Перайсьці да зьместу

Дума (эпас)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ду́ма (эпас) — украінская народная эпічная песьня гістарычнага або сацыяльна-бытавога характару, што выконвалася рэчытатывам пад акампанэмэнт кобзы, бандуры ці ліры. Дума па сваім зьмесьце і асноўных мастацкіх асаблівасьцях (кампазыцыйных, сынтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да быліны. У пісьмовай літаратуры думай часам называюць верш-мэдытацыю, у якім паэт разважае над нейкай сацыяльна-філязофскай праблемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лермантава) або апявае гераічны ўчынак асобнага чалавека («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума пра Веру Харужую» М. Танка, «Дума пра бесьсьмяротнасьць» П. Броўкі).