Італія
Іта́лія (афіц. Італья́нская Рэспу́бліка; італ. Repubblica Italiana) — краіна ў Паўднёвай Эўропе, знаходзіцца на Апэнінскім паўвостраве і двух вялікіх астравах ў Міжземным моры: Сыцыліі і Сардыніі. Мяжуе на поўначы з Аўстрыяй, Францыяй і Швайцарыяй. Незалежныя краіны Сан-Марына і Ватыкан зьяўляюцца анклявамі на італьянскай тэрыторыі. Сталіцай Італіі ёсьць горад Рым. Мадэрная Італія ўтварылася ў 1861 годзе, пад кіраўніцтвам караля Сардыніі Віктара Эмануіла ІІ. Дагэтуль, Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаваў, чый сэпаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем зь іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі, як то Эмілія-Раманьня, Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Лігурыя, Лямбардыя, П’емонт, Трэнтына-Альта Адыджэ, Вальле-д’Аоста і Вэнэта. Шэсьць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны, як то Абруцца, Ляцыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох рэгіёнаў, да складу якіх улучаюцца Апулія, Базыліката, Калябрыя і Кампанія. Да ліку астатніх двух рэгіёнаў далучыюць астравы Сыцылія і Сардынія. Італія знаходзіцца на сусьветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай імпэрыі і сучасная Італія ёсьць індустрыяльна разьвітай краінай, адным зь лідэраў Эўрапейскага Зьвязу.
Італія | |||||
па-італьянску: Repubblica Italiana па-італьянску: Italia | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Браты Італіі | |||||
Дата заснаваньня: | 18 чэрвеня 1946[1] | ||||
Афіцыйная мова: | італьянская мова[2] | ||||
Сталіца: | Рым[3] | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Італіі[d]: | Сэрджа Матарэльля[d][4][5] | ||||
прэм’ер-міністар Італіі[d]: | Джорджа Мэлёні | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Італіі[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Італіі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | эўра | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 2,972 трлн $ — 12 месца | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 50 126 $ — 33 месца | ||||
намінальны: | 2,058 трлн $ — 9 месца | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 34 777 $ — 33 месца | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 20 085 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 7,74[9] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 35,2[10] | ||||
ІРЧП: | 0,895[11] | ||||
Часавы пас: | Эўропа/Рым[d] | ||||
Аўтамабільны знак: | I | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .it | ||||
Тэлефонны код: | +39 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
italia.it (італ.) (анг.) (гішп.) |
Італія мае разьвітую эканоміку. Краіна займае дзявятае месца паводле намінальнага СУП у сьвеце і трэцяе ў Эўрапейскім Зьвязе. Краіна мае восьмае паводле велічыні нацыянальнае багацьце і трэцяе паводле залатой рэзэрвы цэнтральнага банка. Італія займае высокія пазыцыі таксама паводле працягласьці і якасьці жыцьця[12], ахове здароўя[13] і адукацыі. Краіна ёсьць вялікай дзяржавай, гуляючы значную ролю ў рэгіянальных і глябальных[14] эканамічных, вайсковых, культурных і дыпляматычных справах. Італія ёсьць заснавальнікам і вядучым сябрам Эўрапейскага Зьвязу і сябрам шматлікіх міжнародных інстытуцыяў, у тым ліку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, НАТО, АЭСіР, Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, G7, G20, Зьвязу Міжземнамор’я, Лацінскага зьвязу, Рады Эўропы, Шэнгенскае зоны і многіх іншых. Італія доўгі час ёсьць сусьветным цэнтрам мастацтва, музыкі, літаратуры, філязофіі, навукі, тэхнікі і моды, а таксама робі значны ўнёсак у розныя сфэры, як то кінэмагораф, кулінарыю, спорт, права і банкаўскую справу[15]. Як адлюстраваньне ейнага культурнага багацьця, Італія мае найбольшую ў сьвеце колькасьць аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО і ёсьць пятай паводле наведвальнасьці краінай сьвету.
Назва
рэдагавацьІснуе багата здагадак наконт этымалёгіі назвы «Italia», якія былі прапанаваны гісторыкамі й лінгвістамі[16]. Паводле аднога з найбольш распаўсюджаных тлумачэньняў, тэрмін Italia мае грэцкае паходжаньне і з аскоцкае мовы Víteliú перакладаецца як «зямля цяляці»[17]. Бык быў сымбалем паўднёвых італьянскіх плямёнаў і ён часьцяком выкарыстоўваўся пад час самніцкіх войнаў як сымбаль непакорнасьці да Рыму і волі паўднёвай Італіі. Грэцкі гісторык Дыянісіюс Галікарнаскі зьвязваў назву з імём легендарнага караля сыкулаў і энотраў Італам, які таксама згадваўся Арыстотэлем і Туцыдыдам.
Назва Italia першапачаткова ўжывалася толькі да паўднёвай часцы паўвостраву, да сучаснай Калябрыі, паводле Антыёха Сыракускага. Але ў ягоныя часы слова Энотрыя і Італія былі сынонімамі, болей таго, імя ўжывалася да тэрыторыі Леўканіі. Грэкі паступова сталі ўжываць назву адносна да больш шырокай тэрыторыі, а потым і да ўсяго паўвостраву[18].
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Гісторыя Італіі
Прагісторыя і старажытны Рым
рэдагавацьРаскопкі ў Італіі выявілі наяўнасьць сучаснага чалавека яшчэ ў пэрыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў таму[19]. Італійскія плямёны дарымскай Італіі, як то ўмбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлянаў), волскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаэўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў не індаэўрапейскага паходжаньня вылучаюць этрускаў, элімцаў, сыкулаў і дагістарычных сардынцаў.
Паміж XVII—XI стагодзьдзямі да н. э. грэкі мікенскай цывілізацыі ўсталявалі кантакты зь Італіяй[20], а ў VIII і VII стагодзьдзях да н. э. грэцкія калёніі былі створаны на ўзьбярэжжах Сыцыліі і ў паўднёвай частцы італьянскага паўвострава, якія сталі вядомы пад назовам Вялікая Грэцыя. Таксама фінікійцы заснавалі калёніі на ўзьбярэжжы Сардыніі і Сыцыліі.
