Ві́цебскае кня́ства — удзельнае княства Полацкай зямлі. Існавала ў пачатку XII — XIV стст. Сталіца — Віцебск.

Віцебскае княства
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус княства, уладаньні[d] і адміністрацыйная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 1101
Дата скасаваньня 1508
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Віцебскае княства вылучылася з Полацкага па сьмерці Ўсяслава Брачыславіча (1101)[1], а першым князем віцебскім быў ягоны сын Сьвятаслаў. У 1130—1340-я тут, відаць, княжыў Васілька Сьвятаславіч, потым — князі полацкія Васількавічы, з 1165 — Давыд Расьціславіч, які ў 1167 разам з князем полацкім Усяславам Васількавічам вытрымаў аблогу князя менскага Валадара Глебавіча.

У 1170-я тут княжыў Усяслаў Васількавіч, які канфліктаваў з Смаленскам. У пачатку 1180-х князь Брачыслаў Васількавіч зблізіўся з Чарнігавам і Ноўгарадам, і такім чынам вывеў Віцебскае княства з-пад уплыву Смаленску.

 
Герб Віцебскага княства. З Маскоўскага тытулярніка, 1672

З 1186 Віцебскае княства зноў апынулася пад уплывам Смаленску, што выклікала незадаволенасьць князёў полацкіх і чарнігаўскіх, якія ў 1195 выступілі супраць князёў смаленскіх, у выніку чаго Віцебск трапіў пад уладу Полацку. У пачатку XIII стагодзьдзя назіралася збліжэньне Віцебску з Уладзімера-Суздальскім княствам. У 1220—1230-я Віцебскае княства падпарадкоўвалася князю полацкаму Брачыславу II, а ў 1129, відаць, разам з Полацкам знаходзілася пад палітычным уплывам Смаленску: князь смаленскі Мсьціслаў падпісаў пагадненьне з Рыгай ад імя князёў полацкага і віцебскага. У 1262 князь віцебскі Канстантын з наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр’еў.

У 1263—1265 Віцебск знаходзіўся ў залежнасьці ад князёў полацкіх — сьпярша Гердзеня, потым Ізяслава, які у сваю чаргу быў васалам князя наваградзкага Войшалка. У 1280 Віцебск згадваецца ў грамаце князя смаленскага Фёдара Расьціславіча як залежная ад яго тэрыторыя. У канцы XIII — пачатку XIV стагодзьдзяў тут княжыў Міхал Канстантынавіч.

Каля 1318 князем віцебскім быў Яраслаў, па сьмерці якога (1320) Віцебск перайшоў да ягонага зяця Альгерда, а па сьмерці апошняга, з 1377 — да ўдавы Ульяны. Па сьмерці Ульяны (каля 1393) вялікі князь Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і скіраваў у Віцебск намесьніка Фёдара Вясну. Аднак малодшы сын Альгерда Сьвідрыгайла з мэтай аднаўленьня княства ўзьняў мяцеж, які падтрымалі Ворша і Друцак. Па здушэньні мяцежа Віцебскае княства пераўтварылі ў намесьніцтва, на базе якога ў 1508 узьнікла Віцебскае ваяводзтва[2].

Князі віцебскія

рэдагаваць
  1. ^ Лявон Калядзінскі. Віцебскае княства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 319.
  2. ^ Лявон Калядзінскі. Віцебскае княства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 451.

Літаратура

рэдагаваць