Ігнат Грынявіцкі
Герб «Прагоня»(pl) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 чэрвеня 1856 маёнтак Басін (53°28′27.20″ пн. ш. 29°05′22.25″ у. д. / 53.4742222° пн. ш. 29.0895139° у. д.), Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 13 сакавіка 1881 Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Род | Грынявіцкія |
Бацькі | Яўхім Грынявіцкі Бальбіна Дамброўская |
Рэлігія | Хрысьціянства |
Дзейнасьць | палітык, тэрарыст |
Ігнат Грынявіцкі (1856; цяпер вёска Калінаўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў маёнтку Басін (Сьвіслацкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня) у сям’і каталіцкага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гарадзенская губэрня) у арэнду, а сам служыў эканомам ва ўладаньнях Незабытоўскага на Меншчыне. У 1864 годзе сямья вярнулась ў Грынявічы Вялікія. На пачатку чэрвеня 1875 г. у Беластоку (Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край) скончыў 7-клясную гімназію (цяпер Ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста(pl); вул. Варшаўская(pl), д. 8 (53°08′06.29″ пн. ш. 23°10′02.05″ у. д. / 53.1350806° пн. ш. 23.1672361° у. д.)). У верасьні 1875 г. паступіў у Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 году.
Студэнтам Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, зьбіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянэрам. З 1879 году чалец партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясьціла сябе Беларускай Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гомон» (№ 2). [1] [2] Паводле народавольца Льва Ціхамірава(ru) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].
У траўні 1880 году Грынявіцкі пакінуў інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, вырабіў сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты» на кансьпіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку [a] , уключыў у выданьне газэты сябра і земляка Антона Барэйшу.[4]
На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд Імпэратару Аляксандру ІІ. Выкананьне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў была зроблена шэсьць замахаў.
Ігнат уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 году на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай выліцы [b] Выбарскай стараны адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную апэрацыю.[5] У сваім запавеце напісаў:
На набярэжнай Кацярынінскага канала [c] 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандар II, а Грынявіцкі сьмяротна паранены.[9][10][11]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Выбух першай бомбы
-
Выбух другой бомбы
-
Пошук падкопа перад Зімнім палацам
Нацыянальнае самавызначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальнае самавызначэньне Ігната Грынявіцкага засьведчыў яго расейскі паплечнік Леў Ціхаміраў(ru)[12]:
Палякі ўпарта называлі яго Грунявецкі і залічалі да сваіх. Ён сам, аднак, называў сябе ліцьвінам, а не палякам; <…> Афіцыйна яго, вядома, трэба лічыць палякам, бо паводле веры ён быў каталік.
Арыгінальны тэкст (пол.)
Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; <…> Официально его, конечно, нужно считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик.
|
||
—Воспоминания Льва Тихомирова. — М.; Л.: Гос. изд-во, 1927. С. 319. |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер вуліца Рубінштэйна(ru), д. № 27 (59°55′37.44″ пн. ш. 30°20′32.61″ у. д. / 59.9270667° пн. ш. 30.3423917° у. д.)
- ^ Цяпер вуліца Камсамола(ru), д. № 49 (59°57′20.46″ пн. ш. 30°21′09.06″ у. д. / 59.9556833° пн. ш. 30.3525167° у. д.)
- ^ Цяпер канал Грыбаедава(ru), д. № 2 (59°56′24.39″ пн. ш. 30°19′43.52″ у. д. / 59.9401083° пн. ш. 30.3287556° у. д.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). — Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
- ^ Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. — Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с. — 2760 ас.
- ^ Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер(ru). — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с. — 4000 ас.
- ^ Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
- ^ О мещанине Николае Рысакове, крестьянах Андрее Желябове, Тимофее Михайлове, сыне священника Николае Кибальчиче, дворянке Софье Перовской и мещанке Гессе Гельфман. ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 518(недаступная спасылка)
- ^ Ігнат Грынявіцкі. Отрывокъ из завѣщанія Гриневицкаго / Бурцевъ В. Л.(ru) // «Былое»(ru) (1900-1902). Журналъ издававшійся за границей. Выпускъ 1 : часопіс. — Растов-на-Дону: Русская историческая библіотека, 1906. — В. № 4. — С. 5.
- ^ Отрывокъ изъ завѣщанія Игнатія Акимовича Гриневецкаго // Литература партии Народной воли.. — Москва: Типографія А. П. Поплавского, 1907. — С. 487.
- ^ «Народная воля» в документах и воспоминаниях. Труды кружка народовольцев при о-ве политкаторжан и ссыльно-поселенцев. / под ред. А. В. Якимовской-Диковской; М. Ф. Фроленко; И. И. Попова и др.. — Москва: Всесоюз. о-во полит. каторжан и ссыльно-поселенцев., 1930. — С. 249—250. — 288 с. — 5000 ас.
- ^ Суд над цареубийцами. Дѣло о совершенномъ 1-го марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Босударь Императоръ Александръ Николаевичъ. (Засѣданіе Особаго Присутствія Правительствующаго Сената для сужденія дѣл о государственныхъ преступленіяхъ). — Сборник С.-Петербургских ведомостей. — Санктъ-Петербургъ: Типографія В. В. Комарова, 1881. — 260 с. — (Вып. 1. (С 15 марта по 15 апреля 1881 г.)).
- ^ Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. / Ред.-изд. Германъ Гоппи. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
- ^ Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.
- ^ Герасімчык В. Грынявіцкі, або проста «Коцік», Новы час, 1 сакавіка 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арлоў, Уладзмер. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Нашы славутыя землякі. — Менск: Навука і тэхніка, 1992. — 54 с. — 14 500 ас. — ISBN 5-343-00883-6.
- Біч, Міхась. Грынявіцкі Ігнат Яўхімавіч. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 164.
- Біч, М. Я. Грынявіцкі Ігнат Яўхімавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 484.
- Весялкоўскі, Юры. Нарадавольцы, Ігнат Грынявіцкі і цень К. Каліноўскага / Юры Весялкоўскі // Голас часу : Царкоўна-грамадскі часапіс. — Лёндан: 1991. — № №3 (12)—№5 (14).
- Герасімчык, Васіль. Грынявіцкі, або проста «Коцік» / Аксана Колб // Новы час : газэта. — Менск: "Час навінаў", 4 сакавіка 2016. — № 9 (474). — С. 11.
- Герасімчык, Васіль Адрэзаная галава Ігната Грынявіцкага. (бел.) // ARCHE : электронная газэта. — 12 сакавіка 2020.
- Дулеба, Г. І. В. Калінаўка, Віркаўскі сельсавет. № 1258. Радзіма Грынявіцкага / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1986. — Т. Магілёўская вобласьць. — С. 248.
- Ліпскі, Уладзімер. Невядомы: аповесць пра Ігната Грынявіцкага / рэдактар Анатоль Сідарэвіч, мастак Віктар Альшэўскі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — 294 с. — ISBN 5-340-00620-4
- Біографія И. Гриневицкаго // На Родинѣ : газэта. — London: Вольная русская типогр, 1882. — № 1.
- Жуковский-Жук И. И.(ru). Игнатий Иоакимович Гриневицкий. — Москва: Изд-во О-ва политкаторжан, 1930. — 34 с.
- "Народная воля" перед царским судом : к пятидесятилетию партии «Народная воля». 1879—1929. Труды кружка народовольцев при обществе политкаторжан и ссыльно-поселенцев. / Под ред. А. В. Якимовой-Диковской, М. Ф. Фроленко, М. И. Дрея, И. И. Попова, Н. И. Ракитникова, В. В. Леоновича-Ангарского.. — Москва: Изд-во Всесоюз. о-ва полит. каторжан и ссыльно-поселенцев, 1930. — Т. Вып. 1. — С. 55-88. — 163 с. — 5000 ас.
- Памяти Гриневицкаго / Бурцевъ В. Л.(ru) // «Былое»(ru) (1900—1902). Журналъ издававшійся за границей. Выпускъ 1 : часопіс. — Растов-на-Дону: Русская историческая библіотека, 1906. — В. № 4. — С. 6-13.
- Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года / составители В. Н. Гинев… и др. ; научный редактор С. С. Волк // "Народная воля" и «Черный передел» : воспоминания участников революционного движения в Петербурге в 1879—1882 гг. — Ленінград: Лениздат, 1989. — С. 267—285.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.