Сьпяваючая рэвалюцыя

падзеі, якія скончыліся падзеньнем савецкага ладу ў прыбалтыйскіх дзяржавах

Сьпява́ючая рэвалю́цыя — сэрыя мірных акцыяў пратэсту ў рэспубліках Прыбалтыкі ў 1987—1991 роках, галоўнай мэтаю якіх было аднаўленьне дзяржаўнага сувэрэнітэту Латвіі, Летувы і Эстоніі[1][2]. Тэрмін быў прапанаваны эстонскім актывістам Гайнцам Валькам у артыкуле пра падзеі 10—11 чэрвеня 1988 року, калі на Сьпеўным полі Таліну адбылася спантанная начная сьпеўная дэманстрацыя[3].

Мітынг падчас прыезду ў Шаўлі (Летува) Міхаіла Гарбачова

Панятак «Сьпяваючая рэвалюцыя» найперш тычыцца Эстоніі і Латвіі, у меншай ступені — Летувы. Сымбалямі рэвалюцыі сталі народныя песьні прыбалтыйскіх народаў (у Латвіі — дайны), якія сьпявалі на мітынгах, насустрач праходзячым савецкім танкам ці падчас начных масавых сходак на мескіх плошчах.

Немалую вядомасьць атрымаў і жывы ланцуг людзей даўжынёй 600 км (Талін — Рыга — Вільня) 23 жніўня 1989, які атрымаў назву «Балтыйскі шлях».

Мэта рэвалюцыі была дасягнутая практычна без ахвяраў і разбурэньняў, за выняткам расстрэлу чатырнаццаці мірных дэманстрантаў у Вільні 13 студзеня 1991 року, забойства жаўнерамі Рыскім аддзелам АМАП МУС СССР двух латвійскіх міліцыянтаў і трох грамадзянаў у Рызе 20 студзеня 1991 і, разам з байцамі Віленскага АМАПу МУС СССР, васьмі летувіскіх мытнікаў і паліцыянтаў на граніцы Летувы зь Беларускай ССР 31 ліпеня 1991[4].

Падзеі ў Эстоніі

рэдагаваць

З 1987 пачаліся масавыя дэманстрацыі з выкананьнем нацыянальных песьняў і гімнаў. Найбольшы падобны мітынг адбыўся 11 верасьня 1988 у часе музычнага фэсту «Песьня Эстоніі» на Сьпеўным полі Таліну, дзе сабраліся каля 300 000 эстонцаў, то бок каля чвэрці жыхароў Эстоніі.

У выніку Сьпеўнае рэвалюцыі ў дзяржавах Прыбалтыкі вылучыліся і свае актывісты, якія па аднаўленьні незалежнасьці склалі першыя нацыянальныя эліты.

  1. ^ Clare Thomson. The Singing Revolution: A Political Journey through the Baltic States. — London: Joseph, 1992. — ISBN 0-7181-3459-1
  2. ^ John Ginkel. Identity Construction in Latvia's "Singing Revolution": Why inter-ethnic conflict failed to occur // Nationalities Papers. — верасень 2002. — В. 3. — Т. 30. — С. 403—433.
  3. ^ Henri Vogt. Between Utopia and Disillusionment: A Narrative of the Political Transformation in Eastern Europe. — Berghahn Books, 2005. — С. 26. — ISBN 1-57181-895-2
  4. ^ В России задержан подозреваемый убийца литовских таможенников // Lenta.ru, 09.04.2009