Александрыйскі кодэкс
Выгляд
Александры́йскі ко́дэкс (па-лацінску: Codex Alexandrinus, A або 02 (Gregory—Aland)) — рукапіс Новага і Старога Запаветаў пачатку V стагодзьдзя[1], напісаны на старажытнагрэцкай мове (дыялект кайнэ). Адзін з найстаражытнейшых унцыальных грэцкіх рукапісаў Бібліі.
Створаны ў Эгіпце, складаўся з 820 пэргамэнтных аркушаў, зь якіх захаваліся 773. Памеры аркушаў 32 × 26 см, тэкст напісаны ў два слупкі ў 49—52 радкі.
У 1098 року кодэкс перайшоў ва ўласнасьць александрыйскага патрыярха, адкуль і паходзіць ягоны назоў. У 1621 трапіў у Канстантынопаль, а ў 1627 грэцкі патрыярх Кірыл Люкарыс падараваў яго ангельскаму каралю Карлу I. З тае пары ён захоўваецца ў Брытанскім музэі (MS Royal 1. D. V—VIII) у Лёндане[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kurt und Barbara Aland. Der Text des Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik, Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, S. 118. ISBN 3-438-06011-6.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- B. H. Cowper. Codex Alexandrinus. Η ΚΑΙΝΗ ΔΙΑΘΗΚΗ. Novum Testamentum Graece. Ex Antiquissimo Codice Alexandrino a C. G. Woide. — London: 1860.
- Frederick G. Kenyon. Codex Alexandrinus. — Facsimile edition. — London: British Museum, 1909.
- Frederick G. Kenyon. Codex Alexandrinus in Reduced Photographic Facsimile. — Facsimile edition. — London: British Museum, 1915.
- Edward Maunde Thompson. Facsimile of the Codex Alexandrinus (4 vols.). — London: 1879—1883.
- Metzger, Bruce M. Manuscripts of the Greek Bible: An Introduction to Palaeography. — Oxford: Oxford University Press, 1991. — С. 86—87. — ISBN 978-0-19-502924-6