Перайсьці да зьместу

Вусьць-Куломскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Куломскі раён
рас. Усть-Куломский район, комі-зыр. Кулöмдін район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар сяло Вусьць-Кулом
Улучае 22 сельскія паселішчы[1]
Дата ўтварэньня 1929
Глава адміністрацыі Дзьмітры Шатохін
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 29 856 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 26 200 км²
Месцазнаходжаньне Вусьць-Куломскага раёну
Вусьць-Куломскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82137
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вусьць-Куломскі раён (рас. Усть-Куломский район, комі-зыр. Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Раён разьмешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Траецка-Пячорскім, а таксама зь мескай акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага краю. Плошча раёну складае 26 200 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясьляна, Лоп’я і Пільва.

Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да 17 стагодзьдзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Вусьць-Кулом, Вусьць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.

У 18 стагодзьдзі ўладамі Расейскае імпэрыі была арґанізавана праца па злучэньні Волскага й Паўночнадзьвінскага рачных басэйнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў).

Насельніцтва раёну складае 29 856 чалавек, прыкладна 80% зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Аныбскае с/п с. Аныб
Вольдзінскае с/п с. Вольдзіна
Вусьць-Куломскае с/п п. Вусьць-Кулом
Вусьць-Немскае с/п с. Вусьць-Нем
Дзіясёр’інскае с/п п. Дзіясёр’я
Дзеравянскае с/п с. Дзеравянск
Дзёльскае с/п с. Дзёль
Донскае с/п с. Дон
Зімстанскае с/п п. Зімстан
Кебаньельскае с/п п. Кебаньель
Керчам’інскае с/п с. Керчам’я
Крутаборскае с/п п. Крутаборка
Кужбінскае с/п с. Кужба
Мыелдзінскае с/п с. Мыелдзіна
Ніжневоцкае с/п с. Ніжні Воч
Носімскае с/п с. Носім
Парчаўскае с/п с. Парч
Пажогскае с/п с. Пажог
Памозьдзінскае с/п с. Памозьдзіна
Ручаўскае с/п с. Руч
Цімшэрскае с/п п. Цімшэр
Югыд’яскае с/п п. Югыд’яг

У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць адміністрацыйны цэнтар Вусьць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільнае паведамленьня зь Пермскім краем адсутнічае.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вусьць-Куломскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў