Перайсьці да зьместу

Дынабурскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынабурскі замак
Музэйны макет замку
Месцазнаходжаньне Латгалія
Пабудаваны к. 1273—1277
Будаўнік Лівонскі ордэн
Матэрыялы камень
Разбураны да 1577
Стан руіны
Адкрыты для наведваньня так
Каардынаты 55° пн. ш. 26° у. д. / 55° пн. ш. 26° у. д. / 55; 26Каардынаты: 55° пн. ш. 26° у. д. / 55° пн. ш. 26° у. д. / 55; 26
Дынабурскі замак на мапе Латвіі
Дынабурскі замак
Дынабурскі замак
Дынабурскі замак

Дынабурскі замак (па-латыску: Dinaburgo pilis, па-нямецку: Dünaburg) — замак у Науенскай воласьці Латгаліі (Латвія), непадалёк ад Дзьвінску. Збудаваны Лівонскім ордэнам між 1273—1277 рокамі, разбураны маскоўцамі да 1577 року. Рэшткі замку даступныя для наведваньня[1].

У 1273 року Майстар Лівонскага ордэну Эрнст фон Рацэбург(d) збудаваў замак Дынабург ва ўладаньнях вялікага літоўскага князя Трайдзеня. Замак меў стратэгічнае значэньне: служыў базай для наездаў Ордэна на цэнтральную Літву, каб прымусіць Трайдзеня аказваць падтрымку земгалам, што змагаліся зь лівонцамі[2]. У 1277 Трайдзень пачаў аблогу замку. За месяц ён зладзіў 4 спробы штурму абложнымі вежамі, аднак вымушаны быў адступіць. Майстар фон Рацэбург у адказ зладзіў у 1278 року беспасьпяховы паход углыб Літвы, які скончыўся разгромам пад Ашэрадэнам (цяперашняе Айзкраўклэ).

У XIV—XVI стагодзьдзях Вялікае Княства Літоўскае і Маскоўская дзяржава некалькі разоў разбуралі замак, але кожны раз яго адбудоўвалі:

  • у 1313 замак быў перабудаваны майстрам Гергардам фон Ёркам;
  • у 1396 літоўцы разбурылі замак, пасьля чаго Ордэн яго аднавіў;
  • у 1403 вялікі літоўскі князь Вітаўт уварваўся ў Латгалію і разбурыў Дынабурскі замак, пасьля чаго крыжакі яго аднавілі;
  • у 1418 Вітаўт зноў захапіў і спаліў замак;
  • у 1481 замак здабыў маскоўскі цар Іван III;
  • у 1558 маскоўскі цар Іван Жахлівы пачаў вайну за выхад да Балтыйскага мора, у 1559 ненадоўга захапіў замак;
  • у 1561 паводле Віленскай уніі Лівонія была падзеленая, і Латгалія адышла да Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля Люблінскай уніі 1569 року гэтыя землі сталі супольным уладаньнем ВКЛ і Кароны. Дынабурскі замак стаў адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну і сядзібай каталіцкага біскупа;
  • у 1577 Іван Жахлівы захапіў замак і загадаў зруйнаваць яго да зямлі. Пасьля сыходу маскавітаў мясцовыя жыхары вярнулі тэрыторыю сабе, аднак у сувязі з моцнымі разбурэньнямі паселішча было перанесенае на 19 км ніжэй па цячэньні Дзьвіны, дзе паўстала сучаснае места. Кароль Стэфан Батура вырашыў не перабудоўваць стары замак, які страціў былое стратэгічнае значэньне.
  • у 1671 была спроба перабудовы замку, але ён канчаткова быў разбураны ў часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721). Рэшткі муроў былі разбураныя ў 1811—1829 роках.
  1. ^ Alberts Zarāns. Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia. — Riga: 2006. — ISBN 9984-785-05-X
  2. ^ William Urban. The Baltic Crusade. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — С. 283—286. — ISBN 0-929700-10-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]