Перайсьці да зьместу

Бэркут (спэцпадразьдзяленьне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Бэркут (спэцпадразьдзяленьне), захаваная ўдзельнікам InternetArchiveBot (гутаркі | унёсак) у 10:15, 23 жніўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Бэркут (спэцпадразьдзяленьне)

«Бэ́ркут» (па-ўкраінску: Беркут) — былое падразьдзяленьне міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Украіны, створанае ў 1992 року на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). 25 лютага 2014 г. выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Украіны Арсень Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спэцыяльных падразьдзяленьняў міліцыі грамадзянскай бясьпекі "Бэркут"»[1].

На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[2].

Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[3]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[4].

  • 18 ліпеня 1995 «Бэркут» удзельнічаў у зрыве пахаваньня кіеўскага патрыярха Ўладзімера ў Сафійскім саборы. На загад прэзыдэнта Кучмы спэцаддзелы зладзілі зьбіцьцё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[5].
  • лістапад — сьнежань 2013 — «Бэркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Эўрамайдану ў Кіеве[6][7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]