Перайсьці да зьместу

Дынама Заграб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Заграб
Поўная назва Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Заграб, Харватыя
Стадыён Максымір
Умяшчальнасьць: 35 123
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Дынама» (па-харвацку: Dinamo) — харвацкі футбольны клюб з гораду Заграбу. Заснаваны ў 1945 годзе. 25-разовы чэмпіён Харватыі, 17-разовы ўладальнік Кубка Харватыі. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Югаславіі.

Футбольны клюб у Заграбе быў створаны ў 1911 годзе, калі яшчэ горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Клюб атрымаў назву «Граджанскі». У дадатак, клюб меў шматспартовую скіраванасьць з выразна харвацкай ідэнтычнасьцю. Акрамя футболу клюб меў каманды па гандболе і роварным спорце. Спачатку футбалісты выступалі на розных пляцоўках у заграбскіх раёнах Тушканац, Марцінаўцы, Канале і Максыміры, пакуль каманда не прыдбала свой уласны стадыён на вуліцы Котурашка, які быў афіцыйна адкрыты ў 1924 годзе Сьцепанам Радычам, вядомым харвацкім палітыкам таго часу. Па Другой сусьветнай вайне «Граджанскі» быў забаронены, як і вялікая колькасьць іншых харвацкіх клюбаў. Наўзамен у чэрвені 1945 году ўжо пасьля трох дзён пасьля ліквідацыі «Граджанскага» быў утвораны клюб «Дынама». У кіраўніцтва клюбу ўвайшлі некаторыя дзеячы «Граджанскага».

У 1991—1993 гадах меў назву «ХАШК Граджанскі», а ў 1993—2000 гадах — «Краацыя». У канцы 1990-х клюб двойчы запар дасягаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У сэзоне 1998—1999 гадоў яны спаборнічалі ў адной групе з «Аяксам», «Алімпіякосам» і «Порту». Пасьля несуцяшальных першых трох матчаў, дзе пасьля хатняй нічыі з «Аяксам» клюб двойчы атрымаў паразы з «Алімпіякосам» і «Порту», паказьнікі харватаў палепшыліся. У наступным хатнім матчы яны перамаглі «Порту», а потым у Амстэрдаме былі мацней за «Аякс». У апошнім матчы групы заграбцы згулялі ўнічыю з «Алімпіякосам». У сэзоне 1999–2000 гадоў «Краацыя» скончыла групавы этап на апошнім чацьвертым месцы, здабыўшы толькі адну перамогу і дзьве нічыю. Супернікамі клюбу ў тым розыгрышы былі «Манчэстэр Юнайтэд», «Марсэль» і «Штурм».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Харватыі Бр Даніел Загарац 1987
2 Сьцяг Ірану Аб Садэг Магарамі 1996
3 Сьцяг Японіі Аб Такуя Агівара (ар. Урава Р.Д.) 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Тарэнтэ 2001
5 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Арыян Адэмі 1991
6 Сьцяг Францыі Аб Максім Бэрнаўэр 1998
7 Сьцяг Харватыі Нап Лука Стойкавіч 2003
8 Сьцяг Харватыі ПА Лукас Качавэнда 2003
9 Сьцяг Харватыі Нап Бруна Пэткавіч 1994
10 Сьцяг Харватыі ПА Марцін Батурына 2003
11 Сьцяг Альбаніі Нап Арбэр Ходжа 1998
13 Сьцяг Марока Аб Самі Маэ 1996
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Ян Алівэрас (ар. Рома) 2004
17 Сьцяг Харватыі Нап Сандра Куленавіч 1999
18 Сьцяг Францыі Аб Ранаэль П’ер-Габрыель 1998
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Кордаба 2003
20 Сьцяг Харватыі Нап Марка П’яца 1995
21 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Натанаэль Мбюкю 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
23 Сьцяг Харватыі Бр Іван Філіпавіч 1994
25 Сьцяг Харватыі ПА Пэтар Сучыч 2003
27 Сьцяг Харватыі ПА Ёсіп Мішыч 1994
28 Сьцяг Мартынікі Аб Кевін Тэафіль-Катрын 1989
30 Сьцяг Харватыі ПА Марка Рог (ар. Кальяры) 1995
32 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Фарыс Кркаліч 2002
33 Сьцяг Харватыі Бр Іван Нэвістыч 1998
39 Сьцяг Харватыі Аб Маўра Пэркавіч 2003
55 Сьцяг Харватыі Аб Дына Пэрыч 1994
66 Сьцяг Харватыі ПА Бранка Павіч 2006
77 Сьцяг Харватыі Нап Дарыё Шпікіч 1999
Сьцяг Харватыі Бр Дорыян Кларын 2005
Сьцяг Харватыі Аб Матыя Рушкавачкі 2005
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Лука Мэнала 1996
Сьцяг Харватыі Аб Домінік Браўн 2003
Сьцяг Харватыі Аб Пэтар Бочкай 1996
Сьцяг Харватыі Аб Філіп Брэкала 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]