Марыя Паўла Сурвілла

Марыя Паўла (Паўліна) Сурвілла[1][2] (па-ангельску: Maria Paula Survilla, 1 лютага[1] 1964 г. — 26 красавіка 2020 г.) — дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе і ЗША, прафэсарка музыказнаўства, сябра Рады БНР. Дачка Івонкі Сурвіллы.

Марыя Паўла Сурвілла
Maria Paula Survilla
Дата нараджэньня 1 лютага 1964 г.
Месца нараджэньня Мадрыд, Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Дата сьмерці 26 красавіка 2020 г.
Месца сьмерці Уэйвэрлі, Аёва, Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы Унівэрсытэт Атавы, Унівэрсытэт Мічыгана
Занятак музыказнаўца, музычны этнограф
Навуковая сфэра Музыкалёгія
Месца працы Вартбурскі коледж
Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе
Вядомая як Дасьледчыца беларускай музыкі і нацыянальнай ідэнтычнасьці
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d]
Бацька Янка Сурвіла[d]
Маці Івонка Сурвіла
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў Мадрыдзе, дзе яе бацькі, беларускія актывісты Івонка Сурвілла (Шыманец) і Янка Сурвілла, рабілі беларускія перадачы на Гішпанскім радыё. Зь дзяцінства валодала беларускай, францускай і гішпанскай мовамі, пазьней таксама засвоіла расейскую і ангельскую.

У 1969 г. сям’я пераехала ў Канаду.

Служыла музыкай у канадзкім войску[3].

У 1987 г. скончыла ўнівэрсытэт Атавы, атрымаўшы ступень бакаляўра музыкі. Пазьней скончыла Ўнівэрсытэт штата Мічыган, Эн-Арбар, атрымаўшы ступень магістра. Магістаркую працу пісала пра беларускую дыяспару.[3]

Абараніла доктарскую дысэртацыю ў Мічыганскім унівэрсытэце.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта выкладала тэорыю музыкі ва Ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна і пазьней у Вартбурскім коледжы (штат Аёва).

Вывучала праблемы фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ў постсавецкай Беларусі. Аўтарка навуковых працаў і кніг, прысьвечаных беларускай музыцы, адна зь іх — «Пра русалак і рок-сьпевакоў» — прысьвечаная сучасным выканаўцам.

З 2007 г. была дырэктаркай Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе.

Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвіллы застаўся муж Эрык, прафэсар музыкі, музыкант, і два сыны.

Абраныя працы

рэдагаваць
  • Survilla, M. P. (1990). Music and Identity: Byelorussians Making Music in North America (University of Michigan).
  • Survilla, M. P. (2003). Ordinary words. Sound, symbolism, and meaning in Belarusan-language rock music. In Global pop, local language, ed. Harris M. Berger and Michael Thomas Carroll, 187—206.
  • Survilla, M. P. (2020). Of mermaids and rock singers: placing the self and constructing the nation through Belarusan contemporary music. Routledge.

Літаратура

рэдагаваць

Dr. Maria Paula Survilla (1964—2020). A Scholar and Advocate of Belarusian Culture = Др. Марыя Паўліна Сурвіла (1964—2020). З Беларуссю ў сэрцы / укладанне, прадмова Зіны Гімпялевіч. Мінск: Лімарыус, 2021. 408 c.