Перайсьці да зьместу

Бостан Бруінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бостан Бруінз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Бостан, Масачусэтс
Заснаваны 1924
Стадыён ТД-Гардэн
Колеры Чорны, залаты і белы
              
Гісторыя Бостан Бруінз (ад 1924)
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт bruins.nhl.com (анг.)

Бо́стан Бру́інз (па-ангельску: Boston Bruins) — прафэсійны хакейны клюб, які прымае ўдзел ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб уваходзіць у Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі. Базуецца ў горадзе Бостан штату Масачусэтс у ЗША. Быў створаны ў 1924 годзе, што робіць яго аднім з найстарэйшых хакейных клюбаў у лізе. Шасьціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (1929, 1939, 1941, 1970, 1972, 2011). Поруч з «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Чыкага Блэкгокс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс» утварае гэтак званую Арыгінальную шасьцёрку, якая доўгі час у такім складзе біліся за Кубак Стэнлі. Першапачаткова хатнія матчы «Бруінз» праводзілі на Бостан-Арэне, якая лічыцца найстрарэйшай крытай хакейнай пляцоўкай у сьвеце. З 1928 па 1995 гады бостанцы праводзілі на Бостан-Гардэне, а ўжо пасьля гэтага матчы ладзяць на ТД-Гардэн.

У 1924 годзе[1] Нацыянальная хакейная ліга пастанавіла сябе пашырыцца ў ЗША. За год да таго Томас Дуган атрымаў варыянты трох франшызаў НХЛ для ЗША і прадаў адну зь іх магнату сеткі прадуктовых крамаў у Бостане Чарлзу Адамзу. У выніку бостанская каманда была адной зь першых сярод клюбаў пашырэньня НХЛ, а таксама першай сярод камандаў НХЛ, створаных у ЗША. Адамз адразу пагадзіў на працу Арта Роса, колішняга зорнага хакеіста і наватара, які заняў пасаду генэральнага мэнэджара. Рос быў тварам франшызы на працягу наступных трыццаці гадоў. Цягам гэтых гадоў Рос часам працаваў трэнэрам. Менавіта Рос прыдумаў назву «Бруінз», мянушку бурых мядзьведзяў, якую калі-нікалі выкарыстоўваюцца ў народных казках. Мянушка каманды добра стасавалася да клюбных колераў, якія ўлучалі карычневы і жоўты колеры. Гэтыя колеры былі зьвязаныя з колеры Адамзавых прадуктовых крамаў[2].

Адзін з самых зорных хакеістаў раньняга «Бостан Бруінз» Эдзі Шор.

1 сьнежня 1924 году «Бруінз» здабылі першую перамогу ў першай гульні ў гісторыі НХЛ, якая была згуляная ў ЗША[3]. Супернікамі бостанцаў быў клюб «Манрэаль Марунз», а першую шайбку ў гісторыі клюбу закінуў Смокі Гарыс[4]. Гэтая перамога сталася адной зь нешматлікіх у тым сэзоне, і «Бруінз» скончыў сэзон на апошнім радку. Яшчэ тры сэзоны дружына гуляла на Бостан-арэне, пасьля чаго шмат гадоў былі галоўным арандатарам арэны Бостан-Гардэн[5]. «Бруінз» крыху палепшылі гульню, але да плэй-оф бостанцы ня патрапілі. У трэцім сэзоне 1926—1927 гадоў Рос скарыстаўся закрыцьцём Заходняй хакейнай лігі, каб набыць некалькі зорак з той лігі, у першую чаргу абаронцу Эдзі Шора. Бостанскі клюб ня толькі прабіўся ў плэй-оф, але і дакрочыў да фіналу, дзе саступіў «Атава Сэнатарз».

