Аляксандар Рыбак
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыбак (неадназначнасьць).
Аляксандар Рыбак | |
А. Рыбак на прэс-канфэрэнцыі «Эўрабачаньня». | |
Дата нараджэньня | 13 траўня 1986 (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Грамадзянства | Нарвэґія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, сьпявак, кампазытар |
Гады дзейнасьці | ад 1991 |
Псэўданімы | Alexander Rybak |
Жанры | поп, клясыка, фольк |
Вакал | лірычны тэнар[d] |
Інструмэнты | скрыпка |
Псэўданімы | Alexander Rybak |
Гурты | Сымфанічны моладзевы аркестар «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni) |
Супрацоўніцтва | М. Харкет |
Лэйблы | Universal Music Group |
Узнагароды | |
Сайт | Аляксандар Рыбак / Myspace |
Алякса́ндар І́гаравіч Рыба́к (нарв. Alexander Rybak; 1986, Менск, цяпер Беларусь) — нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве.
Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын скрыпача Ігара Аляксандравіча (нарадзіўся ў 1954) і піяністкі Натальлі Валянцінаўны (нарадзілася ў 1959) Рыбакоў.
З раньніх гадоў выхоўваўся на фальклёры і клясычнай музыцы, зь дзяцінства ён успамінае «Купалінку» і інш. беларускія народныя песьні. Бацька і першы настаўнік Аляксандра — Ігар Рыбак — працаваў у музычным ансамблі ў Віцебску; надаваў сыну час, каб пазаймацца зь ім музыкай. Схільнасьць да мастацтва ў Аляксандра выявілася рана — па ўспамінах яго бацькі, калі сыну было 3 гады, аднойчы падчас прагулкі ў лесе ён засьпяваў песьню ўласнага складаньня. Зь пяці гадоў пачаў гуляць на скрыпцы і фартэпіяна, складаць песьні і сьпяваць.
У 6 гадоў Аляксандар разам з бацькамі пераехаў у Нарвэґію, куды яго бацькі запрасілі працаваць; затым на паўгода вярнуўся ў Менск, вучыцца пачаў у школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У Нарвэґіі сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсодэн (фюльку Акерсхус). Аляксандар скончыў кансэрваторыю ў Осьлё.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласьці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвэскім варыянце «Фабрыкі зорак» — шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песьняй «Foolin'». Супрацоўнічаў са шматлікімі акторамі, у тым ліку лідэрам гурту a-ha Мортэнам Харкетам і Арвэ Тэлефсэнам, выступаў з адным з самых вядомых у сьвеце скрыпачоў Пінхасам Цукерманам. У 2007 годзе граў ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater мюзыклу «Скрыпач на даху», за што атрымаў Heddaprisen. З гэтым мюзыклам гастраляваў у Эўропе, Амэрыцы, Кітаі. Здымаўся ў ролі Леві ў фільме «Ёган» рэжысэра Грэтэ Салямонсэна.
Працуе канцэртмайстрам у найбуйнейшым у Нарвэґіі сымфанічным моладзевым аркестры «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni), у плянах — здымкі ў тэлестужцы. Сваімі кумірамі ў музыцы сьпявак называе Моцарта, The Beatles і Стынга.[3]
У 2009 годзе выйграў са сваёй песьняй у стылі фольк «Fairytale» нарвэскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысячаў галасоў тэлегледачоў, і быў абраны прадстаўніком Нарвэґіі на «конкурсе Эўрабачаньне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу. Акампанаваў яму фолькавы танцавальны гурт Frikar. Рыбак набраў 387 балаў, усталяваўшы новы рэкорд. Папярэдні прыналежаў фінскаму гурту «Лордзі» — 292 бала — і быў усталяваны ў 2006 годзе. Яшчэ да конкурсу Аляксандар сказаў, што калі пераможа, то палова гэтай перамогі будзе прыналежаць Беларусі.
Па вяртаньні ў Нарвэґію сьпявак працягнуў працаваць над альбомам. 1 чэрвеня 2009 году выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»). Аляксандар хутка адправіцца на гастролі ў шматлікія краіны, у тым ліку і ў Беларусь.
