з тарнаўскай «Тарновіі» і Станіслаў Лясьнеўскі, які непрацяглы час абараняў колеры кіеўскага «Дынама». У 1949 годзе «Завіша» зьмяніла назву спачатку на «Гвардыю», а ў 1951 годзе клюбу надалі назоў «Спойня». У 1953 годзе каманда вярнулася да сваёй першапачатковай назвы «Завіша». У 1957 годзе ля Любіна былі выяўленыя багатыя радовішчы медзі. З будаўніцтвам шахты каманда атрымала сталае фінансаваньне. У 1961 годзе назва клюбу зноўку была зьмененая, але гэтым разам на «Гурнік»[4]. Нарэшце, у 1966 годзе ягоны назоў канчаткова быў зьменены «Заглембе»[4]. У 1968 годзе любінцы прасунуліся да трэцяга дывізіёну[4].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Ясьмін Бурыч 1987
2 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Копач (капітан) 1992
5 Сьцяг Польшчы Аб Алекс Лаўнічак 1999
6 Сьцяг Польшчы ПА Томаш Макоўскі 1999
7 Сьцяг Польшчы ПА Марэк Мруз 1999
8 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Дамброўскі (капітан) 1992
9 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Сэйк (ар. Спарта) 2002
11 Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Возьняк 1990
13 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Гжыбэк 1996
15 Сьцяг Польшчы ПА Губэрт Адамчык 1998
16 Сьцяг Польшчы Аб Кацпэр Ляпчынскі 2001
17 Сьцяг Польшчы Нап Матэвуш Удовяк 1996
18 Сьцяг Польшчы ПА Адам Радванскі 1998
20 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Дзевятоўскі 2007
21 Сьцяг Польшчы Нап Томаш Пенька 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Кушталь 2003
25 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Налепа 1993
26 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Колян 2004
27 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Клудка 2002
29 Сьцяг Польшчы Нап Войцех Шафранэк 2004
30 Сьцяг Польшчы Бр Дамінік Гладун 1995
31 Сьцяг Польшчы Аб Ігар Арлікоўскі 2006
34 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Матыс 2006
44 Сьцяг Польшчы ПА Марцэль Рагула 2006
55 Сьцяг Партугаліі Аб Луіш Мата 1997
77 Сьцяг Польшчы ПА Каетан Шмыт 2002
90 Сьцяг Польшчы Нап Давід Курміноўскі 1999
99 Сьцяг Польшчы ПА Цыпрыян Папелец 2007
Сьцяг Польшчы Нап Даніель Мікалаеўскі (ар. Парма) 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]