У 1929 годзе «Бруінз» перамог у фінале «Нью-Ёрк Рэйнджарз», здабыўшы свой першы Кубак Стэнлі. Акрамя Шору вылучаліся ў складзе каманды Гары Олівэр, Дыт Клэпэр, Датч Гэйнар і брамнік Тыні Томпсан. У 1928 годзе дружына ўпершыню згуляла на Бостан-Гардэн, а праз сэзон у 1929—1930 гадоў «Бруінз» згуляў найлепшы рэгулярны сэзон, але клюб зьведаў паразу ў фінале Кубак Стэнлі ад «Манрэалю Канадыенз». У 1930-х гадоў бостанцы выступалі няблага, але здабыць кубак здолелі толькі аднойчы ў 1939 годзе. У тым жа годзе Томпсан быў абменены на маладога брамніка Фрэнка Брымсэка. Маладзён згуляў шыкоўны сэзон, атрымаўшы трафэі Вэзыны і Колдэра, а стаўшы першым пачаткоўцам, якога запрасілі на матч усіх зорак НХЛ. Хакеіст атрымаў мянушку «Містэр Зэро». У 1940 годзе Шор быў прададзены ў клюб «Нью-Ёрк Амэрыканз», а ў 1941 годзе «Бруінз» здабыў свой трэці Кубак Стэнлі, прагуляўшы толькі восем гульняў і завяршыўшы рэгулярны сэзон на першым месцы. Доўгі час пасьля гэтага Бостан ня браў галоўны трафэй.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг ЗША Брэндан Басі 25.06.1998 70 Сьцяг Фінляндыі Ёонас Корпісала 28.04.1994
80 Сьцяг Канады Майкл Дып’етра 09.06.1999 Сьцяг Чэхіі Іржы Патэра 24.02.1999
Абаронцы
6 Сьцяг ЗША Мэйсан Лорай 17.01.2001 14 Сьцяг Канады Ен Мітчэл 18.01.1999
25 Сьцяг ЗША Брэндан Карла 26.11.1996 27 Сьцяг Швэцыі Гампус Ліндгальм 20.01.1994
29 Сьцяг Канады Паркер Ўатэрспун 24.08.1997 52 Сьцяг ЗША Эндру Пік 17.03.1998
58 Сьцяг ЗША Білі Сўізі 06.02.1996 73 Сьцяг ЗША Чарлі Макэвай 21.12.1997
75 Сьцяг ЗША Алек Рэгула 06.08.2000 82 Сьцяг ЗША Джордан Эстэрле 25.06.1992
91 Сьцяг Расеі Мікіта Задораў 16.04.1995
Нападнікі
10 Сьцяг ЗША Райлі Тафт 10.04.1998 11 Сьцяг ЗША Трэнт Фрэдэрык 11.02.1998
13 Сьцяг ЗША Чарлі Койл 02.03.1992 18 Сьцяг Чэхіі Павал Заха 06.04.1997
19 Сьцяг ЗША Джон Бічэр 05.04.2001 23 Сьцяг Швэцыі Фабіян Люсэль 19.01.2003
28 Сьцяг Швэцыі Эліяс Ліндгальм 02.12.1994 38 Сьцяг ЗША Патрык Браўн 29.05.1992
39 Сьцяг Канады Морган Гікі 20.07.1998 45 Сьцяг ЗША Коўл Кепке 17.05.1998
47 Сьцяг ЗША Марк Кастэлік 11.03.1999 48 Сьцяг Канады Жафры Віль 28.01.1997
49 Сьцяг ЗША Макс Джонз 17.02.1998 51 Сьцяг Канады Мэт’ю Патра 10.03.2004
55 Сьцяг Канады Джастын Бразо 02.02.1998 63 Сьцяг Канады Брэд Маршанд 11.05.1988
88 Сьцяг Чэхіі Давід Пастрняк 25.05.1996 95 Сьцяг ЗША Віні Лэт’еры 06.02.1995
  1. ^ «Legends of Hockey». Hockey Hall of Fame.
  2. ^ Marrazza, Dan (14.06.2016). «How NHL Teams Got Their Names». NHL.
  3. ^ Fischler, Stan (30.11.2022). «Bruins won first NHL game played in United States in 1924». NHL.
  4. ^ Pelletier, Joseph (06.2011). «Smokey Harris». Bruins Legends Blogspot.
  5. ^ «NHL hockey came to the U.S. on Dec. 1, 1924». NHL.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз