Ката́рскі рыя́л (па-арабску: ريال‎, код: QAR) — афіцыйная валюта Катару. Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэньне QR (ر.ق).

Катарскі рыял
араб. ريال قطري
Краіна Катар
Падзел дырхам
Код ISO-4217 QAR
Скарачэньне Кр
Сымбаль ر.ق
Манэты 1, 5, 10, 25 і 50 дырхамаў
Банкноты 1, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 рыялаў
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Катару
Увядзеньне ва ўжытак 19 траўня 1973 (51 год таму)
Папярэдняя валюта Рыял Катару і Дубаю
Абменны курс:
(30 верасьня 2022)
$0,27
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Да 1966 году Катар ужываў у якасьці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасьля дэвальвацыі рупіі краіна разам зь іншымі краінамі Пэрсыдзкай затокі выбрала шлях на ўвядзеньне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 году Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасьля далучэньня Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.

У 1966 годзе былі ўведзеныя манэты (з назвай Катару і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасьці, але толькі з назвай Катару.

Банкноты

рэдагаваць

У 1966 годзе Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыяалаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.

Беларусь

рэдагаваць

На 2007 год катарскі рыял прыкладна каштаваў 7800 беларускіх рублёў.

19 верасьня 2022 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 352, якой вызначыў катарскі рыял у якасьці 79-й валюты, да якой пачаў вызначаць афіцыйны абменны курс беларускага рубля. Пастанова набыла моц пасьля абнародаваньня 29 верасьня 2022 году[1].