Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў

Гэта актуальная вэрсія старонкі Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 13:24, 15 студзеня 2018. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
1. Уводзіны
2. Тэма
3. Значнасьць
4. Крыніцы
5. Зьмест
6. Заключэньне
Скарачэньні:
ВП:МАЙСТАР
ВП:МАГ

Вітаем у Майстры артыкулаў Вікіпэдыі! Гэты майстар дапаможа вам прайсьці праз увесь працэс стварэньня новага артыкула ў Вікіпэдыі. Працэс падзелены на 6 крокаў, прайшоўшы якія, вы патрапіце на старонку рэдагаваньня. Калі на якім-небудзь кроку ў вас паўстане пытаньне, сьмела запытвайцеся на Форуме ўдзельнікаў.

Асновы рэдагаваньня

Вельмі пажадана перад стварэньнем першага новага артыкулу зрабіць некалькі правак для набыцьця практыкі. Мы сочым за тым, каб артыкулы ў Вікіпэдыі былі правільнымі, але выпраўленьне неадфарматаваных артыкулаў і артыкулаў без крыніц забірае шмат часу ў іншых удзельнікаў. Таму наяўнасьць пэўнага досьведу ў рэдагаваньні будзе істотным плюсам.

Болей зьвестак пра рэдагаваньне артыкулаў глядзіце ў дакумэнтацыі.

Вы гатовыя стварыць артыкул?