Старажытны Рым быў спачатку невялікай сельскагаспадарчай суполкай заснаванай каля VIII стагодзьдзя да н. э., зь цягам часу мястэчка вырасла ў калясальную імпэрыю, якая ахоплівала ўсё Міжземнае мора, у якой старажытныя грэцкая і рымская культуры былі аб’яднаны ў адну цывілізацыю. Гэтая цывілізацыя была настолькі ўплывовай, што ейныя адгалоскі існуюць у сучасным праве, адміністрацыі, філязофіі і мастацтве, сфармаваўшы падставу лічыць, што заходняя цывілізацыя заснавана на рымскай. У павольным згасані з канца IV стагодзьдзя н. э., імпэрыя канчаткова разьбілася на дзьве часткі ў 395 годзе Заходнюю Рымскую імпэрыю і Усходнюю Рымскую імпэрыю. Заходняя частка, пад ціскам франкаў, вандалаў, гунаў, готаў і іншых групаў насельніцтва з усходняй Эўропы, нарэшце, распалася, у выніку чаго італьянскі паўвостраў быў падзелены на мноства невялікіх незалежных каралеўстваў, якія ваявалі паміж сабой у бліжэйшыя 1300 гадоў. Усходняя частка засталася адзінай спадкаемцай рымскай дзяржавы.
Сярэднявечча
рэдагавацьУ VI стагодзьдзі бізантыйскі імпэратар Юстыніян I адваяваў Італію ў остготаў, але ўварваньне новай хвалі германскіх плямёнаў лянгабардаў у канцы таго ж стагодзьдзя, зьнізілі бізантыйскую прысутнасьць на апэнінскай паўвысьпе. Лямбардзкае каралеўства паўночнай і цэнтральнай Італіі была пазьней далучана да імпэрыі франкаў Карлам Вялікім у канцы VIII стагодзьдзя. Францкія каралі дапамаглі рымскім папам усталяваць уладу ў цэнтральнай Італіі, ад Рыма да Равэнны. Да XIII стагодзьдзя ў італьянскай палітыцы дамінавалі адносіны паміж нямецкімі імпэратарамі Сьвятой Рымскай імпэрыі і папамі рымскімі, таму большасьць італьянскіх дзяржаваў прытрымлівалася то аднаго то іншага боку.
Менавіта ў гэты пэрыяд сфармаваліся такія інстытуты ўлады, як сіньярыя і сярэднявечная камуна. У анархічных умовах, якія часьцяком пераважалі ў сярэднявечных італьянскіх гарадах-дзяржавах, людзі шукалі моцнай улады, каб аднавіць парадак і супыніць бясконцыя ваенныя сутычкі мясцовай эліты. Спробы Бэрэнгара Фрыульскага і Ардуіна Іврэйскага стварыць неззалежнае суцэльнае каралеўства Італія былі разгромлены Францкімі імпэратарамі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя войны, італьянскія гарады, асабліва на поўначы, хутка разьвіваліся і пазьней пераўтварыліся ў своеасаблівую зьяву, як то купецкую рэспубліку. У гэтых гарадах-дзяржавах алігархічнай рэчаіснасьці дамінуючым была кляса купецтва, пры гэтым існавала адносная свабода навуковай і творчай дзейнасьці. Выбітным сярод іх, на поўначы Італіі, быў Мілян, які ў XII стагодзьдзі ачольваючы Лямбардзкую лігу, разграміў разам з саюзнымі гарадамі-дзяржавамі нямецкага імпэратара Фрыдрыха Барбаросу, што прывяло да поўнай незалежнасьці большасьці паўночных і цэнтральных італьянскіх гарадоў.
З IX стагодзьдзя на Сыцыліі існаваў ісламскі эмірат, пакуль у канцы XI стагодзьдзя нарманы яго не захапілі, разам з большасьцю лямбардзкіх і бізантыйскіх дзяржаваў паўднёвай частцы Італіі. Праз складаны шэраг падзеяў, на поўдні Італіі было створана адзінае каралеўства, якое кіравалася спачатку Гогенштаўфэнамі, потым Анжу, а з XV стагодзьдзя, дынастыей Арагону. На Сардыніі, былой бізантыйскай правінцыі, зьявіліся незалежныя дзяржавы, аднак большая частка вострава знаходзілася пад кантролем Генуі альбо Пізы, пакуль каралеўства Арагон заваявала востраў ў XV стагодзьдзі.
У пазьнейшыя часы на тэрыторыі Італіі былі існавалі шматлікія марскія рэспублікі, як то Вэнэцыя, Генуя, Піза і Амальфі. Італьянскія рэспублікі займаліся гандлем на Ўсходзе, стваралі калёніі на ўзьбярэжжах Чорнага і Міжземнага мораў, зладжвалі кантакты зь Бізантыйскай імпэрыяй і ісламскім міжземнаморскім сьветам. Гэтыя марскія рэспублікі бралі таксама актыўны ўдзел у крыжовых паходах, выкарыстоўваючы новыя палітычныя і гандлёвыя магчымасьці. Рэспублікі пашыраліся таксама за кошт суседніх італьянскіх гарадоў, як то Падуя, Вэрона, Бэргама і іншыя. У Міляне ў той час было створана Мілянскае герцагства, якое займала тэрыторыю заходняй Лямбардыі. П’емонт увайшоў у склад Савойскага графства. Флярэнцыя ператварылася ў высока арганізаваны гандлёвы і фінансавы цэнтар, стаўшы на многія стагодзьдзі эўрапейскай сталіцай шоўку, воўны, банкаў і ювэлірных вырабаў. Гэта прывяло да доўгага суперніцтва зь іншымі тасканскімі дзяржавамі, як то Арэцца, Люка, Піза і Сіена.
Італія гуляла прыкметную ролю ў культурым разьвіцьці Эўропы ў Сярэднявеччы. Акрамя рэлігійнай улады папы рымскага, Італія рэзыдэнцыя першага эўрапейскага ўнівэрсытэту, што адчыніўся ў Балёньні. Таксама шырока вядомы такія італьянскія рэлігійныя дзеячы як Бэнэдыкт Нурсійсі, Сьвяты Францыск Асіскі і Сьвяты Тамаш Аквінскі, а таксама італьянскія пісьменьнікі — Дантэ Аліг’еры, Джаваньні Бакачча і Франчэска Пэтрарка. Школа Салерна дала магчымасьць усёй Эўропе далучыцца да ведаў ісламскай і бізантыйскай мэдыцыны, а кантакты паміж марскімі рэспублікамі і краінамі ісламскага міжземнамор’я прывялі да шырокага распаўсюджваньня арабскіх лічбаў у Заходняй Эўропе.
