Альбанія
Альбанія Republika e Shqipërisë | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Feja e Shqiptarit është Shqiptaria | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himni i Flamurit» | |||||
Афіцыйная мова | Альбанская | ||||
Сталіца | Тырана | ||||
Найбуйнейшы горад | Тырана | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Байрам Бэгай Эдзі Рама | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
145-е месца ў сьвеце 28 748 км² 4,7% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
137-е месца ў сьвеце 3 029 278[1] 105/км² | ||||
СУП • агульны (2015) • на душу насельніцтва |
125 месца ў сьвеце $32,44 млрд $10709 | ||||
Валюта | Лек (ALL) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Асманскай імпэрыі |
28 лістапада 1912 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .al | ||||
Тэлефонны код | +355 | ||||
Альба́нія (па-альбанску: Shqipëria, Рэспубліка Альбанія) — краіна ў Паўднёвай Эўропе на Балканах на ўзьбярэжжы Адрыятычнага і Іянічнага мораў. Мяжуе з Грэцыяй (282 км), Паўночнай Македоніяй (151 км), Косавам (114 км) і Чарнагорыяй (173 км). Агульная даўжыня межаў складае 1082 км, зь іх 720 па сушы і 362 па моры. Назва краіны паходзіць ад ілірыйскага «olba» — «паселішча».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У старажытнасьці тэрыторыя сучаснай Альбаніі ўваходзіла ў склад Ілірыі, заселенай індаэўрапейскімі плямёнамі ілірыйцаў. Пазьней ілірыйцы перамяшаліся са славянамі і тракамі. У 168 годзе Ілірыя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, а з 395 году ўвайшла ў склад Усходняй Рымскай імпэрыі. У канцы VI — пачатку VII стагодзьдзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З IX да XI стагодзьдзя тэрыторыя Альбаніі ўваходзіла ў склад Баўгарскага царства.
Першая альбанская краіна ўзьнікла ў XII стагодзьдзі, а ў XIV стагодзьдзі яна была заваяваная Сэрбіяй. Каля 1435 году Альбанія была заваяваная Атаманскай імпэрыяй. У гэты час альбанскія фэадалы актыўна пераходзілі ў іслам, каб захаваць свае маёнткі і багацьце. Дзякуючы гэтаму альбанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імпэрыі.
У ХІХ стагодзьдзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе альбанскі Народны кангрэс абвясьціў незалежнасьць Альбаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Альбанію паміж Грэцыяй і Сэрбіяй. Да Другой сусьветнай вайны Альбанія паступова пераўтваралася ў княства. 1 верасьня 1928 году Альбанія стала каралеўствам. Потым стала рэспублікай і зноў каралеўствам.
16 красавіка 1939 году Альбанія была заваяваная Італіяй, а італьянскі кароль Віктар Эмануэль ІІІ быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля 1941 году да альбанскага пратэктарату было далучана Косава. У красавіку 1943 году краіна была занятая нямецкімі войскамі. У 1943—1944 гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны камуністычны рух.
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў. Яны перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка Ёсіпа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка Энвэра Ходжа. 29 лістапада 1944 году Альбанія была вызваленая з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень сьвяткуецца як Дзень вызваленьня. Ёсіп Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
У 1946 годзе ЗША наклалі вэта на ўступ Альбаніі ў склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Альбанія была прынятая ў ААН 14 сьнежня 1955 году.
З 1960-х гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролю СССР. У 1968 годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну і выйшла з Варшаўскай дамовы. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкі Кітай. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябе атэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зьменена на Народная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія.
У канцы 1970-х гадоў, пасьля сьмерці Мао Цзэдуна ў Кітаі, у Альбаніі пачалася міжкланавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасьля сьмерці прэм’ер-міністра Мэхмэта Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Сьмерць Ходжы ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны.
У 1991 годзе ў выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы. У выніку эканамічнага крызісу 1997 году, які выклікаў антыўрадавыя паўстаньні, да ўлады прыйшла апазыцыя. Праз восем гадоў Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парлямэнцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Альбанія далучылася да НАТО. У 2009 годзе Альбанія пачала працэдуру далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. У 2011 годзе ў сталіцы Альбаніі Тыране прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі дзейнага ўраду, у выніку трое дэманстрантаў загінулі[2]. 23 чэрвеня 2013 году на чарговых парлямэнцкіх выбарах перамагла левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя на чале з мэрам Тыраны Эдзі Рамам[3].
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Апошняя канстытуцыя прынятая 21 кастрычніка 1998 году[4]. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (140 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. З 1990 году дзейнічае шматпартыйная палітычная сыстэма. Асноўнымі партыямі Альбаніі зьяўляюцца: Сацыялістычная партыя Альбаніі (PS, лідэр прэм’ер-міністар Эдзі Рама) і Дэмакратычная партыя (PD, лідэр — Lulzim Basha).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя гарады: Дурэс (203 тыс. чалавек), Уляра (135 тыс. чалавек), Эльбасан (124 тыс. чалавек), Шкодэр (111 тыс. чалавек).
Самы высокі пункт: Малі э Карабіт (2751 м).
75% тэрыторыі займаюць горы. Невялікія нізінныя абшары разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора і ў далінах рэк Дрын, Семан, Вьёса, у затоцы Дурэс[5]. На мяжы знаходзяцца тры вялікія возеры: Ахрыдзкае, Шкодэрскае і Прэспа. Альбанія аддзеленая ад Італіі пралівам Отранта[6].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала плянавая эканоміка, з 1988 году пачаўся паступовы пераход да рынкавай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасьць замежных інвэстыцыяў складае каля 50% СУП (у 2004 годзе замежныя інвэстыцыі склалі 5,7 млрд эўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам з Малдовай і Сэрбіяй застаецца адной з самых бедных у Эўропе. Існуюць меркаваньні, што рост эканомікі Альбаніі, які можа вывесьці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцьця Альбаніі ў Эўрапейскі Зьвяз, можа заняць да дваццаці гадоў.
Значныя мінэральныя багацьці краіны робяць прывабным разьвіцьцё здабываючай галіны прамысловасьці. У наш час вядзецца здабыча хрому, медзі, жалеза, нікелю, нафты, прыроднага газу, вугалю і баксытаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту.
Большую частку электрычнасьці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.
У Альбаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, мэталапераапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. Альбанія зьяўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў. На 2020 год найбольшым холдынгам краіны быў «Балфін».
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанія падзелена на 12 абласьцей (корча), якія, ў сваю чаргу, дзеляцца на 36 акругаў (рэці):
Прэфэктура | Насельніцтва | Плошча, км² | Сталіца |
---|---|---|---|
Бэрацкая вобласьць | 193 855 | 1802 | Бэрат |
Влёрская вобласьць | 193 361 | 2706 | Влёра |
Гіракастраўская вобласьць | 114 293 | 2883 | Гіракастра |
Дыбэрская вобласьць | 191 035 | 2600[4] | Пэшкапія |
Дурэская вобласьць | 247 345 | 827 | Дурэс |
Корчанская вобласьць | 266 322 | 3711 | Корча |
Кукэская вобласьць | 112 050 | 2373 | Кукес |
Лежанская вобласьць | 159 792 | 1581 | Лежа |
Тыранская вобласьць | 601 565 | 1586 | Тырана |
Фіерская вобласьць | 384 386 | 1887 | Фіеры |
Шкодэрская вобласьць | 257 018 | 3500 | Шкодэр |
Эльбасанская вобласьць | 366 137 | 3200 | Эльбасан |
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва Альбаніі пачала зьмяншацца з 1998 году, у выніку эміграцыі ў Італію і Грэцыю. Этнаграфічны склад насельніцтва складаецца з альбанцаў (82,6%, 2011 год), грэкаў (0,9%) і македонцаў (пражываюць уздоўж усходняй мяжы). Каля 60% насельніцтва — мусульмане, 6,8% — праваслаўныя хрысьціяне, 10% — каталікі (2011 год)[7].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ісмаіль Кадарэ — паэт і пісьменьнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "The World Factbook". Cia.gov. Праверана 28 сакавіка 2016.
- ^ Прэм'ер Альбаніі: ніхто не захопіць уладу гвалтам. Радыё Свабода (22 студзеня 2011).
- ^ Альбанія можа сёлета стаць кандыдатам у Эўразьвяз. Радыё Свабода (18 верасьня 2013).
- ^ а б С. А. Тархов, Б. А. Страшун, А. А. Зарщиков, П. И. Пучков, Г. Л. Арш, Г. А. Налётов, А. Н. Прокинова, Г. В. Прутцков, В. С. Модестов, Л. И. Тананаева, В. С. Модестов/2005/. С. А. Тархов, Б. А. Страшун, А. А. Зарщиков, В. Хусаинов , Г. Л. Арш, Г. А. Налётов, В. И. Линдер, Г. В. Прутцков, П. С. Павлинов. , В. С. Модестов/2016/. Актуализация: редакция БРЭ /2020/. АЛБАНИЯ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2020); https://web.archive.org/web/20200801055916/https://bigenc.ru/geography/text/5595796 Дата обращения: 08.09.2020
- ^ Албания // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Албанія // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 229
- ^ Elez Biberaj, Peter R. Prifti (October 04, 2019) Albania Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана September 08, 2020 г.