Жаінвілі
Жаінвілі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 9 сакавіка 1851 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Санта-Катарына | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 047 | ||||
Паштовы індэкс: | 89200-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 26°18′14″ пд. ш. 48°50′45″ з. д. / 26.30389° пд. ш. 48.84583° з. д.Каардынаты: 26°18′14″ пд. ш. 48°50′45″ з. д. / 26.30389° пд. ш. 48.84583° з. д. | ||||
Жаінвілі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.joinville.sc.gov.br/ |
Жаінві́лі (па-партугальску: Joinville) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Санта-Катарына, зьяўляючыся найбуйнейшым у штаце. Гэта трэці паводле велічыні горад у паўднёвым рэгіёне Бразыліі пасьля значна большых цэнтраў Курытыба і Порту-Алегры. Жаінвілі ёсьць асноўным прамысловым, фінансавым і гандлёвым цэнтрам. Лічыцца адным з самых прасунутых гарадоў краіны з высокім узроўнем жыцьця. Вядомы як «Бразыльскі Манчэстэр», «Горад кветак», «Горад прынцэсаў», «Горад ровараў» і «Горад танцаў».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгіён, які атачае сучасны Жаінвілі, быў заселены народам гуарані некалькі тысячагодзьзьяў таму[2]. З улікам таго, што горад зважаецца нямецка-бразыльскім, ягоная назва мае францускае паходжаньне. Зямля была ўласнасьцю прынцэсы Франсішкі, якая была сястрой імпэратара Пэдру II. У 1843 годзе Франсішка пабралася шлюбам з Франсуа Арлеанскім, які меў тытул прынца Жуанавілю і быў сынам францускага караля Люі-Філіпа I. У 1851 годзе пасьля дзяржаўнага перавароту прынц дазволіў скарыстаць свае бразыльскія ўладаньні немцам, якія ў тым жа горадзе купай поруч з швайцарцамі і нарвэжцамі заснавалі тутака паселішча[3]. У пэрыяд з 1851 па 1888 гады да Жаінвілі накіравалася 17 тысяч засельнікаў[4].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жаінвілі месьціцца на паўночным усходзе штату Санта-Катарына недалёка ад ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяну. Горад пераразае рака Кашуэйра. Места аточанае гарадамі і грамадамі Гарува, Сан-Франсіску-ду-Сул, Аракуары, Гуарамірым, Шрэдэр, Жарагуа-ду-Сул і Кампу-Алегры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/22827-censo-demografico-2022.html?edicao=37225
- ^ Lund, Fredrik Larsen (2017). «Norske utposter». Vega forlag. — С. 158. — ISBN 978-82-8211-537-7.
- ^ «Et norsk strandhugg i Brasil». 23 чэрвеня 1998.
- ^ «História da Cidade de Joinville». Santa Catatina Brasil.