Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Злучнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Вікіпэдыя:Праект:Злучнасьць, захаваная ўдзельнікам YiFeiBot (гутаркі | унёсак) у 07:51, 8 верасьня 2020. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
«Злучнасьць» — адзін з праектаў Вікіпэдыі, роля якога ў дасьледваньні і падвышэньні злучнасьці Вікіпэдыі, ці, інакш, у паляпшэньні гіпэртэкставай навігацыі паміж артыкуламі (глядзіце Маніфэст праекту).
Вазьміце ўдзел у праекце «Злучнасьць»!
Скарачэньне:
ВП:ЗЛУЧ

Поле роўна ляжыць ды гуляць не вяліць

Сьпісы ізаляваных артыкулаў у адвольнай катэгорыі. Статыстыка «максымальна ізаляваных артыкулаў».

Сьпіс старонак-неадназначнасьцяў, адсартаваны па ўбываньні колькасьці ўнутраных спасылак на іх.

Прылада для аналіза злучнасьці дрэва катэгорыяў. Зьвесткі пра перанакіраваньні ў прасторы катэгорыяў, некатэгарызаваныя катэгорыі, цыклі ў графе катэгорыяў.

Віртуальны памочнік для прастаноўкі спасылак на ізаляваныя артыкулы. Прапаноўвае скарыстацца падказкамі трох відаў:

  1. неадназначнасьці, вырашэньне спасылак на якія можа дапамагчы ізаляваным артыкулам;
  2. артыкулы, якія, згодна інтэрвікі, маглі б спасылацца на ізаляваныя артыкулы, бо гэта адбываецца ў іншых моўных разьдзелах;
  3. артыкулы, пераклад якіх дазволіць праставіць спасылкі на ізаляваныя артыкулы (згодна інтэрвікі).

Падказкі віртуальнага памочніка даступныя па катэгорыях або ў выглядзе сьпісу.

Ганаровы сьпіс удзельнікаў Вікіпэдыі, адсартаваны па ўбываньні колькасьці створаных імі ізаляваных артыкулаў.

Глядзіце таксама

 

Праграмнае забесьпячэньне, дзякуючы якому гэты праект працуе (Голем), прыдатны да перакладу на іншыя мовы і можа працаваць у іншых моўных разьдзелах. Некаторыя з інтэрвікі-спасылак з гэтай старонкі вядуць на аналягічныя праекты, у прыватнасьці праекты, якія падтрымліваюцца Големам.

Пераклад складаецца з трох галоўных частак:

  1. наладкі адпаведных катэгорыяў, шаблёнаў і спэцыяльных старонак, а таксама перакладу правілаў, старонак, а таксама некалькіх некалькіх фразаў для праекту ў Вікіпэдыі на мэтавай мове;
  2. пераклад тэкстаў для тулсэрвэрных старонак праекту;
  3. наладка канфігурацыйных файлаў для AWB.
Запуск і працу праграмнага забесьпячэньня можна абмеркаваць у IRC на канале #wikipedia-be-tarask.