Эпоха Адраджэньня
рэдагавацьІталія была месцам нараджэньня і сэрцам Адраджэньня ў 1400-х і 1500-х гадах. Італьянскае Адраджэнне азнаменавала пераход ад Сярэднявечча да сучаснага часу, калі Эўропа аднавілася ў эканамічным і культурным пляне ад крызісаў позьняга Сярэднявечча і ўступіла ў пэрыяд раньняга Новага часу. Італьянскія гарады тым часам сталі рэгіянальнымі дзяржавамі, якімі фактычна кіравалі князі, дэ-факта манархі. Такім чынам, эпоха Адраджэньня стала вынікам багацьця, назапашанага італьянскімі купецкімі гарадамі, у спалучэньні з заступніцтвам іхных дамінуючых сем’яў[21]. Італьянскае Адраджэньне зрабіла асноўны ўнёсак у эўрапейскі жывапіс і скульптуру таго часу і дасюль, дзякуючы працам такіх выбітных мастакоў, як то Леанарда да Вінчы, Філіпа Брунэлескі, Сандра Батычэльлі, Мікелянджэлё, Рафаэль, Джота, Данатэльлё і Тыцыян. Дамінуючымі ў архітэктуры сталі работы Філіпа Брунэлескі, Леона Батыста Альбэрці, Андрэа Палядыё і Даната Брамантэ.
Па сканчэньні заходняга расколу на карысьць Рыма паводле вынікаў Канстанцкага сабору 1415—1417 гадоў новы папа Мартын V вярнуўся ў Папскую дзяржаву пасьля трохгадовага падарожжа, якое закранула многія італьянскія гарады і аднавіла Італію як адзіны цэнтар заходняга хрысьціянства. Падчас гэтага падарожжа Банк Мэдычы стаў афіцыйнай крэдытнай установай Папства, а паміж Царквой і новымі палітычнымі дынастыямі паўвострава былі ўсталяваныя трывалія стасункі. Падзеньне Канстантынопалю прывяло да міграцыі грэцкіх навукоўцаў і тэкстаў у Італію, што спрыяла пераадкрыцьцю грэка-рымскага гуманізму[22][23]. Гуманістычныя мысьляры, як то Фэдэрыка да Мантэфэльтра і папа Піюс II, працавалі над стварэньнем ідэальных гарадоў, дзе чалавек ёсьць вымерам усіх рэчаў. У выніку былі закладзеныя гарады Ўрбіна і Піенца. Піка дэльля Мірандоля напісаў «Прамову аб годнасьці чалавека», якая лічыцца маніфэстам гуманізму эпохі Адраджэньня, у якой ён падкрэсьліваў важнасьць свабоды волі чалавека. Гісторык-гуманіст Леанарда Бруні быў першым, хто падзяліў гісторыю чалавецтва на тры пэрыяды: Антычнасьць, Сярэднявечча і Сучаснасьць[24]. Другім наступствам падзеньня Канстантынопалю стаў пачатак эпохі адкрыцьцяў.
Італьянскія дасьледнікі і мараплаўцы з дамінуючых марскіх рэспублік Італія, якія прагнулі знайсьці альтэрнатыўны шлях у Індыю, каб абыйсьці Асманскую імпэрыю, прапанавалі свае паслугі манархам атлянтычных краінаў і згудялі ключавую ролю на пачатку эпохі адкрыцьцяў і эўрапейскай калянізацыі Амэрыкі. Сярод іх найвыбітнэйшымі ёсьць Хрыстафор Калюмб, Джон Кабат і Амэрыга Вэспуччы. Пасьля падзеньня Канстантынопалю войны ў Лямбардыі скончыліся, і паміж Вэнэцыяй, Нэапалем, Флярэнцыяй, Мілянам і Папскай дзяржавай быў складзены абарончы зьвяз, вядомы як Італійская ліга. Лярэнца Цудоўны Мэдычы быў найбуйнейшым флярэнтыйскім заступнікам эпохі Адраджэньня і прыхільнікам Італійскай лігі. Ліга, аднак, была зрынута, а па сканчэньні францускага ўварваньня шмаьлікія дзяржавы Паўночнай Італіі засталіся часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі, ускосна падпарадкаванай аўстрыйскім Габсбургам, а ўся Паўднёвая Італія, улучаючы Нэапаль, Сыцылію і Сардынію, а таксама Мілян знаходзіліся пад уладай гішпанскіх Габсбургаў. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя папства заклала палітыку Контрарэфармацыі, змагаючыся супраць распаўсюду ў Эўропе ідэям Рэфармацыі.
Італьянская эканоміка заняпала ў 1600-х і 1700-х гадах, паколькі паўвостраў быў выключаны з рынку гандлю рабамі. За часам войнаў кааліцыі паўночна-цэнтральная Італія была рэарганізаваная Напалеонам у шэраг ляяльных Францыі рэспублік, а затым у Каралеўства Італіі з пэрсанальнай уніяй з Францускай імпэрыяй. Паўднёвую Італію атрымаў ва ўладарыньне Ёахім Мюрат, швагер Напалеона, які быў каранаваны як кароль Нэапалю. Венскі кангрэс 1814 году аднавіў становішча канца XVIII стагоддзя, але ідэалы францускай рэвалюцыі працягвалі лунаць у паветры, і неўзабаве яны зноў узьніклі падчас палітычных узрушэньняў першай паловы XIX стагодзьдзя. Нараджэньне Каралеўства Італія стала вынікам намаганьняў італьянскіх нацыяналістаў і манархістаў, ляяльных Савойскага дому, стварыць аб’яднанае каралеўства, якое ахоплівае ўсе Апэніны.
Аб’яднаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Рысарджымэнта
Гэтак, па Венскім кангрэсе ў 1815 годзе зьявіўся палітычны і грамадзкі рух Італіі за аб’яднаньне, вядомы як Рысарджымэнта, каб зьвязаць усе рэгіёны і стварыць аб’яднаную Італію, вызваліўшы яе ад замежнага кантролю. Актыўным радыкальным дзеячам быў патрыятычны журналіст Джузэпэ Мацыні, сябра патаемнага рэвалюцыйнага таварыства карбанарыяў і заснавальнік уплывовага палітычнага руху «Маладая Італія» пачатку 1830-х гадоў. Вядомым сябрам «Маладой Італіі» быў рэвалюцыянэр і генэрал Джузэпэ Гарыбальдзі, вядомы сваімі надзвычай адданымі пасьлядоўнікамі[25], які ачоліў італьянскую рэспубліканскую кампанію да аб’яднаньня ў Паўднёвай Італіі. 17 сакавіка 1861 году ўрад Сардыніі абвесьціў аб стварэньні аб’яднанага Італьянскага каралеўства[26]. Тады Віктар Эмануіл II стаў першым каралём аб’яднанай Італіі, а сталіца была перанесеная з Турына ў Флярэнцыю. У хуткім часе Італія здолела вярнуць кантроль над Вэнэцыяй, а пасьля катастрафічнай для ўраду ў Парыжы франка-прускай вайны францускія гарнізоны пакінулі Рым, што спрыяла захопу Італіяй Папскай дзяржавы. Сталіцу італьянскі кароль перанёс у Рым.
