Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ДА
Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.

Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу.

Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 154 добрых артыкула з агульнай колькасьці 87 385 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 567 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня.

Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі () беспасярэдне над тэкстам артыкула.

Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Цяперашні добры артыкул

[рэдагаваць крыніцу]
2015 год
2015 год

«Баранавічы» — асобны радыётэхнічны вузел войскаў Расеі ў Беларусі, які запрацаваў у кастрычніку 2003 году пад Азярэччам на захадзе Клецкага раёну.

Улучаў радар 70М6 «Волга» расейскай сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад , які быў здольны знаходзіць паветраныя мэты на адлегласьці да 4800 км. Пры гэтым, радар выяўляў меншыя мэты з эфэктыўнай плошчай расьсейваньня 0,1 кв.м на адлегласьці да 2000 км. Сэктар адказнасьці РЛС «Волга» складаў 120 градусаў па азымуце. Паводле Пагадненьня 1995 году, урад Расеі атрымаў у карыстаньне радыёвузел на 25 гадоў з магчымасьцю наступнага працягу арэнды пры адсутнасьці пярэчаньня. Радыёлякацыйная станцыя «Волга» дэцымэтровага дыяпазону прызначалася для сачэньня за пускамі балістычных ракетаў з падлодак АПАД на поўначы Атлянтычнага акіяну і ў Нарвэскім моры. Таксама РЛС уваходзіла ў Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. На 2017 год РЛС «Волга» спажывала 50 мэгават электраэнэргіі і складалася з больш як 4000 модуляў. Колькасьць пэрсаналу самой РЛС складала каля 600 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 200 грамадзянаў Беларусі прыцягвалі да абслугоўваньня збудаваньняў, якія забесьпячвалі дзейнасьць вузла «Баранавічы».
(артыкул цалкам…)

Навука
Навука

Навука

  • Геральдыка:
  • Філязофія:
Геаграфія
Геаграфія

Геаграфія

Гісторыя
Гісторыя

Гісторыя

Мастацтва
Мастацтва

Мастацтва

Культура і грамадзтва
Культура і грамадзтва

Культура і грамадзтва

Пэрсаналіі
Пэрсаналіі

Пэрсаналіі

Эканоміка й фінансы
Эканоміка й фінансы

Эканоміка й фінансы

Рэлігія
Рэлігія

Рэлігія

Спорт і забавы
Спорт і забавы

Спорт і забавы

Рознае
Рознае

Рознае