Таварыства з абмежаванай адказнасьцю

тып кампаніі

Таварыства з абмежаванай адказнасьцю (агульнапрынятае скарачэньне — ТАА) — заснаванае адным ці некалькімі юрыдычнымі або фізычнымі асобамі гаспадарчае таварыства, статутны капітал якога падзелены на долі; удзельнікі таварыства не адказваюць па яго абавязацельствах і нясуць рызыку страт, зьвязаных зь дзейнасьцю таварыства, у межах вартасьці ўнесеных імі ўкладаў.

Удзельнікі ТАА ня маюць права ўласнасьці на маёмасьць таварыства, аднак, маючы долю ў статутным фондзе гэтага таварыства, яны могуць атрымліваць дывідэнды ад прыбытку прапарцыйна сваёй долі. Удзельнік таварыства з абмежаванай адказнасьцю мае права прадаць ці іншым чынам зьдзейсьніць адчужэньне сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства аднаму ці некалькім удзельнікам гэтага таварыства ці самаму таварыству. Продаж удзельнікам таварыства з абмежаванай адказнасьцю сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства трэцім асобам дапушчаецца, калі іншае не прадугледжана статутам гэтага таварыства.

Таварыства мае наступныя ўправы:

  • Вальны сабор (сход) таварышаў (удзельнікаў таварыства)
  • Рада дырэктараў (Назіральная рада)
  • Праўленьне (Рада дырэктараў, або дырэктар)

Праваздольнасьць

рэдагаваць

Таварыства можа мець уласнасьць. Можа выступаць бокам у грамадзянскіх адносінах. Абараняць свае правы самастойна ў судзе.

Глядзі таксама

рэдагаваць