Аляксандар Корвін-Гасеўскі
Аляксандар Гасеўскі. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Сьлепаўрон» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1575 |
Памёр | красавік 1639 |
Пахаваны | |
Род | Корвін-Гасеўскія |
Бацькі | Ян Корвін-Гасеўскі |
Жонка | Эва з Пацаў |
Дзеці | Крыштап, Вінцэнт, Сузанна |
Дзейнасьць | дыплямат |
Аляксандар Корвін-Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар (1610—1625) і пісар вялікі літоўскі (1615—1625), ваявода смаленскі (з 1625).
Быў старостам маркаўскім, купіскім, пуньскім і вяліскім (з 1600).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Яна.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У 1599 і 1600 быў паслом у Маскву. У 1606 быў паслом да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608.
Супольна зь Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвэнцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленску (1610). У 1611—1613 разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 у вайне са швэдамі за Інфлянты. У 1630 атрымаў урад пісара польнага.
Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Берасьці (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).
У шлюбе з Эвай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
- ^ Насевіч В. Гасеўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 516.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Корвін-Гасеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў