Імпэрыялі́зм — дзяржаўная палітыка, скіраваная на заваёўваньне тэрыторыяў, калёніяў, або ўсталяваньне палітычнага й эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі. Тэрмін выкарыстоўваецца для характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калёніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да таго, ці называюць яны сябе імпэрыямі. Імпэрыялізм апошнія 500 гадоў ёсьць у першую чаргу прадпрыемства заходніх краінаў, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сыстэмаў[1]. Геаграфічныя дамэны ўлучаюць Нямецкую імпэрыю, Мангольскую імпэрыю, Рымскую імпэрыю, Асманскую імпэрыю, Сьвятую Рымскую імпэрыю, Партугальскую імпэрыю, Гішпанскую імпэрыю, Нідэрляндзкую імпэрыю, Пэрсыдзкую імпэрыю, Францускую імпэрыю, Расейскую імпэрыю, Кітайскую імпэрыю й Брытанскую імпэрыю, але гэты тэрмін можа быць у роўнай ступені ўжывацца да галінаў ведаў, перакананьняў, каштоўнасьцяў і досьведу, як то імпэрыя хрысьціянства альбо ісламу. Імпэрыялізм, як правіла, ёсьць самадзяржаўнай, а таксама часам маналітнай структурай паводле свайго характару. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, альбо жорсткай, як у дзяржаве Конга[2].

Тэрыторыі былой Брытанскай імпэрыі

Гісторыя

рэдагаваць

Слова імпэрыялізм паходзіць ад лацінскага слова imperium, што азначае «камандаваць», «быць сувэрэнам» або проста «кіраваць войскам». Слова «імпэрыялізм» упершыню ўжылі ў XIX стагодзьдзі, каб асуджаць дэспатычны мілітарызм Напалеона III і яго спробы атрымаць палітычную падтрымку праз замежнае вайсковае ўмяшаньне. Тэрмін пашырыўся ў цяперашнім сэнсе ў Вялікабрытаніі ў 1870-х гадох; да 1880-х гаоў выкарыстоўваўся з пазытыўным адценьнем. Да канца XIX стагодзьдзя ён выкарыстоўваўся для апісаньня паводзінаў імпэрыяў ва ўсе часы і ва ўсіх месцах. Марксізм у канцы XIX — пачатку XX ст. лічыў імпэрыялізм найвышэйшай стадыяй разьвіцьця манапольнага капіталізму. Ганна Арэнт і Ёзэф Шумпэтэр вызначалі імпэрыялізм як экспансію дзеля экспансіі.

У XX стагодзьдзі тэрмін у асноўным ужываўся да палітычнага і эканамічнага дамінаваньня Захаду і Японіі, асабліва ў Азіі і Афрыцы. Яго дакладнае значэньне працягвае абмяркоўвацца навукоўцамі. Некаторыя аўтары, такія як Эдвард Саід, выкарыстоўваюць гэты тэрмін больш шырока для апісаньня ўсякай сыстэмы панаваньня і падпарадкаваньня, арганізаванай вакол імпэрскага ядра і пэрыфэрыі. Гэтае азначэньне ахоплівае як намінальныя імпэрыі, так і нэакаляніялізм.

Паводле краінаў

рэдагаваць

Брытанія

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Брытанская імпэрыя
 
Вынікам бурскіх войнаў стала поўнае падпарадкаваньне бурскіх рэспублік Брытанскае імпэрыі ў 1902 годзе.

Імпэрыялістычныя амбіцыі Брытаніі пачалі выяўляцца яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У 1599 годзе была створана Брытанская Ост-Індзкая, якая атрымала падтрымку з боку каралевы Лізаветы ў наступным годзе[3]. Са стварэньнем гандлёвых пастоў у Індыі, ангельцы здолелі захаваць сваю моц, бо іншыя імпэрыі, як то партугальская, таксама ўжо мелі гандлёвае прадстаўніцтва ў Індыі[3]. Да 1670 году Ангельшчына мела заморскія ўладаньні ў Вірджыніі, Масачусэтсе, Бэрмудах, Гандурасе, Антыгуа, Барбадасе, Ямайцы і Новай Шатляндыі. У XIII стагодзьдзі назіралася пашырэньне дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі на Індйскім субкантынэнце, якая прывяла да жахлівага стану мясцовай эканомікі.

Празь вялізныя імпэрыялістычныя амбіцыі эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія мела колькі сутыкненьняў з Францыяй. Гэта спаборніцтва асабліва набыло сілу ў калянізацыі Канады. Джон Кабот зацьвердзіў Ньюфаўндлэнд за ангельцамі, у той час як у гэтым жа рэгіёне меліся францускія калёніі, створаныя ўздоўж ракі Сьвятога Лаўрэнція, якія мелі назву «Новая Францыя»[4]. Брытанія працягвала пашырацца, калянізуючы Новую Зэляндыю і Аўстралію, якія не былі пустыя землі, а мелі сваё тубыльнае насельніцтва са сваёй адметнай культурай[3]. Нацыяналістычныя рухі Вялікабрытаніі прасоўвалі ідэю стварэньня Садружнасьці, якая бы мела агульны характар нацыянальнай ідэнтычнасьці[3].

Палітыка раньняй Брытанскай імпэрыі была заснаваная на мэркантылізьме, калі эканамічны катроль над калёніямі, перш за ўсё, у Паўночнай Амэрыцы, краінах Карыбскага басэйну і Індыі, ажыцьцяўляўся з боку холдынгаў. Эканамічны рост імпэрыі быў сапсаваны стратай амэрыканскіх калёніяў у 1776 годзе, аднак Брытанія атрымала карысную кампэнсацыю ў Індыі і Аўстраліі, а таксама ў будаўніцтве нефармальнай эканамічную імпэрыі з дапамогай кантролю гандлю і фінансаў у Лацінскай Амэрыцы пасьля таго, як шэраг краінаў атрымалі незалежнасьць ад Гішпаніі і Партугаліі ў XIX стагодзьдзі[5].

Асноўныя артыкулы: Расейская імпэрыя, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Расея

Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў свайго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[6].

  1. ^ Johnston R. J. The Dictionary of Human Geography. 4th ed.. Wiley-Blackwell, 2000. ISBN 0-631-20561-6 — P. 375.
  2. ^ Gjersø J. F.The Congo Free State – A Latifundium of Terror
  3. ^ а б в г Painter J., Jeffrey A. Political Geography. 2nd ed. SAGE, 2009. ISBN 978-1-44-624435-7.
  4. ^ «New France (1608–1763)». Canada in the Making.
  5. ^ Brendon P., The Decline and Fall of the British Empire, 1781–1997. 2008. P. 61.
  6. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 320.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць