Перайсьці да зьместу

Борнмут (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Борнмут
Поўная назва па-ангельску: Boscombe Football Club
па-ангельску: Bournemouth and Boscombe Athletic Football Club
па-ангельску: AFC Bournemouth
Заснаваны 1899
Горад Борнмут, Ангельшчына
Стадыён Дын Корт
Умяшчальнасьць: 11 464
Кіраўнік Максім Дзёмін[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
afcb.co.uk (анг.)

«Борнмут» (па-ангельску: Bournemouth) — ангельскі футбольны клюб з гораду Борнмут. Заснаваны ў 1899 годзе. Мянушка клюбу — «вішні». Колеры формы — чырвоныя, чорныя і белыя. Хатнія матчы праводзіць на стыдыёне «Дын Корт».

Не зважаючы на тое, што дата заснаваньня клюбу невядомая, існуюць доказы таго, што ён быў закладзены увосень 1899 году на грунце былога Інстытута Баскомба Сэнт-Джонза. Больш вядомай назвай клюбу быў «Баскомб». У першым сэзоне 1899—1900 гадоў клюб зьвярнулася да гарадзкой дарослай і моладзевай ліг з мэтай удзелу. Акрамя таго, каманда брала ўдзел у розыгрышу ў Кубку Гантс Джуніяр. Наступныя два сэзоны дружына гуляла на полі на вуліцы Кастэлмэйн-авэню, на трэці год свайго існаваньня перабралася у Кінгс-парк. У сэзоне 1905—1906 гадоў клюб атрымаў аматарскі статус.

У 1910 годзе «Баскомб» здолеў атрымаць у доўгатэрміновую пазыку поле ў Кінгс-парку. Ужо маючы ўласную пляцоўку клюб працягуў мацавацца. У гэтым жа годзе клюб склаў першую дамову з прафэсійным футбалістам Бэйвэнам Пэнтанам. Прыкладна ў гэты ж час за клюбам замацавалася мянушка — «вішні». Як мяркуецца, такая мянушка паходзіла да барвовых перапялясых кашулях. Паводле іншай вэрсіі мянушка спасылае на легенду, што стадыён борнмуцаў быў пабудаваны ля нерухомасьці Купэр-Дына, дабрадзея каманды, на тэрыторыі якой квітнелі вішнёвыя сады. У сэзоне 1913—1914 гадоў клюб упершыню змагаўся за Кубак Ангельшчыны, але ў хуктім часе прагрэс каманды спыніла Першая сусьветная вайна. У 1920 годзе быў утвораны трэці дывізіён, і клюб далучыўся да ягоных удзельнікаў. Каб зрабіць клюб больш вядомым у рэгіёне ў 1923 годзе назва была зьмененая на «Борнмут-і-Баскомб». «Борнмут» давялося чакаць заканчэньня Другой сусьветнай вайны, перш чым здабыць свой першы трафэй.

У 1971 годзе клюб атрымаў назву «Борнмут»[1] з тым намерам, каб клюб зьявіўся першым у альфабэтных сьпісах ангельскіх клюбаў[2]. Праз год клюб зацьвердзіў новы лягатып як сымбаль абнаўленьня[3]. На тло эмблемы былі даданыя палосы, якія клюб даўно выкарыстоўваў на кашулях, у той час як на пярэднім пляне месьціцца профіль гульца, які б’е мяч галавой, што адсылае да Дыкі Даўсэта, плённага бамбардзіра клюба ў 1950-х і 1960-х гадах[4]. Чырвона-чорная форма каманды, прадстаўленая ў 1971 годзе, адсылае да кашуляў «Міляну»[5]. Гэта была эпоха Тэда Макдкгала, плённага бамбардзіра, які ў матчы Кубка Ангельшчыны ў лістападзе 1971 году забіў дзевяць галоў у пераможным матчы супраць «Маргейту» (11:0)[6].

Стадыён «Дын Корт»
Актуальны на 21 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Нэту (капітан) 1989
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Дын Гёйсэн 2005
3 Сьцяг Вугоршчыны Аб Мілаш Керкез 2003
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Льюіс Кук 1997
5 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Сэнэсі 1997
6 Сьцяг Ўэйлзу Аб Крыс Мэфам 1997
7 Сьцяг Ўэйлзу Нап Дэйвід Брукс 1997
9 Сьцяг Бразыліі Нап Эванілсан 1999
10 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Крысьці 1995
11 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Данго Ўатара 2002
12 Сьцяг ЗША ПА Тайлер Адамз 1999
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Скот 2003
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Адам Сьміт 1991
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Маркус Тавэрнье 1999
17 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Сыністэра 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Джастын Клёйвэрт 1999
21 Сьцяг Канады Нап Дэніел Джэбісан 2003
22 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Амэд Жуніёр Траарэ 2000
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Гіл 2002
24 Сьцяг Ганы Нап Антуан Сэмэньё 2000
26 Сьцяг Турэччыны Нап Энэс Юналь 1997
27 Сьцяг Украіны Аб Ільля Забарны 2002
28 Сьцяг Мэксыкі Аб Хуліян Араўха 2001
28 Сьцяг Ірляндыі ПА Гэвін Кілкені 2000
29 Сьцяг Даніі ПА Філіп Білінг 1996
32 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэйдан Энтані 1999
37 Сьцяг Ангельшчыны Аб Макс Ааранз 2000
40 Сьцяг Ангельшчыны Бр Ўіл Дэніс 2000
42 Сьцяг Ірляндыі Бр Марк Травэрз 1999
  1. ^ «AFC Bournemouth». Football Club History Database.
  2. ^ «Bournemouth AFC». The Beautiful History.
  3. ^ «AFC Bournemouth». Bournemouth.com.
  4. ^ «Cherries launch evolved crest». AFC Bournemouth.
  5. ^ Roopanarine, Les (2011). «Harry Redknapp-The Biography». John Blake Publishing. — ISBN 9781843589426.
  6. ^ «When Supermac scored nine». BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]