Амудар’я
Амудар’я | |
пушту: د آمو سيند/, па-таджыцку: Амударё, Омударё, Дарёи Ому, па-туркмэнску: Amyderýa, па-ўзбэцку: Amudaryo, па-каракалпацку: Әмиўдәрья | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | зьліцьцё рэк: Пяндж і Вахш |
Каардынаты вытоку | 27°6′22″ пн. ш. 68°18′23″ у. д. / 27.10611° пн. ш. 68.30639° у. д.Каардынаты: 27°6′22″ пн. ш. 68°18′23″ у. д. / 27.10611° пн. ш. 68.30639° у. д. |
Вусьце | Аральскае мора |
Каардынаты вусьця | 44°6′30″ пн. ш. 59°40′52″ у. д. / 44.10833° пн. ш. 59.68111° у. д.Каардынаты: 44°6′30″ пн. ш. 59°40′52″ у. д. / 44.10833° пн. ш. 59.68111° у. д. |
Краіны басэйну | Туркмэністан, Узбэкістан[1], Таджыкістан і Аўганістан |
Вобласьці | Гор |
Даўжыня | 1415 км |
Сярэднегадавы сьцёк | каля 2000 м³/с (каля гораду Керкі) |
Плошча басэйну | 309 000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Амудар’я́ (раней Аму-Дар’я) (пушту: د آمو سيند/, па-таджыцку: Амударё, Омударё, Дарёи Ому, па-туркмэнску: Amyderýa, па-ўзбэцку: Amudaryo, па-каракалпацку: Әмиўдәрья, ад па-пэрсыдзку: آمو Аму — назва гістарычнага гораду Амуль і па-пэрсыдзку: دریا дар’я — «рака», «мора»; па-старажытнагрэцку: Ὦξος, па-лацінску: Oxus, па-арабску: جيحون) — другая па даўжыні (пасьля Сырдар’і) і найвялікшая па паўнаводнасьці рака ў Сярэдняй Азіі.
Даўжыня 1415 км (2620 км — ад вытоку Пянджу з ракой Вахандар'я). Плошча басэйну (вышэй гораду Керкі, 1045 км ад вусьця) 309 тысяч км2 (без басэйнаў рэк Зэраўшан і Кашкадар'я, сьцёк якіх практычна не паступае ў Амудар’ю), сьцёк вады ажыцьцяўляецца з 227 тыс. км².
Утвараецца зьліццём рэк Пяндж і Вахш, упадае ў Аральскае мора, утвараючы дэльту. У сярэднім цячэньні ў Амудар’ю ўпадаюць тры буйныя правыя прытокі (Кафірніган, Сурхандар'я, Шэрабад) і адзін левы прыток (Кундуз). Далей да Аральскага мора яна не атрымлівае ніводнага прытоку.
Напаўненьне ракі ў асноўным складаецца з адталых сьнегавых і ледавіковыя вод, таму максымальныя ўздымы назіраюцца летам, а найменшыя — у студзені — лютым. Працякаючы па раўніне, ад Керкі да Нукусу, Амудар’я губляе большую частку свайго сьцёку на выпарэньнях, інфільтрацыі і арашэньні. Па мутнасьці Амудар’я займае першае месца ў Цэнтральнай Азіі і адно з першых месцаў у сьвеце. Асноўны сьцёк Амудар’і фарміруецца на тэрыторыі Таджыкістану (80%) і часткова ў Паўночным Аўганістане. Потым рака працякае ўздоўж граніцы Аўганістану з Узбэкістанам, перасякае Туркммэністан, далей цячэ ўздоўж туркмэнска-узбэкскай граніцы, зноў вяртаецца ва Ўзбэкістан і ўпадае ў Аральскае мора. У цяперашні час вады ракі даходзяць да Аральскага мора толькі ў пэрыяд найбольш моцных вясновых паводак, так як выкарыстоўваюцца на абрашэньне.
Сярэдні расход вады каля горада Керкі каля 2000 м3/с. Вада Амудар’і выкарыстоўваецца для арашэньня. Найбуйнейшыя каналы: Каракумскі, Аму-Бухарскі і іншыя. У пачатку 1950-х гадоў плянавалася таксама пабудаваць галоўны Туркмэнскі канал, які пачынаўся б у Нукусу і выкарыстаў рэчышча Узбоя, але плян не ажыцьцявілі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амудар’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў