Гарадзейскі цукровы камбінат

Гарадзейскі цукровы камбінат — цукровы завод Беларусі, заснаваны ў 1959 годзе ў гарадзкім пасёлку Гарадзея Нясьвіскага раёну. На 2011 г. меў цэхі: перапрацоўкі цукровых буракоў (сутачная магутнасьць да 8 тыс. т.) і жамерынасушыльны, прасаваньня і фасаваньня цукру. Таксама меў станцыі ачысткі соку, выпарную і дэфэкасатурацыі. Працаваў на мясцовых бураках (верасень—сьнежань) і цукры-сырцы з Кубы і Бразыліі[1]. У 2010 г. цукровыя буракі паступалі ад 115 гаспадарак з агульнай пасяўной плошчы 24,5 тыс. гектараў. На 2011 г. быў асноўным у Беларусі вытворцам каляровага цукру і цукру з прыроднымі дадаткамі (аскарбінавая кісьля і карыца), як і адзіным у краіне вытворцам фігурнага цукру-«брыдж». З сакавіка 1997 г. прадпрыемства ўзначальвае Міхаіл Крыштаповіч, які ёсьць чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Галоўны інжынэр Ігар Скачко займае пасаду з 2000 году.

Гарадзейскі цукровы камбінат
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 26 сьнежня 1959 (64 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне г.п. Гарадзея, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Міхаіл Крыштаповіч, Ігар Скачко
Галіна Харчовая прамысловасьць
Прадукцыя Цукар, жамерыны, патака
Абарачэньне 1 713 млрд рублёў (2013; $ 190,9 млн)
Апэрацыйны прыбытак 27 млрд руб ($3,01 млн)
Чысты прыбытак 16,6 млрд руб ($1,85 млн)
Лік супрацоўнікаў 1276 (2013)
Матчына кампанія «Белдзяржхарчпрам»
Даччыныя кампаніі Футбольны клюб «Гарадзея»

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1976 годзе завод стаўся камбінатам. У 1975—1985 гг. меў у сваім складзе завод калібраваньня насеньня цукровых буракоў, у 1976—1985 «Буракаводчы» саўгас. У 2010 г. вырабіў 230,2 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 115 тыс. т. (50%) цукру з 970 тыс. т. айчынных буракоў, рэшту — з кубінскага цукру-сырцу (з цукровага трысьнягу). За мяжу паставілі звыш 130 тыс. т. (56,5%) цукру (у тым ліку 51 тыс. т. у Расею), жамерыны і патаку на агульную суму $98 мільёнаў[2].

  1. ^ Гарадзейскі цукровы камбінат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 38. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Уладзімер Хількевіч, Віктар Пазьнякоў. Кожнаму жыхару зямлі — паўкілё цукру з Гарадзеі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2011. — № 47 (26911). — С. 6-7. — ISSN 1990-763x.