Сувязі з Радзімай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на тое, што Аляксандар пасьля пераезду ў Нарвэґію не бываў на радзіме, ён і яго бацькі захоўваюць сувязі зь Беларусьсю. Бабулі і дзядулі жывуць у Менску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай ці расейскай мовах Аляксандар цяпер чытае рэдка, але выконвае песьні свайго бацькі на вершы Максіма Багдановіча.[4] Лічыць, што родная культура паўплывала на фармаваньне яго музычных густаў[5].
29 траўня 2009 году А. Рыбак удзельнічаў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» ў Менску.[6] Яго запрасілі на 18 Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»[7]. Пра сваё вандраваньне ў Беларусь Аляксандар сказаў, што лепш выступіць з канцэртам у маленькай краіне, дзе ўсе цябе любяць і чакаюць, чым у вялікай, дзе цябе ніхто ня ведае.[8]
У верасьні 2011 г. запісаў сваю беларускамоўную вэрсію сваёй песьні «Небасхіл Эўропы» (анг. Europe's Skies), зь якой у 2009 г. перамог на «Эўрабачаньні», для музычнай складанкі «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»[9]. На сьнежань 2015 г. у амэрыканскай сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» яго старонка была 2-ай найбольш упадабанай у Беларусі з больш як 842 тыс. упадабаньняў[10].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Альбом | Пазыцыі ў чартах | |
---|---|---|---|
NOR | RUS | ||
2009 | Fairytales
|
1 | 1 |
2010 | No Boundaries
|
7 | - |
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Сынгл | Пазыцыі ў чартах[12] | |||
---|---|---|---|---|---|
NOR | SWE | GRE | RUS | ||
2009 | «Fairytale» | 1 | 4 | 1 | 74 |
Папярэднік Марыя Гаўкас Сторэнг |
Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2009 |
Наступнік Дзідрык Солі-Танген |
Папярэднік Дзіма Білан |
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне» 2009 |
Наступнік Лена Маер-Ляндрут |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Alexander Rybak // TikTok (нарв.) — 2016.
- ^ https://www.tiktok.com/@alexrybakofficial/video/6960590893829065985
- ^ Аляксандар Рыбак у дзень нараджэньня спадзяецца зьесьці торт у перапынках паміж рэпэтыцыямі на «Эўрабачаньне-2009»
- ^ Ігар Рыбак: «Саша з задавальненьнем выконвае песьні на вершы Багдановіча» // Puls.by
- ^ Аляксандар Рыбак: У маёй песьні чуваць, што я зь Беларусі // Эўрарадыё, 24 красавіка 2009 г. Праверана 2 сьнежня 2015 г.
- ^ Саша Рыбак патрапіў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» (відэа, фота) (рас.) // CTV.BY
- ^ Аляксандра Рыбака запрашаюць на «Славянскі базар» (рас.)
- ^ Аляксандр Рыбак: я вельмі хочу ў Віцебск (рас.) // CTV.BY
- ^ Сяргей Будкін, «Тузін гітоў». Аляксандар Рыбак засьпяваў па-беларуску // Газэта «Наша ніва», 19 верасьня 2011 г. Праверана 2 сьнежня 2015 г.
- ^ Статыстыка Фэйсбук-старонак у Беларусі (анг.) // Грамадзкія пекары(en), 2015 г. Праверана 2 сьнежня 2015 г.
- ^ Universal Music Russia
- ^ Alexander Rybak - Music Charts
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Alexanderrybak.com — афіцыйны сайт, перанакіроўваецца на старонку Рыбака ў сэрвісе Myspace
- Афіцыйны канал Аляксандра Рыбака(недаступная спасылка) на YouTube
- Аляксандар Рыбак «Fairytale». Відэазапіс выступу на «Эўрабачаньні-2009»
- Даніл Стрыжак. Аляксандр Рыбак: «Я баяўся, што беларусы на мяне пакрыўдзяцца» // Эўрарадыё, 17 траўня 2009 г. Праверана 2 сьнежня 2015 г.