Новае Каралеўства Італія атрымала статус вялікай дзяржавы. Канстытуцыйны закон Каралеўства Сардыніі пашырыўся на ўсю Італіі, гарантаваўшы асноўныя свабоды новай дзяржавы, але выбарчыя законы не дазвалялі галасаваць немаёмным і неадукаваным клясам. Кіраваньне новага каралеўства адбывалася згодна з прынцыпамі парлямэнцкай канстытуцыйнай манархіі, дзе дамінавалі лібэральныя сілы. Паколькі толькі фактычна гарады Паўночнай Італіі хутка індустрыялізавалася, а поўдзень і сельскія рэгіёны поўначы заставаліся неразьвітымі і перанаселенымі, гэта прымушала мільёны людзей міграваць за мяжу. Італьянская сацыялістычная партыя стала павялічвала свой уплыў, кідаючы выклік традыцыйным лібэральным і кансэрватыўным колам. Пачынаючы з апошніх двух дзесяцігодзьдзяў XIX стагодзьдзя, Італія ператварылася ў каляніяльную дзяржаву, захапіўшы Эрытрэю, Самалі, Трыпалітанію, Кірэнаіку, і частку Эгейскіх астравоў. Італія, якая намінальна знаходзілася ў Траістым зьвязе зь Нямецкай імпэрыяй і Аўстра-Вугоршчынай, у 1915 годзе далучылася да Антанты ў Першую сусьветную вайну, бо атрымала абяцаньне істотных тэрытарыяльных здабыткаў, якія ўключалі Аўстрыйскае Прымор’е і Далмацыю.
Сацыялістычная агітацыя па Першай сусьветнай вайне, інсьпіраваная расейскай рэвалюцыяй, прывялі да рэпрэсіяў сацыялістаў па ўсёй Італіі. Лібэральныя колы, баючыся рэвалюцыі савецкага ўзору, пачалі падтрымліваць невялікую нацыянал-фашысцкую партыю на чале з Бэніта Мусаліні. У кастрычніку 1922 году чорнакашульнікі Нацыянальнай фашысцкай партыі спрабавалі правесьці масавую дэманстрацыю і пераварот пад назвай «Марш на Рым», але ў апошнюю хвіліну кароль Віктар Эмануіл III адмовіўся абвесьціць стан аблогі і прызначыў Мусаліні прэм’ер-міністрам краіны. То бок, перадача палітычнай улады фашыстам адбылася без узброенага канфлікту[27][28]. На працягу наступных некалькіх гадоў Мусаліні забараніў усе палітычныя партыі і абмежаваў асабістыя свабоды, утварыўшы такім чынам дыктатуру. Гэтыя дзеяньні ў канчатковым выніку натхнілі падобныя дыктатуры на такія ж меры. Італьянскі фашызм, базуючыся на італьянскім нацыяналізьме і імперыялізьме і, у прыватнасьці, імкнуўся скончыць, як ён лічыў, аб’яднаньне Італіі. Погляды фашыстаў былі скіраваныя на Далмацыю, Корфу, Мальту, Корсыку, Савою і на італьянамоўную частку Швайцарыі. На атрыманых паводле вынікаў Першай сусьветнай вайны тэрыторыях італьянскі ўрад праводзіў палітыку італьянізацыі насельніцтва, забараняючы мясцовыя мовы, школы, палітычныя партыі і культурныя ўстановы. Мусаліні абяцаў вярнуць Італію да ліку вялікую дзяржаву Эўропы, выбудаваўшы «Новую Рымскую імпэрыю»[29] і трымаючы ўладу над усім Міжземным морам. З гэтае прычыне фашысцкі рэжым займаўся інтэрвэнцыйнай вонкавай палітыкай. У 1923 годзе грэцкі востраў Корфу быў ненадоўга акупаваны Італіяй пасьля забойства генэрала Тэліні. У 1925 годзе Італія прымусіла Альбанію стаць дэ-факта пратэктаратам Італіі. У 1935 годзе Мусаліні ўварваўся ў Этыёпію і заснаваў Італьянскую Ўсходнюю Афрыку, што прывяло да міжнароднага выгнаньня краіны і выхаду Італіі зь Лігі народаў. Італія аб’ядналася з нацысцкай Нямеччынай і Японскай імпэрыяй і моцна падтрымала Франсіска Франка ў грамадзянскай вайне ў Гішпаніі. У 1939 годзе Італія афіцыйна анэксавала Альбанію, а праз год 10 чэрвеня 1940 году ўступіла ў Другую сусьветную вайну на баку Трэцяга Райху. У ліпені 1943 году пачалося ўварваньне хаўрусьнікаў на Сыцылію, што прывяло да краху фашысцкага рэжыму і зрынаньня Мусаліні.
Сучасная рэспубліка
рэдагавацьІталія стала рэспублікай па рэфэрэндуме[30], які быў зладжаны 2 чэрвеня 1946 году. Гэта быў першы раз, калі італьянскія жанчыны мелі права голасу на выбарах нацыянальныага ўзроўню[31]. Сын Віктара Эмануіла III, Умбэрта II, быў вымушаны адмовіцца ад пасаду і быў высланы з краіны. Рэспубліканская канстытуцыя была зацьверджаная 1 студзеня 1948 году. У адпаведнасьці зь мірным дагаворам з Італіяй 1947 году Істрыя, Кварнэр і большая частка рэгіёну Вэнэцыя-Джулія, а таксама далмацінскі горад Задар, былі далучаныя да Югаславіі. Гэта выклікала масавы зыход італьянскага насельніцтва з Далмацыі ў Італію. Пазьней Вольная тэрыторыя Трыеста была падзеленая паміж дзьвюма дзяржавамі. Італія таксама страціла ўсе свае каляніяльныя ўладаньні, фармальна паклаўшы канец Італьянскай імпэрыі. Засьцярогі наконт магчымага захопу ўлады камуністамі ўсё ж такі выявіліся беспадстаўнымі, бо на першых выбарах 18 красавіка 1948 году хрысьціянскія дэмакраты, ачоленыя Альчыда дэ Гаспэры, здабылі ўпэўненую перамогу[32][33]. У выніку ў 1949 годзе Італія стала сябрам НАТО. Маршалавы плян дапамог адрадзіць італьянскую эканоміку, якая да канца 1960-х гадоў перажыла пэрыяд устойлівага эканамічнага росту. У 1957 годзе Італія сталася сябрам-заснавальнікам Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці, якая ў 1993 годзе была пераўтвораная ў Эўрапейскі Зьвяз.
Падчас эўрапейскага міграцыйнага крызісу 2010-х гадоў Італія сталася пунктам прызначэньня для большасьці асобаў, якія шукалі прытулку ў ЭЗ. Гэтак з 2013 па 2018 гады краіна прыняла больш за 700 тысяч мігрантаў і ўцекачоў[34] у асноўным з Афрыкі на поўдзень ад Сахары[35], што выклікала павелічэньне нагрузкі на дзяржаўны скарб і ўсплёск падтрымкі ультраправых або эўраскептычных палітычных партыяў[36][37]. Усеагульныя выбары 2018 году характарызаваліся моцнай падтрымкай папулісцкіх партыяў Руху пяці зорак і Лігі Поўначы, а прафэсар Джузэпэ Контэ стаў прэм’ер-міністрам ад папулісцкай кааліцыі паміж гэтымі дзьвюма партыямі[38]. У 2020 годзе Італія моцна пацярпела ад пандэміі каранавірусу. З сакавіка па травень урад Контэ ўвёў агульнанацыянальнае закрыцьцё як захад да абмежаваньня распаўсюду хваробы[39][40]. На наступную зіму былі ўхваленыя дадатковыя абмежаваньні[41]. Такія захады прывялі да грамадзкага незадаволеньня, бо ўзровень сьмертнасьці і эканамічны стан мелі незадавальняльныя паказьнікі. У лютым 2021 году, пасьля ўрадавага крызісу, Контэ быў вымушаны сысьці ў адстаўку, а ўрад ачоліў былы прэзыдэнт Эўрапейскага цэнтральнага банку Марыё Драгі, які сфармаваў урад нацыянальнага адзінства[42].
Палітыка
рэдагавацьНа рэфэрэндуме 2 ліпеня 1946 году, італьянцы адмовіліся ад манархіі і краіна стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымалася з 22 сьнежня 1947 году і канчаткова была прынятая 1 студзеня 1948 году.
Дзяржаўны лад
рэдагавацьПаводле Канстытуцыі, заканадаўчая ўлада ёсьць падпарадкаванай 630 сябрам парлямэнту і 315 сябрам сэнату. Прэзыдэнт рэспублікі абіраецца на сямігадовы тэрмін шляхам галасаваньня на чарговай сэсіі парлямэнту і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінэту міністраў, які фармаваўся з партыяў парлямэнту, на чале з прэм’ер-міністрам, які фармальна падпарадкоўваецца прэзыдэнту краіны. У 20 рэгіёнах краіны абіраецца свой урад, які выконвае ўладу на мясцовым узроўні, а яшчэ пяць рэгіёнаў, як то Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Сардынія, Сыцылія, Трэнтына-Альта Адыджэ і Вальле-д’Аоста маюць спэцыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяй.
Асноўнай палітычнай партыяй ў Італіі ёсьць Хрысьціянска-дэмакратычная партыя, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі ёсьць Дэмакратычная партыя левых сілаў (альбо Камуністы за рэформы) і Сацыялістычная партыя. Значную папулярнасьць на поўначы набыла вультраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі ёсьць Сацыяльная дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Лібэральная партыя і нэафашысцкая партыя Італьянскі сацыяльны рух.
Замежная
рэдагавацьІталія ёсьць сябрам-заснавальнікам Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці, цяпер Эўрапейскага Зьвязу, і НАТО. Італія была прынятая ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў у 1955 годзе, і яна ёсьць сябрам шырокага кола міжнародных арганізацыяў. Італія падтрымлівае шматбаковую міжнародную палітыку і дзейнасьць ААН у галіне міжнароднай бясьпекі. Гэтак станам на 2013 год Італія мела 5296 вайскоўцаў, разгорнутых за мяжой, якія ўдзельнічалі ў місіях ААН і НАТО ў 25 краінах свету[43].
Дачыненьні зь Беларусьсю
рэдагавацьДыпляматычныя дачыненьні ўрады ўсталявалі 13 красавіка 1992 году. У тым жа годзе ў Менску адчынілася амбасада Італіі, а ў Рыме пачало працаваць консульства Беларусі. У 1993 годзе консульства пераўтварылі ў амбасаду. У красавіку 1994 году ў Італіі пабываў з афіцыйным візытам старшыня ўраду Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэклярацыю аб асновах эканамічных дачыненьняў. У траўні 2004 году ў Італіі пабываў старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі.
У якасьці дабрачыннасьці італьянцы забясьпечылі мэдычным абсталяваньнем лякарні ў Менску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэньне і адпачынак дзяцей з зонаў, якія былі радыяактыўна забруджаныя. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненьне датычна паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўленьня было вывезена 21,5 тысяч беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іхная колькасьць склала 19,7 тысяч. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і мэдыкамэнтамі, ажыцьцяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыцьцяўляюць прафэсійнае навучаньне дзяцей-сірацінаў і дзяцей з адхіленьнямі псыхічнага разьвіцьця.
У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасьці. У красавіку 2009 году Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Рыме са старшынём італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі. Напрыканцы лістапада 2009 году спадар Бэрлюсконі наведаў Менск і правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Італіі
Тэрыторыя Італіі падзеленая на 20 рэгіёнаў, 5 зь якіх маюць асаблівы статус. Рэгіёны ў сваю чаргу падзяляюцца на 109 правінцыяў.
Рэгіён | Сталіца | Насельніцтва (2021) |
---|---|---|
Абруцца | Аквіля | 1 285 256 |
Апулія | Бары | 3 926 931 |
Базыліката | Патэнца | 547 579 |
Вальле-д’Аоста | Аоста | 123 895 |
Вэнэта | Вэнэцыя | 4 852 453 |
Калябрыя | Катандзара | 1 877 728 |
Кампанія | Нэапаль | 5 679 759 |
Лігурыя | Генуя | 1 509 805 |
Лямбардыя | Мілян | 9 966 992 |
Ляцыё | Рым | 5 720 796 |
Малізэ | Кампабаса | 296 547 |
Марке | Анкона | 1 501 406 |
П’емонт | Турын | 4 273 210 |
Сардынія | Кальяры | 1 598 225 |
Сыцылія | Палерма | 4 840 876 |
Таскана | Флярэнцыя | 3 668 333 |
Трэнтына-Альта Адыджэ | Трэнта і Бальцана | 1 078 460 |
Умбрыя | Пэруджа | 865 013 |
Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія | Трыест | 1 198 753 |
Эмілія-Раманьня | Балёньня | 4 445 549 |
Геаграфія
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Геаграфія Італіі
Італія цягнецца з паўночных Альпаў, амаль да ўзьбрэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам лінію, даўжынёй у 1100 км. Італію атачаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іянічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікія астравы, як то Сардынія і Сыцылія, а таксама мноства маленькіх астравоў, як то Капры, Іхія, Эльба, Ліпарскія астравы, Пэнтэлерыя, Ліноза, Лямп’ёнэ і Лямпэдуза. Паводле пагадненьня з Югаславіяй па вайне ў склад Італіі ўвайшоў Трыест з рэгіёнам Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклявы — Ватыкан і Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швайцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе з Славеніяй.
Эканоміка
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Эканоміка Італіі
Італія мае разьвітую[44] рынкавую зьмяшаную эканоміку, займаючы трэцяе месца ў Эўразоне і восьмае ў сьвеце[45]. Край лічыцца адным з самых прамыслова разьвітых, займаючы вядучыя ролі ў сусьветным гандлі і экспарце[46][47]. Краіна добра вядомая сваім творчым і інавацыйным бізнэсам[48], вялікім і канкурэнтаздольным сельскагаспадарчым сэктарам[49][50]. Тутака вырабляюць якасныя аўтамабілі, машыны, прадукты харчаваньня, дызайн і тавары індустрыі моды[51][52]. Адметнасьцю Італіі ёсьць тое, што ў ейнай эканоміцы ў меншай колькасьці прадстаўленыя сусьветныя транснацыянальныя карпарацыі, у параўнаньні зь іншымі эканомікамі супастаўнага памеру, але маецца вялікая колькасьць дынамічных малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія, як вядома, згрупаваныя ў некалькіх прамысловых рэгіёнах, фармуючы падмурак італьянскай прамысловасьці. Гэта прывяло да стварэньня сэктару вытворчасьці, часта арыентаванага на экспарт нішавых рынкаў і прадметаў раскошы, і калі з аднаго боку ён менш здольны канкураваць паводле колькасьці, то зь іншага боку больш здольны да супрацьстаяньня ў канкурэнцыі з Кітаем ды іншымі азіяцкімі эканомікамі праз больш высокую якасьць прадукцыі[53]. Італія была дзясятым паводле велічыні экспартэрам у сьвеце ў 2019 годзе. Найбольш цесныя гандлёвыя сувязі краіна мае зь іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Гэтак на долю Нямеччыны (12%) і Францыі (11%) прыпадала амаль чвэрць усяго італьянскага экспарту на 2019 год. Трэцім паводле велічыні партнэрам, пасьля вышэй узгаданных дзяржаваў, былі ЗША (10%). Італія ёсьць часткай Эўразоны і мае выхад на агульны рынак ЭЗ з больш чым 500 млн спажыўцоў.
Аўтамабільная прамысловасьць Італіі мае доўгую гісторыю і слаўныя традыцыі, скаладаючы значную частку вытворчага сэктару. Гэтак, у 2015 годзе налічвалася больш за 144 тысячаў прадпрыемстаў і амаль 485 тысяч працаўнікаў[54], якія працавалі ў гэтым сэктары, фармуючы 8,5% ад італьянскага СУП[55]. Карпарацыя Стэлянтыс на сёньня ёсьць пятым паводле велічыні вытворцам аўтамабіляў у сьвеце[56]. Італія можа пахваліцца шырокім асартымэнтам вядомых прадуктаў, ад кампактных гарадзкіх аўтамабіляў гэтак да раскошных супэркараў, як то Мазэраці, Лямбаргіні і Фэрары[57]. Банк Монтэ дэі Паскі ёсьць найстарэйшым банкам у сьвеце, які бесьперапынна працуе, а таксама чацьвертым паводле велічыні камэрцыйным банкам Італіі[58]. Італія мае моцны каапэратыўны сэктар, з найбольшай доляй насельніцтва (4,5%) у каапэратывах у ЭЗ[59]. У раёне Валь-д’Агры ў правінцыі Базыліката знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе радовішча вуглевадародаў на сухазем’і[60]. Апошнімі гадамі былі выяўлены мерныя запасы прыроднага газу, галоўным чынам у даліне ракі По і на Адрыятычным моры, што ёсьць найважнейшымі мінэральнымі рэсурсамі краіны. Італія ёсьць адным зь вядучых у сьвеце вытворцаў пэмзы, пуцаляны і палявога шпату[61]. Таксама здабываецца мармур, асабліва вядомым ёсьць белы карарскі мармур, паклады якога месьцяцца ў Таскане.
Італія моцна пацярпела ад фінансавага крызісу 2007—2008 гадоў, які выявіў і пагоршыў структурныя праблемы краіны[62]. Фактычна, пасьля моцнага росту СУП на 5—6% у год з 1950-х да пачатку 1970-х гадоў[63] і прагрэсіўнага запаволеньня ў 1980-х і 1990-х гадах, краіна практычна зьведала стагнацыю ў 2000-х гадах[64]. На чэрвень 2012 году дзяржаўны доўг Італіі быў 4-м па велічыні ў сьвеце і складаў 1,9 трлн эўра[65] (118% СУП Італіі). Палітычныя намаганьні па аднаўленьні росту з дапамогай масавых дзяржаўных выдаткаў у выніку прывялі да сур’ёзнага росту дзяржаўнага доўгу, які склаў больш за 131,8% СУП у 2017 годзе, больш на той час было толькі ў Грэцыі ва ўсім ЭЗ[66]. Асноўным фактарам сацыяльна-эканамічнай слабасьці краю ёсьць разрыў паміж поўначу і поўднем дзяржавы[67]. Гэтак, паміж рэгіёнамі існуе значная розьніца ў статыстычных прыбытках, пры тым, гэта тычыцца ня толькі гораду, але і вёсак[68]. Самая заможная правінцыя, Трэнтына-Альта Адыджэ зарабляе 152% ад нацыянальнага СУП на душу насельніцтва, у той час як самы бедны рэгіён Калябрыя генэруе ўласны СУП толькі 61% ад нацыянальнага паказьніку[69].
У 2012 годзе ў Італіі прадалі 1,6 млн ровараў, што ўпершыню за 50 гадоў перавысіла лік прададзеных аўтамабіляў (1,4 млн)[70].
Дэмаграфія
рэдагавацьІталія — гэта краіна з адным з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасьці насельніцтва ў Эўропе. Найбольш высокая шчыльнасьць складае 200 чалавек на 1 км². у Паўночна-Італьянскай раўніне, узьбярэжжы Лігурыі, паўночнай Таскане. Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыі да скарачэньня. У 1970 годзе прырост склаў 4,4 %, а ў 1990 годзе — ужо 0,5 %.
Каля ¾ насельніцтва жывуць у местах. Па стане на 31 ліпеня 2013 году найбуйнейшымі зь іх зьяўляюцца Рым (2650 тыс. жых.), Мілян (1316 тыс.), Нэапаль (958 тыс.), Турын (895 тыс.), Палерма (654 тыс.), Генуя (597 тыс.), Балёньня (384 тыс.), Флярэнцыя (367 тыс.), Бары (312 тыс.), Катанія (290 тыс.), Вэнэцыя (263 тыс.) і Вэрона (259 тыс.).
Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26,5 млн італьянцаў эмігравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргентыну і Бразылію і толькі 6 млн вярнуліся. Пасьля Другой сусьветнай вайны, мноства зьяжджала на працу ў іншыя эўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Нямеччыну і Швайцарыю і толькі 25 % вярнуліся. З 1980-х гг. эміграцыя спынілася і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыцы, Альбаніі і Югаславіі, а пасьля краху камуністычных рэжымаў Усходняй Эўропы, пачаўся прыток з краінаў Усходняй Эўропы.
Італьянцы этнічна не зьяўляюцца гамагеннымі, што было выклікана працяглай гісторыі падзеленасьці і міграцыі, і мноства псыхічных тыпаў прэзэнтуе папуляцыю. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёну і найбольш абасобленнай раманскай мовай зьяўляецца мова Сардыніі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы і на якой размаўляе 1,2 мільёна жыхароў Сардыніі. Фрыўльская, альбо рэтараманская мова, на якой размаўляе 520 000 чалавек ў паўночна-заходнім рэгіёне Фрыўліі; Лядына, рэтараманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнтына-Альта-Адыджэ. Цалкам неітальянскай группай зьяўляюцца 260 000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнтына-Альта-Адыджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Тыроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі ды Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасьцю 53 000 чалавек, якія жывуць у рэгіёне Фрыўліі і Вэнэцыі-Джуліі. Ізаляванымі групамі зьяўляюцца грэцкія камунны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калябрыі (на поўдні краіны); альбанскія калёніі ў Сыцыліі і Калябрыі; сэрба-харваты ў Малізэ; і франкамоўныя группы ў Аосьце, на поўначы краіны.
Амаль 90 % італьянцаў зьяўляецца Рыма-каталікамі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Лятэранскаму каншахту, паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 году і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180 000 чалавек, колькасьць габрэяў складае прыкладна 35 000. Таксама дзейнічае Праваслаўная царква Італіі.
Ахова здароўя
рэдагавацьСыстэма аховы здароўя ў Італіі ёсьць платнаяй, але якасьць мэдычнай дапамогі залежыць ад рэгіёну. Мноства шпіталяў трымаюць разнастайныя Каталіцкія Ордэны. Узровень сьмяротнасьці пайшоў долу пачынаючы з 1970-х гадоў і цяпер ён амаль дасягнуў сярэднеэўрапейскага ўзроўню.
Адукацыя і культура
рэдагавацьІтальянская адукацыя вольная і дзеці вучацца з 6 да 14 гадоў. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая зьяўляецца градаванай і могуць скончыць яе ў клясычнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо разнастайныя тэхнічныя школы, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафэсіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ва ўнівэрсытэты. Галоўныя ўнівэрсытэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Нэапалі, Міляне, Балёньні, Турыне і Палерма. У г. Дуіно (камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны каледж міжнароднай супольнасьці.
Італьянская адукацыя зьдзейсьніла вялікі прагрэсс у ХХ ст. У 1930-я гады толькі 20 % насельніцтва ведалі грамату. Сёньня непісьменнасьць цалкам ліквідаваная на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сыстэма працягвае пакутаваць ад недахопу фінансаваньня і недахопаў самой сыстэмы і нягледзячы на прадпрымаемыя ўрадам крокі, адукацыйная сыстэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёну.
Культурныя інстытуты
рэдагавацьАкадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыцьцё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаёцца Акадэмія дэі Лінцэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Сьвятога Лукі па мастацтвам, заснаваная ў ХІV ст. Флярэнтыйская Акадэмія Нацыянале дэля Круска (1582) навучае псыхалёгіі, лексыкаграфіі і граматыцы. Нацыянаяльная Акадэмія Сьвятой Чычыліі па музыке, заснавана ў Рыме ў 1566 годзе. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізыцы і натуральным навукам, зьяўляецца Нацыянальны Дасьледчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай зьяўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 годзе ў Флярэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кнігаў. Рымская Віктара Эмануіла ІІ Нацыянальная цэнтральная бібліятэка з 2,8 млн дакумэнтаў і Цэнтральны дзяржаўны архіў са 120 000 дакумэнтаў.
Большасьць музэяў і галерэяў мастацтва знаходзіцца ў вялікіх местах. Найбольш знакамітымі зьяўляюцца Палац Піцьці, Уфіццы, і Нацыянальны Музэй у Флярэнцыі. Таксама знакамітыя Галерэя Баргезе, Віла Джулія, Капіталійскі Музэй, і Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме; Акадэмія ў Вэнэцыі. «Унівэрсытэта Італьяна пэр Страньеры», пабудаваны ў 1925 годзе ў Пэруджыі выкладае курсы па гісторыі Італіі, італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Western Europe 2003 — 2003. — С. 360. — ISBN 1-85743-152-9
- ^ а б в Legge 15 Dicembre 1999, n. 482 (італ.)
- ^ а б La Costituzione della Repubblica Italiana (італ.)
- ^ а б Il Presidente della Repubblica Sergio Mattarella si è insediato al Quirinale
- ^ а б https://web.archive.org/web/20150206010544/http://www.quirinale.it/elementi/Continua.aspx?tipo=Notizia&key=393
- ^ https://www.tuttitalia.it/italia/
- ^ а б https://demo.istat.it/app/?l=it&a=2023&i=POS
- ^ а б ISTAT — 1926.
- ^ а б 2020 Democracy Index
- ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ^ а б Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ^ [https://www.economist.com/media/pdf/QUALITY_OF_LIFE.pdf «The Economist Intelligence Unit’s quality-of-life index». The Economist.
- ^ «The World Health Organization’s ranking of the world’s health systems». Photius.
- ^ «Canada Among Nations, 2004: Setting Priorities Straight». McGill—Queen’s Press — MQUP. 17 January 2005. — С. 85. — ISBN 978-0-7735-2836-9.
- ^ «The essence of Italian culture and the challenge of the global age». Council for Research in Values and philosophy.
- ^ Alberto Manco, Italia. Disegno storico-linguistico, 2009, Napoli, L'Orientale, ISBN 978-88-95044-62-0
- ^ J.P. Mallory and D.Q. Adams, «Encyclopedia of Indo-European Culture» (London: Fitzroy and Dearborn, 1997), 24.
- ^ Pallottino, M., «History of Earliest Italy», trans. Ryle, M & Soper, K. in Jerome Lectures, Seventeenth Series, ст.50
- ^ Kluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.
- ^ The Mycenaeans and Italy: the archaeological and archaeometric ceramic evidence, University of Glasgow, Department of Archaeology
- ^ Strathern, Paul (2003). «The Medici: Godfathers of the Renaissance».
- ^ Har, Michael H. (1999). «History of Libraries in the Western World». Scarecrow Press Incorporate. ISBN 0-8108-3724-2.
- ^ Norwich, John Julius (1997). «A Short History of Byzantium». Knopf. ISBN 0-679-45088-2.
- ^ Leonardo Bruni; James Hankins (9 October 2010). «History of the Florentine People». Vol. 1. Boston: Harvard University Press.
- ^ Denis Mack Smith (1997). «Modern Italy: A Political History». University of Michigan Press. — С. 15.
- ^ «Everything you need to know about March 17th, Ital’s Unity Day». The Local.
- ^ Lyttelton, Adrian (2008). «The Seizure of Power: Fascism in Italy, 1919—1929». New York. Routledge. — С. 75—77. — ISBN 978-0-415-55394-0.
- ^ «March on Rome». Encyclopedia Britannica.
- ^ Stephen J. Lee (2008). «European Dictatorships, 1918—1945». Routledge. — С. 157—158. — ISBN 978-0-415-45484-1.
- ^ «Damage Foreshadows A-Bomb Test, 1946/06/06». Universal Newsreel. 1946.
- ^ «La prima volta in cui le donne votarono in Italia, 75 anni fa». Il Post.
- ^ Lawrence S. Kaplan; Morris Honick (2007). «NATO 1948: The Birth of the Transatlantic Alliance». Rowman & Littlefield. — С. 52—55. — ISBN 978-0-7425-3917-4.
- ^ Robert Ventresca (2004). «From Fascism to Democracy: Culture and Politics in the Italian Election of 1948». University of Toronto Press. — С. 236—237.
- ^ «What will Italy’s new government mean for migrants?». The Local.
- ^ «African migrants fear for future as Italy struggles with surge in arrivals». Reuters.
- ^ «Italy starts to show the strains of migrant influx». The Local.
- ^ «Italy’s far right jolts back from dead». Politico.
- ^ «Opinion — The Populists Take Rome». New York Times.
- ^ «Coronavirus: Italy extends emergency measures nationwide». BBC News.
- ^ «From confidence to quarantine: how coronavirus swept Italy». The Guardian.
- ^ «Coronavirus, Conte firma il nuovo Dpcm: in semi-lockdown per un mese. Stop a bar e ristoranti alle 18 ma aperti la domenica». La Repubblica.
- ^ «Mario Draghi’s new government to be sworn in on Saturday». The Guardian.
- ^ «Missioni/Attivit Internazionali DAL 1 October 2013 AL 31 December 2013 — Situazione AL 11 December 2013». Italian Ministry of Defence.
- ^ «Select Country or Country Groups». IMF.
- ^ «Gross domestic product (2015)». The World Bank: World Development Indicators database.
- ^ Sensenbrenner, Frank; Arcelli, Angelo Federico. «Italy’s Economy Is Much Stronger Than It Seems». The Huffington Post.
- ^ Dadush, Uri. «Is the Italian Economy on the Mend?». Carnegie Europe.
- ^ «The Global Creativity Index 2011». Martin Prosperity Institute.
- ^ Aksoy, M. Ataman; Ng, Francis. «The Evolution of Agricultural Trade Flows». The World Bank.
- ^ Pisa, Nick (12 June 2011). «Italy overtakes France to become world’s largest wine producer». The Telegraph.
- ^ «Automotive Market Sector Profile — Italy». The Canadian Trade Commissioner Service.
- ^ «Data & Trends of the European Food and Drink Industry 2013—2014». Food Drink Europe.
- ^ «Knowledge Economy Forum 2008: Innovative Small And Medium Enterprises Are Key To Europe & Central Asian Growth». The World Bank.
- ^ «Auto: settore da 144mila imprese in Italia e 117 mld fatturato». Adnkronos.
- ^ «Country Profiles — Italy». This Connect.
- ^ «Global Auto Market 2021. General Motors Is The Only Group To Report Double-digit Losses». Focus2Move.
- ^ «Ferrari — The World’s Most Powerful Brand». Brand Finance.
- ^ «Italy’s fourth-biggest bank returns to the stockmarket». The Economist.
- ^ «The Power of Cooperation — Cooperatives Europe key statistics 2015». Cooperatives Europe.
- ^ «In Val d’Agri with Upstream activities». Eni.
- ^ «Italy, the economy: Resources and power». Encyclopædia Britannica.
- ^ Orsi, Roberto (23 April 2013). «The Quiet Collapse of the Italian Economy». The London School of Economics.
- ^ Nicholas Crafts, Gianni Toniolo (1996). «Economic growth in Europe since 1945». Cambridge University Press. — С. 428. — ISBN 978-0-521-49627-8.
- ^ «„Secular stagnation“ in graphics». The Economist.
- ^ У Эўропы ня хопіць грошай для выратаваньня яшчэ адной краіны // Зьвязда : газэта. — 28 чэрвеня 2012. — № 123 (27238). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ «Government debt increased to 93.9% of GDP in euro area and to 88.0% in EU28». Eurostat.
- ^ «Oh for a new risorgimento». The Economist.
- ^ «Comune per Comune, ecco la mappa navigabile dei redditi dichiarati in Italia». La Stampa.
- ^ «GDP per capita at regional level». Istat.
- ^ У Эўропе продажы вэлясыпэдаў перавысілі продажы аўтамабіляў // Зьвязда. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 1.