1992
год
Гады |
1989 · 1990 · 1991 — 1992 — 1993 · 1994 · 1995 |
Дзесяцігодзьдзі |
1970‑я · 1980‑я — 1990‑я — 2000‑я · 2010‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1992 MCMXCII |
Ад заснаваньня Рыму | 2745 |
Армянскі каляндар | 1441 ԹՎ ՌՆԽԱ |
Каляндар Багаі | 148 — 149 |
Бізантыйскі каляндар | 7500 — 7501 |
Бірманскі каляндар | 1354 |
Будысцкі каляндар | 2536 |
Каляндар бэрбэраў | 2942 |
Габрэйскі каляндар | 5752 — 5753 |
Галяцэнскі каляндар | 11992 |
Іранскі каляндар | 1370 — 1371 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2047 — 2048 |
· Нацыянальны каляндар | 1914 — 1915 |
· Калі-юга | 5093 — 5094 |
Карэйскі каляндар | 4325 |
Кітайскі каляндар | 4688 — 4689 |
Копцкі каляндар | 1708 — 1709 |
Мусульманскі каляндар | 1412 — 1413 |
Тайскі сонечны каляндар | 2535 |
Час Unix | 1900800 — 1987199 |
Этыёпскі каляндар | 1984 — 1985 |
1992 (MCMXCII) — высакосны год, які пачынаецца ў сераду; 1992-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 992-і год II тысячагодзьдзя, 92-і год XX стагодзьдзя і 3-і год 1990-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
рэдагавацьСтудзень
рэдагаваць- 11 студзеня — БНФ стварае Ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету
- 14 студзеня — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Даніяй і Нарвэгіяй. Беларусь прызналі больш за 60 краінаў сьвету
- 15 студзеня:
- У Беларусі ўводзяцца «Карткі спажыўца» з мэтай абароны ўнутранага рынку
- заснаваньне Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю ў Менску
- Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла гімн «Ще не вмерла Украіна»
- спыняе існаваньне Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія
- 16 студзеня — на сустрэчы кіраўнікоў СНД у Маскве было заяўлена, што Беларусь не далучыцца да сямі краінаў, якія жадаюць стварыць агульную абарончую прастору
- 20 студзеня — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітаем
- 23 студзеня — у Вярхоўным Савеце Расеі заяўлены прэтэнзіі на Крым і Чарнаморскі флёт
- 25 студзеня — падчас візыту ў Менск францускага міністра замежных справаў Раляна Дзюма, таго запэўніваюць, што тактычная ядзерная зброя будзе выведзена зь Беларусі ў 1992 годзе, а стратэгічныя ракеты — да 1997 году
- 26 студзеня — навабранцы тэрміновай службы ўпершыню прыносяць прысягу на вернасьць Беларусі
- 31 студзеня — Беларусь прынятая ў склад АБСЭ
Люты
рэдагаваць- 6 лютага — з-за недахопу паперы ў Менску прыпынены выхад шэрагу дзяржаўных газэт, у т. л. «Советская Белоруссия», «Белорусская Нива», «Мінская праўда»
- 7 лютага
- у галяндзкім горадзе Маастрыхце падпісанае пагадненьне, якое дало пачатак Эўрапейскаму Зьвязу
- у Расеі зачынілі апошнюю савецкую калёнію для палітзьняволеных
- 10 лютага:
- Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Бразыліяй
- у межах акцыі «Даць надзею» вайскова-транспартны самалёт ЗША даставіў у Менск мэдыкамэнты
- 11 лютага — пачаўся страйк шахцёраў у Салігорску
- 12 лютага — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Вугоршчынай
- 13 лютага — Цэнтральная камісія па выбарах і рэфэрэндумах зарэгістравала Ініцыятыўную групу і пытаньне, якое выносілася на рэфэрэндум, аб роспуску Вярхоўнага Савету і датэрміновых выбарах
- 17 лютага — машыністы чыгункі Менску і Воршы абвясьцілі перадстрайкавы стан
- 21 лютага — Рада Бясьпекі ААН накіравала міратворчыя сілы ў Югаславію
Сакавік
рэдагаваць- 2 сакавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Польшчаю
- 3 сакавіка — Войскі былога СССР пачалі пакідаць Летуву
- 5 сакавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй
- 10 сакавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй
- 12 сакавіка — у Салігорску пачаўся страйк шахцёраў
- 13 сакавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай
- 14 сакавіка — стварэньне Антыкрызіснага камітэту і падпісаньне кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету, лідэрамі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў пагадненьня «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь»
- 19 сакавіка — Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб стварэньні самастойных узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
- 21 сакавіка — на рэфэрэндуме ў Татарстане 62% удзельнікаў выказалася за сувэрэнітэт
- 29 сакавіка — першы авіярэйс Менск — Франкфурт кампаніі «Люфтганза»
- 30 сакавіка — першая партыя беларускіх грашовых адзінак («зайчыкаў») дастаўлена ў Беларусь
- 31 сакавіка — у Маскве падпісаная Фэдэратыўная дамова. Татарстан і Чачня ня ўдзельнічалі ў падпісаньні
Красавік
рэдагаваць- 2 красавіка — мітынг Свабоднага прафсаюзу з удзелам страйкоўцаў-ганякоў Салігорску, якія патрабавалі новага тарыфнага пагадненьня
- 6 красавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Эстоніяй
- 7 красавіка — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Латвіяй
- 13 красавіка:
- Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Італіяй
- Перадача Ініцыятыўнай групай в Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпісу за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі
- 16 красавіка:
- Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кубаю
- у «Народнай газэце» апублікаваная «Канцэпцыя эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваная Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце
- 17 красавіка — урады Беларусі і Індыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні
- 22 красавіка — Вярхоўны Савет зацьвердзіў генэрала Паўла Казлоўскага міністрам абароны Рэспублікі Беларусь
- 30 красавіка — у Жэнэве абвешчана, што тэхналёгія WWW будзе бясплатнай
Травень
рэдагаваць- 5 траўня — пачатак грамадзянскай вайны ў Таджыкістане
- 11 траўня — ЦВК вынесла станоўчае заключэньне па праверцы падпісных лістоў за рэфэрэндум аб роспуску Вярхоўнага Савету
- 12 траўня — урад Беларусі падвысіў цэны на некаторыя прадукты харчаваньня, у тым ліку на алей і цукар
- 16 траўня — РСФСР пераўтварылася ў Расейскую Фэдэрацыю
- 23 траўня — у Лісабоне Беларусь, ЗША, Расея, Казахстан і Ўкраіна падпісалі пратакол да дамовы START 1 (аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў). Паводле пратаколу, уся ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Ўкраіны падлягала зьнішчэньню альбо пераводу пад кантроль Расеі
- 25 траўня — паралельна з расейскім рублём уводзяцца разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь («зайчыкі»)
- 26 траўня — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Ізраілем
- 31 траўня — беларускі ўрад удвая павысіў цэны на малако, хлеб і некаторыя іншыя прадукты
Чэрвень
рэдагаваць- 2 чэрвеня — заснаваная «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі»
- 5 чэрвеня — Беларусь зрабілася ўдзельніцай Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе
- 7 чэрвеня — на прэзыдэнцкіх выбарах у Азэрбайджане перамог лідэр Народнага фронту Абульфаз Эльчыбэй
- 19 чэрвеня — Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету ўтварыў Камісію па забесьпячэньні адзінай палітыкі выкарыстаньня дзяржаўных сымбаляў (Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга)
- 22 чэрвеня — Управа БНФ прыняла заяву супраць вайсковага саюзу з Расеяй
- 28 чэрвеня — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй
- 30 чэрвеня — Адкрыта прадстаўніцтва Ўкраіны ў Беларусі
Ліпень
рэдагаваць- 1 ліпеня — у беларускай дзяржаўнай прэсе надрукавалі тэксты варыянтаў гімну, у тым ліку Багдановіча «Пагоня», Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», Арсеньневай «Магутны Божа»
- 10 ліпеня — урад Беларусі стаў чальцом Міжнароднага валютнага фонду
- 25 ліпеня — адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў у Барсэлёне
- 27 ліпеня — БНФ правёў шэсьце па цэнтральным праспэкце ў Менску ў сувязі з Днём незалежнасьці — гадавінай прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
Жнівень
рэдагаваць- 5 жніўня — у Беларусі ўведзены надзвычайны стан у сувязі зь ляснымі пажарамі
- 6 жніўня — Урад Расеі запатрабаваў ад краінаў Балтыі 7,7 мільярда даляраў за вывад былых савецкіх войскаў
- 13 жніўня:
- ААН кваліфікавала праведзеныя сэрбамі этнічныя чысткі ў былой Югаславіі як ваеннае злачынства
- упершыню адзначаны Міжнародны дзень леўшуноў
- 22 жніўня — Прэзыдэнт Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні Мікола Плаўюк склаў паўнамоцтвы перад прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком
- 28 жніўня — Дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву, у якой запатрабавалі скліканьня сэсіі Вярхоўнага Савету для прызначэньня даты рэфэрэндуму
- 31 жніўня — На галоўпаштамце ў Менску прайшло адмысловае гашэньне марак з выявай "Пагоні" і бел-чырвона-белага сьцягу
Верасень
рэдагаваць- 4 верасьня:
- падпісанае пагадненьне паміж КДБ Беларусі і Службай зьнешняй выведкі Расеі
- за злоўжываньне дзяржаўнымі сродкамі Тодар Жыўкаў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня
- 7 верасьня — У Нью-Брансьвіку адбылася ХХ Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі
- 8 верасьня:
- У Менску адкрылася аддзяленьне ААН
- У Менску на плошчы Незалежнасьці Актывісты БНФ і БЗВ прынесьлі прысягу на вернасьць Беларусі і беларускаму народу
- 9 верасьня — Амбасадар ЗША Дэйвід Сўорц уручыў даверчыя граматы Станіславу Шушкевічу. Афіцыйную прамову амбасадар казаў па-беларуску
- 16 верасьня — у Вялікабрытаніі адбылася «чорная серада», валютныя спэкулянты на чале з Джорджам Сорасам правялі спэкуляцыйную атаку на фунт, зьнізіўшы яго кошт на 25%
- 18 верасьня — заснаваная Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі
- 22 верасьня — Прэзыдыюм Савету Міністраў разгледзеў пытаньне аб барацьбе з карупцыяй
- 25 верасьня — у Менску адбылася першая, пасьля забароны КПСС, кансультацыйная нарада камуністаў краінаў СНД
Кастрычнік
рэдагаваць- 7 кастрычніка — Парлямэнт Азэрбайджану адхіліў ратыфікацыю статутных дакумэнтаў СНД
- 9 кастрычніка:
- Створаны грамадзкі камітэт «Вяртаньне» для спрыяньня вяртаньню на бацькаўшчыну вайскоўцаў і абароны грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правоў вайскоўцаў, які служаць на тэрыторыі Беларусі
- Абвешчана аб стварэньні Народнага руху Беларусі начале з Сяргеем Гайдукевічам, які заявіў пра супрацьстаяньне БНФ
- 18 кастрычніка — у Менску на плошчы Незалежнасьці прайшоў мітынг БНФ у падтрымку рэфэрэндуму за роспуск Вярхоўнага Савету
- 20 кастрычніка — У Падуі (Італія) на будынку ўнівэрсытэту адкрытая дошка ў памяць Францішка Скарыны
- 21 кастрычніка — Вярхоўны Савет Беларусі на закрытым паседжаньні ратыфікаваў Пагадненьне аб скарачэньні звычайных узброеных сілаў у Эўропе
- 27 кастрычніка — Вярхоўны Савет Беларусі прыступіў да разгляду пытаньня аб Рэфэрэндуме пра роспуск Вярхоўнага Савету і датэрміновых выбарах
- 29 кастрычніка — Вярхоўны Савет Беларусі адхіліў прапанову, аб правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах ВС
Лістапад
рэдагаваць- 3 лістапада — Біл Клінтан абраны прэзыдэнтам ЗША
- 6 лістапада — Нацыянальны банк Беларусі вырашыў весьці грашовы разьлік на тэрыторыі краіны толькі ў беларускіх рублях
- 10 лістапада:
- Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон «Аб усеагульным вайсковым абавязку» і вырашыў прывесьці да прысягі ўсіх вайскоўцаў да 31 сьнежня 1992 году
- Вярхоўны Савет Таджыкістану прыняў рашэньне самараспусьціцца
- 11 лістапада — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам, заснаваная Апостальская нунцыятура ў Беларусі
- 15 лістапада — Сялянская партыя правяла на плошчы Незалежнасьці свой першы мітынг, асноўным патрабаваньнем было ўвядзеньне права прыватнай уласнасьці на зямлю
- 16 лістапада — Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі
- 19 лістапада — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Малдоваю
- 25 лістапада — парлямэнт Чэхаславаччыны галасуе за падзел краіны на Чэхію і Славаччыну
Сьнежань
рэдагаваць- 2 сьнежня — У Вялікабрытаніі адасланае першае ў сьвеце sms-паведамленьне
- 11 сьнежня — У Доме Літаратара адбылася прэзэнтацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
- 19 сьнежня — У Доме Літаратара распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа
- 30 сьнежня — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою
Нараджэньні
рэдагавацьСьмерці
рэдагаваць- 3 красавіка — Ядвіга Бяганская, беларуская пісьменьніца, перакладніца
- 6 красавіка — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 18 верасьня — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік, паэт, навэліст, нарысіст, публіцыст і крытык
- 31 кастрычніка — Міхась Ткачоў, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч