Джоні Алідэ
Джоні Алідэ | |
Жан-Філіп Лео Смэ | |
Джоні Алідэ (2012) | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1943 |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Дата сьмерці | 6 сьнежня 2017 (74 гады) |
Месца сьмерці | Марн-ля-Какет, Францыя |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх[1][2][3] |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія |
|
Навуковая сфэра | акторства[d][5] і сьпеў[5] |
Гады дзейнасьці | 1960—2017 |
Псэўданімы | Johnny Hallyday[6] |
Жанры | |
Вакал | тэнар-барытон[d] |
Інструмэнты |
|
Псэўданімы | Johnny Hallyday[6] |
Супрацоўніцтва | Мік Джонз Томі Браўн Даліда Сыльвія Вартан Бона The Jimi Hendrix Experience Коні Фрэнсіс |
Лэйблы | Vogue Philips Warner Universal |
Бацька | Леон Смэт[d] |
Дзеці | Давід Алідэ[d], Ляўра Смэт[d], Jade Smet[d] і Joy Smet[d] |
Узнагароды | |
Сайт | johnnyhallyday.com |
Джоні Алідэ (па-француску: Johnny Hallyday [dʒɔ.ni a.li.dɛ]), сапраўднае імя Жан-Філіп Лео Смэ (па-француску: Jean-Philippe Léo Smet, [ʒɑ̃ filip leo smɛt]; 15 чэрвеня 1943, Парыж, Францыя — 6 сьнежня 2017, Марн-ля-Какет, Францыя) — францускі рок- і поп-сьпявак, кампазытар, актор, які лічыцца піянэрам францускага рок-н-ролу.
За 57-гадовую кар’еру выдаў 79 альбомаў і прадаў больш за 110 мільёнаў запісаў, пераважна ў франкамоўным сьвеце, стаўшы адным з найпасьпяховейшых музыкаў Францыі ды сьвету. Займеў 5 дыямэнтавых, 40 залатых, 22 плятынавыя альбомы і 10 «Музычных перамогаў». Выконваў больш за 1150 песьняў, выступаў у 540 дуэтах з 187 музыкамі.
У Францыі яго называлі проста «Джоні» і лічылі першым «нацыянальным здабыткам» сярод сьпевакоў пасьля Эдыт Піяф. Ён быў сымбалем Слаўнага трыццацігодзьдзя для чатырох пакаленьняў французаў. За жыцьцё яму былі прысьвечаныя 2500 вокладак часопісаў і 190 кніг, што паставіла яго на адзін узровень з такімі французамі, як Шарль дэ Голь, Даліда і Брыжыт Бардо.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жан-Філіп Леа Смэ нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і бэльгійца Леона Смэта і францужанкі Ўгет Эжэні П’ерэт Клерк. Празь некалькі месяцаў бацька пакінуў сям’ю, а маці з-за працы ня мела часу выхоўваць сына, і ім апекавалася цётка Элен Мар ды стрыечны сваяк Лі Галідэй з Аклагомы, які пазнаёміў Смэта з амэрыканскай музыкай і ад якога пазьней Жан-Філіп узяў свой сцэнічны псэўданім. У 1961 року прыняў бэльгійскае грамадзянства.
Пачаў выконваць рок-н-рол па-француску, натхніўшыся музыкай Элвіса Прэсьлі і рок-н-рольнай рэвалюцыяй 1950-х. У 1960 року выйшлі першыя самотнік і альбом. У 1961 ягоная вэрсія «Let’s Twist Again» была прададзеная ў колькасьці больш за мільён экзэмпляраў, стаўшыся залатой кружэлкай. Да 1969 року продажы ягонай музыкі перавысілі 12 мільёнаў кружэлак.
Памёр ад раку лёгкага ў 74-гадовым веку пад Парыжам. На разьвітаньне зь сьпеваком на Элізэйскіх палёх прыйшлі 900 000 чалавек. Пахаваны на Карыбскім востраве Сэн-Бартэльмі.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jamais seul, 2011
- Stade de France (Tour 66), 2009
- Ça ne finira jamais, 2008
- Le coeur d’un homme, 2007
- Flashback Tour (Palais des sports), 2006
- Ma vérité, 2005
- Parc des Princes 2003, 2003
- À la vie, à la mort, 2002
- 100% Johnny — Concert à la Tour Eiffel, 2000
- Sang pour Sang, 1999
- Ce que je sais, 1998
- Allume le Feu — Stade de France 98, 1998
- Lorada Tour, 1996
- Destination Vegas, 1996
- Lorada, 1996
- Rough Town, 1995
- Parc des Princes, 1993
- Bercy, 1992
- Ça ne change pas un homme, 1991
- Dans la Chaleur de Bercy, 1990
- Cadillac, 1989
- Gang, 1986
- Rock 'n' Roll Attitude, 1985
- Johnny Hallyday au Zenith, 1984
- En V.O., 1984
- Nashville en direct, 1984
- Entre violence et violon, 1983
- Live à Pantin, 1982
- Palais des sports, 1982
- Quelque part un aigle, 1982
- La peur, 1982
- Pas facile, 1981
- En pièces détachés, 1981
- À partir de maintenant, 1980
- Hollywood, 1979
- Solitude à deux, 1978
- C’est la vie, 1977
- Hamlet, 1976
- Derrière l’amour, 1976
- La terre promise, 1975
- Rock à Memphis, 1975
- Rock 'n' Show, 1974
- Je t’aime, je t’aime, je t’aime, 1974
- Insolitudes, 1973
- Country, Folk, Rock, 1972
- Flagrant délit, 1971
- Vie, 1970
- Rivière…ouvre ton lit, 1969
- Rève et amour, 1968
- Jeune Homme, 1968
- Johnny67, 1967
- La génération perdue, 1966
- Johnny chante Hallyday, 1965
- Halleluyah; 1965
- Les rocks les plus terribles, 1964
- Les bras en croix, 1963
- Sing America’s rocking Hits, 1962
- Salut les copains, 1961
- Johnny Hallyday et ses fans au Festival de Rock' n` Roll, 1960
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Les parisiennes (1962) — Жан Аляр
- D’où viens-tu Johnny? (1963) — Джоні
- Cherchez l’idole (1963) — у ролі сябе
- À tout casser (1968) — Фрэнкі
- Le spécialiste (1969) — Гуд / Брэд
- Point de chute (1970) — Улад Ле Румэн
- L’aventure, c’est l’aventure (1972) — у ролі сябе
- L’Animal (1977) — у ролі сябе
- The Case of the Missing Bottle (1983) — мансье Ўэйтар
- Détective (1984) — Джым Фокс Ўорнэр
- Conseil de famille (1986) — Люі
- Terminus (1986) — Стамп
- The Iron Triangle (1989) — Жак
- La gamine (1992) — Фрэнк Матрыкс
- Why Not Me? (1998) — Хасэ
- Love Me (2000) — Ленакс
- L’homme du train (2002) — Мілян
- Crime Spree (2003) — Марсэль Буро
- Crimson Rivers II: Angels of the Apocalypse (2004) — аднавокі пустэльнік
- Quartier V.I.P. (2005) — Алекс
- Jean-Philippe (2006) — Жан-Філіп
- Vengeance (2009) — Фрэнсіс Кастэльлё
- The Pink Panther 2 (2009) — Лоўрэнс Мілікін
- Salaud, on t’aime (2014) — Жак Камінскі
- Rock’n Roll (2017) — Джоні Галідэй
- Chacun sa vie et son intime conviction (2017)
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алідэ жаніўся пяць разоў, прычым з адной з жанок — двойчы. Найпрацяглейшым быў апошні шлюб, які цягнуўся 21 год да ягонага скону.
Першая жонка — француская сьпявачка Сыльвія Вартан (1965—1980), зь якой мелі сына Давіда. Другі шлюб з Бабэт Эт’ен доўжыўся ўсяго 65 дзён. У 1983 меў пазашлюбную дачку з францускай акторкай Наталі Бай. З Адэлін Блянд’ю жаніўся двойчы запар (1990—1992, 1994—1995). У 1996 ажаніўся пяты, апошні раз зь Летысіяй Буду. У 2004 року яны ўсынавілі немаўля зь Віетнаму Джэйд Адэт Дэзырэ.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кавалер ордэна Ганаровага легіёну (1997)
- Афіцэр бэльгійскага ордэна Кароны (2001)
Спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джоні Галідэй стаў для Францыі каралём рок-н-ролу кшталту Элвіса Прэсьлі, аднак па-за франкамоўным сьветам ён мала вядомы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.francebleu.fr/infos/medias-people/le-chanteur-johnny-hallyday-est-mort-1512527631
- ^ Johnny Hallyday est mort (фр.): l’idole aux 110 millions de disques vendus disparaît à 74 ans // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2017. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ https://www.sepulturevip.com/wp-content/uploads/2021/03/Johnny-HallydayWatermarked.pdf
- ^ Voici le cimetière où reposera Johnny Hallyday à Saint Barth (фр.) // Paris Match — Hachette Filipacchi Médias, Hachette, 2017. — ISSN 0397-1635; 0031-2029
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Comment Jean-Philippe Smet est devenu Johnny Hallyday (фр.) // Marie Claire — Hearst Shkulev Media, Marie Claire Album, 2017. — 400 с. — ISSN 0025-3049
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Францускі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Афіцыйная бачына (фр.)
- Блог пра Джоні Галідэя (фр.)
- Джоні Алідэ (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Памерлі 6 сьнежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Пахаваныя ў Францыі
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі ў Марнэ-ля-Какеце
- Францускія кінаакторы
- Францускія сьпевакі
- Францускія тэлеакторы
- Францускія поп-сьпевакі
- Францускія рок-сьпевакі
- Ангельскамоўныя сьпевакі
- Памерлі ад раку лёгкіх
- Афіцэры бэльгійскага ордэна Кароны
- Выканаўцы шансону
- Артысты, вядомыя пад псэўданімамі
- Францускія кампазытары
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Францускія пілёты ралі