Рамэлю Люкаку
Рамэ́лю Мэна́ма Люка́ку (па-француску: Romelu Menama Lukaku; нарадзіўся 13 траўня 1993 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Рамэлю Люкаку | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 191 см[3] | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Напалі | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 2011—2014 2012—2013 2013—2014 2014—2017 2017—2019 2019—2021 2021—2024 2022—2023 2023— 2024— |
Андэрлехт Чэлсі → Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда) → Эвэртан (арэнда) Эвэртан Манчэстэр Юнайтэд Інтэрнацыянале Чэлсі → Інтэрнацыянале (арэнда) → Рома (арэнда) Напалі |
73 (33) 10 (0) 35 (17) 31 (15) 110 (53) 66 (28) 72 (47) 26 (8) 25 (10) 32 (13) 2 (2) |
Зборныя | ||
2010— | Бэльгія | 119 (85) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКалі Люкаку споўнілася 16 гадоў 13 траўня 2009 году, ён падпісаў прафэсійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 году[4]. Праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бэльгіі матчам 24 траўня супраць «Стандарду», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бэрнардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч зь лікам 1:0.
На наступны сэзон Рамэлю стаў гульцом асноўнага складу, забіўшы свой першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюльтэ-Варэгему» на 89-й хвіліне. Усяго за сэзон Про Лігі 2009—2010 гадоў Рамэлю забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Эўропы.
У жніўні 2011 году Люкаку далучыўся да ангельскага «Чэлсі». Лёнданскі клюб выкупіў трансфэр гульца за 12 млн эўра. Люкаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норыдж Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фэрнанда Торэсу[6].
Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» ня здолеў, таму некалькі гадоў праводзіў у арэндах у іншых ангельскіх клюбах. 30 ліпеня 2014 году «Эвэртан» абвесьціў пра падпісаньне зь Люкаку пяцігадовага кантракту. Сума трансфэру склала 28 млн фунтаў. У 2019 годзе перайшоў у клюб «Інтэрнацыянале Мілян»[7].
Міжнародная
рэдагаваць24 лютага 2010 году Люкаку дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[8]. 17 лістапада 2010 году адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2010
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Romelu Lukaku // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Romelu Lukaku // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/romelu-lukaku?pageTab=biography
- ^ Lukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts. FootGoal.net.
- ^ Standard is opnieuw kampioen van België. Sporza.
- ^ Chelsea 3–1 Norwich. BBC Sport.
- ^ Футбол. Ромелу Лукаку перешел из "Манчестер Юнайтед" в "Интер" (рас.). Прессбол (8 жніўня 2019).
- ^ Romelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Soccerbase