Перайсьці да зьместу

Ўільям Окам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 13:01, 28 ліпеня 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ўільям Окам
William of Ockham
Імя пры нараджэньні па-лацінску: Guilelmus Occhamus
па-ангельску: William of Ockham
Дата нараджэньня не раней за 1287 і не пазьней за 1288
Месца нараджэньня
Дата сьмерці каля 9 красавіка 1349[1]
Месца сьмерці
Пэрыяд сярэднявечная філязофія
Кірунак наміналізм[d] і схалястыка[d]
Асноўныя зацікаўленасьці мэтафізыка, эпістэмалёгія, тэалёгія, лёгіка, палітыка
Значныя ідэі Sum of Logic[d]
Аказалі ўплыў Арыстотэль, Тамаш Аквінскі і Ансэльм Кентэрбэрыйскі[d]
Вучні Жан Бурыдан[d] і Адам дэ Водэгам[d]

Ўільям О́кам (па-ангельску: William of Ockham; каля 1288, Окам — 1347 або 1348, Мюнхэн) — ангельскі філёзаф, францысканскі манах з Окаму, маленькай вёскі ў графстве Сурэй у Паўднёвай Ангельшчыне.

Окам напісаў шэраг багаслоўскіх і філязофскіх працаў па лёгіцы і па фізыцы Арыстотэля. Завяршыў распачатую яшчэ ягоным папярэднікамі крытыку філязофскіх доказаў існаваньня Бога, абвесьціўшы , што быцьцё Бога — прадмет рэлігійнай веры, а ня філязофіі, якая абапіраецца на доказы.

Паводле Окама, толькі пачуцьцёвыя, наглядныя веды (званыя інтуіцыяй) могуць засьведчыць існаваньне чаго б там ні было і толькі адно яно тычыцца фактаў. Вучэньне пра ролю пачуцьцёвай інтуіцыі і вопыту ў пазнаньні зьвязана ў Окама з двума іншымі важнымі палажэньнямі ягонай тэорыі пазнаньня: патрабаваньнем прастаты тлумачэньня (прынцып эканоміі, Лязо Окама) і тэза пра тое, што рэальна існуе толькі нешта адзінкавае.

На гэтых прынцыпах Окам будуе сваю тэорыю навукі. Навука паводле ягонага гледжаньня падзяляцца на рэальную і рацыянальную. Рэальныя навукі разглядаюць панятак з пункту гледжаньня іхных адносінаў да рэчаў, рацыянальныя — з пункту гледжаньня іхных адносінаў да іншых паняткаў, а не да рэчаў.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Complete Dictionary of Scientific BiographyДэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1