Вяземскі раён
Вя́земскі раён (па-расейску: Вяземский район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаленскай вобласьці, Расея.
Вяземскі раён | |
Вяземский район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вязьма |
Улучае | 23 муніцыпальныя ўтварэньні |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Кіраўнік | Іна Дзямідава |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Насельніцтва (2010) | 80 438 чалавек[1] |
Нацыянальны склад | расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 3353 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Тэлефонны код | +7 48131 |
Код аўтам. нумароў | 67 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны на ўсходзе вобласьці, на ўсходзе беларускае этнічнае тэрыторыі[a]. Мяжуе з Гжацкім, Дарагабускім, Навадугінскім, Сафонаўскім, Угранскім, Холм-Жыркоўскім і Цёмкінскім раёнамі вобласьці. Плошча раёну складае 3352,66 км². На яго тэрыторыі працякаюць рэкі Вазуза, Восьма, Вязьма, Жыжала.
Гісторыя
рэдагавацьУ часы ВКЛ тэрыторыя раёну межавала з тэрыторыяй Смаленскага ваяводзтва княства. З 1708 году на тэрыторыі раёну існаваў Вяземскі павет Смаленскае губэрні.
Навукоўцамі Мітрафанам Доўнарам-Запольскім і Яўхімам Карскім ў пачатку 20 ст. адзначаўся факт прыналежнасьці тэрыторыі сучаснага Вяземскага раёну да этнічнае беларускае тэрыторыі. У выніку гэтага ўрадам БНР заходняя частка раёну з горадам Вязьма была абвешчана часткай БНР, але фактычна гэтая тэрыторыя ўрадам БНР не кантралявалася.
У савецкія часы пасьля ўтварэньня ССРБ і БССР ставіліся спробы далучэньня Смаленскае губэрні да гэтых утварэньняў. Але гэтыя спробы засталіся безвыніковымі.
Сучасны Вяземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Смаленскае вобласьці.
Дэмаґрафія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 80 438 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўваходзяць 1 мескае і 22 сельскіх паселішчы.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|
Андрэйкаўскае с/п | с. Андрэйкава |
Атносаўскае с/п | в. Атносава |
Вяземскае м/п | г. Вязьма |
Вязьма-Бранскае с/п | с. Вязьма-Бранская |
Заводзкае с/п | в. Хватаў-Завод |
Ісакаўскае с/п | с. Ісакава |
Кайдакоўскае с/п | в. Кайдакова |
Калпіцкае с/п | в. Малая Калпіта |
Касьнянскае с/п | в. Касьня |
Маслаўскае с/п | с. Багародзіцкае |
Мяшчорскае с/п | в. Дзьмітраўка |
Навасельскае с/п | в. Новае Сяло |
Палянаўскае с/п | в. Палянава |
Расейскае с/п | станцыя Сямлёва |
Сьцяпанікаўскае с/п | с. Новы |
Сямлёўскае с/п | с. Сямлёва |
Туманаўскае с/п | с. Туманава |
Хмяліцкае с/п | с. Хмяліта |
Царова-Займішчанскае с/п | в. Царова-Займішча |
Шуйскае с/п | с. Шуйскае |
Юшкаўскае с/п | с. Юшкава |
Ярмолінскае с/п | в. Усьпенскае |
Яфрэмаўскае с/п | в. Яфрэмава |
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзяць чыгуначныя лініі Смаленск — Масква, Ржэў — Бранск і Вязьма — Сухінічы.
Таксама маюцца аўтаґістраль М-1 «Беларусь», Р-132 Вязьма — Разань і шэраг аўтадарог мясцовага ўзроўню, якія злучаюць Вязьму з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі.
Крыніцы
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ паводле М. Доўнара-Запольскага і Я. Карскага