Вызваленьне Парыжу
Вызваленьне Парыжу | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Жыхары Парыжу вітаюць хаўрусьнікаў на Элізэйскіх Палёх (26 жніўня 1944 года) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Змагарная Францыя, ЗША, Гішпанскія Макі | Трэці Райх, Француская дзяржава | ||||||||
Вызваленьне Парыжу (таксама вядомая як бітва за Парыж) — бітва падчас Другой сусьветнай вайны на Заходнім фронце, якая доўжылася з 19 жніўня 1944 году да капітуляцыі нямецкіх акупацыйных сілаў 25 жніўня таго ж году. Гэтая бітва адзначыла вызваленьне Парыжа й уцёкі ўрада Вішы ў горад Зыгмарынген у Нямеччыне.
Сталічны рэгіён Францыі быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай з моманту падпісаньня Другога Камп’енскага замірэньня ў чэрвені 1940 году, калі нямецкае войска акупавала паўночную й паўднёва-заходнюю Францыю й калі быў створаны марыянэткавы рэжым Вішы ў аднайменным горадзе ў цэнтральнай Францыі.
Вызваленьне Парыжу пачалося з паўстаньня францускага Супраціўленьня супраць нямецкага гарнізона ў горадзе. 24 жніўня 1944 году гэтак званыя францускія ўнутраныя сілы (Forces françaises de l’intérieur, FFI) атрымалі падмацаваньне ад сілаў Змагарнай Францыі і ад амэрыканскай арміі пад камандаваньнем генэрала Патана.
Гэтая бітва разглядаецца некаторымі гісторыкамі як апошняя бітва ў бітве за Нармандыю, хоць у рэчаіснасьці яна скончылася разгромам сілаў Вэрмахта амэрыканскай арміяй пад камандаваньнем генэрал-лейтэнанта Джорджа С. Патана й брытанскай арміяй пад камандваньнем фэльдмаршала Мантгомэры ў Фалескай апэрацыі ў заходняй Францыі прыкладна ў той жа час. Вызваленьне Парыжу можна разглядаць як пераходны момант ва ўварваньні войскаў хаўрусьнікаў: ад апэрацыі «Овэрлорд» да пачатку агульнага маштабнага наступу, хоць такога меркаваньня прытрымліваецца меншая частка спэцыялістаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вызваленьне Парыжу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў