Бі Бі Кінг
Бі Бі Кінг | |
B. B. King | |
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | Іта Бэна, Місысыпі |
Дата сьмерці | 14 траўня 2015[1][2][3][…] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | цукровы дыябэт і інсульт |
Прафэсія | музыка, гітарыст, сьпявак |
Навуковая сфэра | блюз[4] |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Жанры | электрык-блюз, Мэмфіс-блюз, соўл-блюз, рытм-н-блюз, рок-н-рол |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара[5], голас[d][5], электрагітара і Lucille[d] |
Лэйблы | Geffen Records[d], Federal Records[d] і RPM Records[d] |
Узнагароды | |
Сайт | bbking.com |
Бі Бі Кінг (па-ангельску: B. B. King; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, па-ангельску: Riley B. King; 16 верасьня 1925, Іта Бэна, Місысыпі — 14 траўня 2015) — амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Заўзятары называюць яго каралём блюзу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Люсіль»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакуленая газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі пасьпяшаўся сысьці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасьля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была ягоным любімым інструмэнтам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцьця ён вярнуўся за ёю. Пазьней высьветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не зьдзяйсьняць «такіх вар’яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»[6][7].
Пасьля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзеная з багажніка ягонага аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газэтнай абвесцы Бі Бі абяцаў ўзнагароду ў 20 000$ за вяртаньне скрадзенае гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.
28 ліпеня 2007 году адбыўся другі фэстываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтру Crossroads лячэньня залежнасьцяў. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» ды «Thrill is Gone» з Робэртам Крэем(en), Джымі Воэнам(en) ды Губэртам Самліным.
Памёр 14 траўня 2015 году ў Лас-Вэгасе ад цукровага дыябэту.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За сваё жыцьцё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы.
Год | Альбом | Фірма | Заўвагі | Найвышэйшая пазыцыя ў чартах | Сэртыфікацыя | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ЗША | US R&B | US Jazz | US Blues | SWI | |||||
1957 | Singin' the Blues | Crown(en) | - | - | - | - | - | - | |
1958 | The Blues | Crown | - | - | - | - | - | - | |
1960 | My Kind of Blues | EMI, Capitol | - | - | - | - | - | - | |
1965 | Live at the Regal (live) | ABC, потым MCA | - | 78 | - | - | - | - | |
1968 | Lucille | MCA | - | 192 | - | - | - | - | |
1969 | Live & Well | MCA | - | 56 | 11 | 17 | - | - | |
1969 | Completely Well | ABC | - | 38 | 5 | - | - | - | |
1970 | Indianola Mississippi Seeds | MCA | - | 26 | 8 | 7 | - | - | |
1971 | Live in Cook County Jail | MCA | - | 25 | 1 | 3 | - | - | |
1971 | B. B. King in London | MCA | - | 57 | 15 | - | - | - | |
1971 | Guess Who | MCA | - | 65 | 14 | - | - | - | |
1972 | L.A. Midnight | ABC | - | 53 | 21 | - | - | - | |
1974 | Together for the First Time | ABC | (з Бобі Бландам) | 43 | 2 | - | - | - | |
1975 | Lucille Talks Back | Universal Special Products | кампіляцыя | - | - | - | - | - | |
1976 | Bobby Bland and B. B. King Together Again...Live | MCA | - | 73 | 9 | - | - | - | |
1977 | King Size | ABC | - | 154 | 34 | - | - | - | |
1978 | Midnight Believer | MCA | з The Crusaders | 124 | 27 | - | - | - | |
1979 | Take It Home | MCA | - | 112 | 22 | - | - | - | |
1980 | Now Appearing at Ole Miss | MCA | live | 162 | 45 | 21 | - | - | |
1981 | There Must Be a Better World Somewhere | MCA | «Грэмі» як найлепшы этнічны ці традыцыйны запіс (1982) | 131 | 26 | - | - | - | |
1982 | Love Me Tender | - | - | - | - | - | - | - | |
1983 | Why I Sing the Blues | MCA | live | - | - | - | - | - | |
1985 | Six Silver Strings | MCA | - | - | 32 | 23 | - | - | |
1990 | B. B. King and Sons Live | - | live | - | - | - | - | - | |
1991 | Live at San Quentin | MCA | live, «Грэмі» як найлепшы запіс у стылі традыцыйнага блюзу (1991) | - | - | - | - | - | |
1991 | Live at the Apollo | GRP | live, «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (1992) | - | - | - | - | - | |
1991 | There Is Always One More Time | - | - | - | 76 | - | - | - | |
1991 | Bacon Double Cheeseburger | - | - | - | - | - | - | - | |
1992 | King of the Blues | MCA | box set compilation | - | - | - | - | - | |
1995 | Lucille & Friends | MCA | з U2, Робэртам Крэем(en), Джонам Лі Гукерам, Рынга Старам ды інш | - | - | - | - | - | |
1997 | Deuces Wild | MCA | альбом дуэтаў з Эрыкам Клэптанам, The Rolling Stones, Дэвідам Гілмарам, Джо Кокерам ды інш. | 73 | - | - | 1 | 33 | Канада:"плятынавы" ЗША:«залаты» |
1998 | Blues on the Bayou | MCA | «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2000) | 186 | - | - | 2 | - | |
1999 | Live in Japan | MCA | запісаны ў 1971 годзе | - | - | - | - | - | |
1999 | Let the Good Times Roll | MCA | - | - | - | - | 2 | - | |
2000 | Riding with the King | Duck, Reprise | з Эрыкам Клэптанам «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2001) | 3 | - | - | - | 3 | Аўстрыя:«залаты» Канада:"плятынавы" ЗША:2x плятынавы |
2000 | Makin' Love Is Good for You | MCA | - | - | - | - | 2 | - | |
2003 | Reflections | MCA | - | 165 | - | - | 2 | - | |
2005 | The Ultimate Collection | - | кампіляцыя | - | - | - | - | - | |
2005 | B. B. King & Friends: 80 | Geffen | - | 45 | - | - | 1 | 78 | |
2007 | The Best of the Early Years | Ace Records | кампіляцыя | - | - | - | - | - | |
2008 | Live at the BBC | - | - | - | - | - | 1 | - | |
2008 | One Kind Favor | Geffen | «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2009) | 37 | - | - | 1 | 78 |
Відэаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Electric B. B. King — His Best (1960)
- Great Moments with B. B. King (1981)
- Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг зьявіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песьне «When Love Comes to Town».
- The King of the Blues: 1989 (1988)
- Got My Mojo Working (1989)
- King of the Blues (Бокс Сэт, 1992)
- Why I Sing the Blues (1992)
- Blues Brothers 2000 (1998)
- Live in The Jazz Channel (2001)
- Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003)
- Ultimate Collection (2005)
- B. B. King: Live (2008)
- B. B. King Live in Africa '74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровы доктар музыкі Ельскага Унівэрсытэту (1977)
- Уключаны ў залю славы Блюзу (1980)
- Уключаны ў Залю славы рок-н-рола (1987)
- Нацыянальны мэдаль ЗША за заслугі ў мастацтве (1990)
- Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды (2006)
На сёньняшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазыцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://edition.cnn.com/2015/05/15/entertainment/bb-king-dead/
- ^ B.B. King // filmportal.de — 2005.
- ^ B.B. King // Nederlandse Top 40
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Montreux Jazz Festival Database
- ^ B.B. King: Lucille Speaks
- ^ 15 000 канцэртаў на гітары з жаночым імём, Наша Ніва
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 14 траўня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Тэнары
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Адзначаныя Нацыянальным мэдалём мастацтваў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі» за жыцьцёвы ўнёсак
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Ляўрэаты прэміі Цэнтру Кенэдзі
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Музыкі ЗША
- Гітарысты ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Памерлі ў Каліфорніі