Перайсьці да зьместу

Іпсўіч Таўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іпсўіч Таўн
Поўная назва па-ангельску: Ipswich Town Football Club
Заснаваны 1878
Горад Іпсўіч, Ангельшчына
Стадыён Портмэн-Роўд
Умяшчальнасьць: 30 311
Прэзыдэнт Маркус Эванз[d]
Кіраўнік Маркус Эванз[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 Футбольная ліга, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
itfc.co.uk (анг.)

«Іпсўіч Таўн» (па-ангельску: Ipswich Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Іпсўічу. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, але не зьяўляўся прафэсійным да 1936 году, але ў далейшым далучыўся да футбольнай лігі. Уладальнік Кубка Ангельшчыны (1978). Уладальнік Кубка УЭФА (1981). Свае хатнія матчы «Іпсўіч Таўн» праводзціь на стадыёне Портмэн-Роўд. Клюб ёсьць адзіным цалкам прафэсійным футбольным клюбам у Сафалку. Супрацьстаяньне з клюбам з Норфалку «Норыдж Сіці» мае назву ўсходнеангельскае дэрбі, якое мае месца з 1902 году[1]. Традыцыйнымі хатнімі колерамі клюба зьяўляюцца сінія кашулі зь белымі шортамі і сінімі шкарпэткамі.

Клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны ў сваім першым жа сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне ў 1961—1962 гадох, і двойчы займаў другі радок у сэзонах 1980—1981 і 1981—1982 гадоў. «Іпсўіч Таўн» браў удзел ува ўсіх эўрапейкіх спаборніцтвах і ніколі не трываў у іх паразу ў гульнях на хатняй пляцоўцы, адолеўшы сярод іншых мадрыдзкі «Рэал», «Мілян», «Інтэр», «Ляцыё» і «Барсэлёну»[2].

Клюб пад назвай «Іпсўіч» быў заснаваны з аматарскім статусам у 1878 годзе. У 1888 годзе каманда аб’ядналася зь мясцовым рэгбійным клюбам, утварыўшы клюб «Іпсўіч Таўн». Клюб здабыў шэраг мясцовых кубкаў, у тым ліку Кубак выкліку Сафалку ды Галоўны кубак Сафалку. З 1899 году каманда брала ўдзел у лізе Норфалку і Сафалку, а паміж 1903 і 1906 гадамі спаборнічалі ў Паўднёва-Ўсходняй лізе Ангельшчыны. У 1907 годзе «Іпсўіч Таўн» далучыўся да Паўднёвай аматарскай лігі, дзе з кожным годам каманда прагрэсавала, у выніку стаўшы чэмпіён у сэзоне 1921—1922 гадоў. Клюб перамагаў у розыгрышах лігі яшчэ тройчы ў 1929—1930, 1932—1933 і 1933—1934 гадах, перш чым стаў заснавальнікам футбольнай лігі Усходняй акругі ў канцы сэзону 1934—1935 гадоў. Праз год клюб набыў прафэсійны статус і далучыўся да Паўднёвай лігі, дзе адразу ў пачатковым сэзоне здабылі перамогу. 30 траўня 1938 году «Іпсўіч Таўн» быў абраны на далучэньне ў Футбольную лігу. Спачатку клюб з Сафалку спаборнічаў у Трэцім паўднёвым дывізіёне да сканчэньня сэзону 1953—1954 гадоў, пасьля чаго каманда прасунулася ў Другі дывізіён.

Актуальны на 21 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Косава Бр Арыянэт Мурыч 1998
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Гары Кларк 2001
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Лэйф Дэвіс 1999
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джордж Эдмундсан 1997
5 Сьцяг Эгіпту ПА Сэм Морсі (капітан) 1991
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк Ўулфэндэн 1998
7 Сьцяг Ўэйлзу ПА Ўэс Бэрнз 1994
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кэлвін Філіпс (ар. Ман. Сіці) 1995
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Конар Чаплін 1997
11 Сьцяг Ірляндыі Нап Маркус Гарнэс 1996
13 Сьцяг Шатляндыі Бр Кіран Сьлікер 2002
14 Сьцяг Ірляндыі ПА Джэк Тэйлар 1998
15 Сьцяг Аўстраліі Аб Кэмэран Бэрджэс 1995
16 Сьцяг Іраку Нап Алі аль-Гамадзі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэн Джонсан 2000
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ліям Дэлап 2003
20 Сьцяг Ямайкі Нап Амары Гатчынсан 2003
22 Сьцяг Ангельшчыны Аб Конар Таўнсэнд 1993
23 Сьцяг Ірляндыі ПА Сэмі Смодыкс 1995
24 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйкаб Грывэз 2000
25 Сьцяг Аўстраліі ПА Масыма Люонга 1992
27 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джордж Гэрст 1999
28 Сьцяг Ангельшчыны Бр Крыстыян Ўолтан 1995
29 Сьцяг Ангельшчыны Нап Фрэдзі Ладапа 1993
30 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кэмэран Гамфрыс 2003
33 Сьцяг Ўэйлзу Нап Нэйтан Броўдгэд 1998
40 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Аксэл Туанзэбэ 1997
Сьцяг Швэцыі ПА Енс Каюстэ (ар. Напалі) 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]