Перайсьці да зьместу

Ева Герцыгава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ева Герцыгова
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1973 (51 год)
Месца нараджэньня Літвінаў, Чэхія
Рост 180 см
Вага 60 кг
Грудзі 89 см
Стан 64 см
Сьцёгны 90 см
Колер валасоў бляндынка
Вочы блакітныя
http://www.evaherzigova.com

Ева Герцыгава (Херцыгава; па-чэску: Eva Herzigová; нар. 10 сакавіка 1973, Літвінаў, Чэхія) — чэская топ-мадэль і акторка.

У 16 гадоў паехала на вакацыі ў Прагу і па радзе блізкай сяброўкі пайшла на адборачны конкурс аднаго парыскага мадэльнага агенцтва, дзе мінула адборачны тур. Першых посьпехаў дамагаецца ў 1989. Зь ёй працуюць вядомыя фатографы — Пітэр Ліндсбэрг, Паола Ровэрсі і іншыя. Затым спрабуе сілы ў кіно — вядомы рэжысэр Жан-Мары Пуарэ запрашае яе здымацца ў сваім фільме.

Ева Герцыгава любіць зьдзяйсьняць конныя прагулкі з фотакамэрай, гатаваць (аддае перавагу чэскай кухні). Сярод захапленьняў — лепка з гліны рознага посуду і сувэніраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ева Герцыгавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў