Ўіган Атлетык
Ўіган Атлетык | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Wigan Athletic Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1932 | ||||
Горад | Ўіган, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
DW Стэдыюм Умяшчальнасьць: 25 138 | ||||
Прэзыдэнт | Дэйвід Шарп[d] | ||||
Кіраўнік | Дэйв Ўілан[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | 12 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы wiganathletic.com (анг.) |
«Ўі́ган Атле́тык» (па-ангельску: Wigan Athletic Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўігану, які належыць да аглямэрацыі Вялікі Манчэстэр.
«Ўіган» праводзіць свае хатнія матчы на стадыне «DW Стэдыюм» з 1999 году, падзяляючы стадыён з рэгбійным клюбам «Ўіган Ўарыёрз»[2]. Да 1999 году свае матчы клюб праводзіў на стадыёне «Спрынгфілд Парк»[3]. Мянушкай клюбу зьяўляецца «Латыкс» (анг. Latics), атрыманая ад скарачэньня слова «Атлетыкс».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ўіган Атлетык» быў заснаваны ў 1932 годзе й на сёньняшні дзень зьяўляецца адной з самых маладых камандаў, якія калі-небудзь выступалі ў ангельскай Прэм’ер-лізе. Да пачатку 1930-х гадоў горад Ўіган славіўся толькі сваімі рэгбійны дасягненьнямі, дзякуючы мясцовай камандзе «Ўіган Ўарыёрз». Сфармаваць футбольны клюб атрымалася толькі пасьля шасьці няўдач, да гэтага распалася пяць футбольных камандаў, як то «Ўіган Каўнці», «Ўіган Юнайтэд», «Ўіган Таўн», «Ўіган Ровэрз» і «Ўіган Бора». У выніку менавіта шостая спроба аказалася самай доўгатэрміновай.
«Спрынгфілд Парк» былы стадыён каманды «Ўіган Бора» ў выніку стаў хатняй арэнай «Ўіган Атлетыку» й неўзабаве пасьля гэтага клюб быў залічаны ў лігу графства Чэшыр (Паўночна-заходняя мясцовая футбольная ліга). У сваёй раньняй гісторыі «Ўіган Атлетык» дамогся свайго самага значнага посьпеху ў Кубку Ангельшчыны. У сэзоне 1934—1935 гадоў клюб перамог «Карлайл Юнайтэд» зь лікам 6:1, усталяваўшы рэкорд Кубка Ангельшчыны — самы буйны лік пры перамозе аматарскай каманды над прафэсійнай, аднак пазьней гэты рэкорд быў паўтораны ў 1955 годзе «Бостанам Юнайтэд» і ў 1957 годзе «Гэрэфордам Юнайтэд». У 1945 годзе «Ўіган Атлетык» прабіўся ў лігу Ланкашырскай камбінацыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Другое месца ў Чэмпіянаце футбольнай лігі — 2005
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны — 2013