Перайсьці да зьместу

Балеслаў II Сьмелы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балеслаў II Сьмелы
Bolesław II Śmiały
Партрэт працы Яна Матэйкі
Князь Польшчы
1058 — 1076
Папярэднік Казімер I Аднавіцель
Кароль Польшчы
1076 — 1079
Наступнік Уладзіслаў I Герман
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1042,
Памёр 2 красавіка 1081, Вугоршчына
Дынастыя Пясты
Жонка Вышэслава Кіеўская
Бацька Казімер I Аднавіцель
Маці Дабранега Кіеўская

Балеслаў II Сьмелы (па-польску: Bolesław II Śmiały, 10422 красавіка 1081) — княжа Польшчы з 1058 году, кароль Польшчы з 1076 году. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам княжы польскага Казімера I Аднавіцеля й Дабранегі, сястры Яраслава Ўладзімеравіча, вялікага княжы кіеўскага.

Балеслаў праводзіў вонкавую палытыку ў традыцыях свайго прадзеда, Балеслава I Храбрага. Княжа неаднойчы ўмешваўся ўва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Вугоршчыны, калі ён аказваў ваенную падтрымку герцагу Бэле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазьней, у 1074 годзе, дапамог Гезу ськінуць са стальца караля Шаламона. Абапіраючыся на зьвяз з Вугоршчынай і Кіеўскай Русьсю, Балеслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паразу. Пасьля выгнаньня ў 1068 годзе з Кіева вялікага княжы Ізяслава, сябра Польшчы, Балеслаў на наступны год зьдзейсьніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.

Узмацненьню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшаньне Балеслава ў барацьбу за інвэстытуру паміж імпэратарам Генрыкам IV і папам Рымскім Рыгорам VII. Балеслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імпэратару й аб'явіў аб незалежнасьці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага стальца. За гэта на наступны год Балеслаў атрымаў карону ад папы й стаў такім чынам каралём польскім.

Напрыканцы 1070-х гадох абвастрыліся ўнутраныя й зьнешнія праблемы Польшчы. Спробы Балеслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор'е посьпехам ня скончыліся. У 1077 годзе Балеслаў зноў рушыў на Кіеў, бо яго сябра Ізяслаў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў княжам кіеўскім. Аднак як толькі польскія войскі вярнуліся дахаты, супраць Ізяслава выступілі ворагі й забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненьні незалежнасьці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія й Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя. Пасьля катаванньня Балеславам эпіскапа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстаньня стаў малодшы брат караля Ўладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Балеслаў быў скінуты з трону й выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Вугоршчыне, дзе памёр праз два гады.

Папярэднік
Казімер I Аднавіцель
Князь польскі
з 1076 году - Кароль Польскі
10581079
Наступнік
Уладзіслаў I Герман

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балеслаў II Сьмелысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Jirí Louda and Michael MacLagan, Lines of Succession: Heraldry of the Royal Families of Europe, 2nd edition (London, U.K.: Little, Brown and Company, 1999), table 132 (анг.)London: 1999.
  2. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119212471 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.