Мокаш
Мокаш — у славянскай міталёгіі багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзеньня. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасьці.
Зь сямі дзён тыдня Макошы была прысьвечаная пятніца. Напярэдадні гэтага дня жанчынам забаранялася прасьці. З усталяваннем хрысьціянства роля Макошы перайшла да Сьвятой Параскевы, якую называлі Параскева Пятніца.