2024:Program/be-tarask: Difference between revisions
Created page with "Ласкава просім '''не задаваць нам пытаньні ў сацыяльных сетках''' — мы карыстаемся профілямі ў Фэйсбуку, Ціўцеры ды інш. дзеля выкладаньня абнаўленьняў, але ўваходныя паведамленьні там не чытаем вельмі часта." |
Created page with "== Глядзіце таксама ==" |
||
Line 196: | Line 196: | ||
* Ласкава просім '''не задаваць нам пытаньні ў сацыяльных сетках''' — мы карыстаемся профілямі ў Фэйсбуку, Ціўцеры ды інш. дзеля выкладаньня абнаўленьняў, але ўваходныя паведамленьні там не чытаем вельмі часта. |
* Ласкава просім '''не задаваць нам пытаньні ў сацыяльных сетках''' — мы карыстаемся профілямі ў Фэйсбуку, Ціўцеры ды інш. дзеля выкладаньня абнаўленьняў, але ўваходныя паведамленьні там не чытаем вельмі часта. |
||
<span id="See_also"></span> |
|||
<div lang="en" dir="ltr" class="mw-content-ltr"> |
|||
== Глядзіце таксама == |
|||
== See also == |
|||
</div> |
|||
* [[Special:MyLanguage/2024:Related activities|<span lang="en" dir="ltr" class="mw-content-ltr">Related activities</span>]] |
* [[Special:MyLanguage/2024:Related activities|<span lang="en" dir="ltr" class="mw-content-ltr">Related activities</span>]] |
Revision as of 07:14, 6 August 2024
Праграма Вікіманіі-2024 даступная!
Праграма выкладзеная на Eventyay. Яна адкрытая для ўсіх — будзь-то зарэгістраваных ці не.
На вікі праграму скапіюем толькі па сканчэньні мерапрыемства. На цяпер адзінай праўдзівай крыніцай праграмы ёсьць Eventyay.
Запісы сэсій у Etherpad
|
---|
Даты і час
Усе ніжэйпададзеныя расклады — паводле мясцовага часу (CEST).
Асноўныя даты канфэрэнцыі
- Аўторак, 6 жніўня: Туры ды іншыя захады па Катавіцах. Цэладзённая прастора ў Diament Plaza Hotel. У гэты дзень канфэрэнцыйнай праграмы няма. Некаторыя групы і камітэты могуць самастойна ладзіць сустрэчы (уключаючы Глябальную сустрэчы ГБАМ, Агульны прыпадак — Публічная палітыка і Сустрэча сеткі валянтэрскай падтрымкі)
- Серада, 7 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:00 мясцовага часу. Увечары — цырымонія адкрыцьця і Вікімэдыец року.
- Чацьвер, 8 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Вечаровыя захады.
- Пятніца, 9 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Вечаровыя стэндавыя даклады.
- Субота, 10 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Цырымонія закрыцьця і вечарына.
- Нядзеля, 11 жніўня: Ад’езд. Нейкая дзейнасьць па месьце.
Падрабязьнейшы расклад глядзіце ніжэй.
Агляд праграмы
Кіеўская аўдыторыя Жывая трансьляцыя + пераклад калі заплянавана |
Пакоі адпачынку (агулам 7) Жывая трансьляцыя + пераклад у 4 пакоях. Толькі жывая трансьляцыя ў 2 пакоях. У адным пакоі няма ні трансьляцый, ні перакладаў. |
Пакой Вор | Галоўная заля Гданьск Жывая трансьляцыя + пераклад калі заплянавана | |
---|---|---|---|---|
Серада 7 жніўня | 9:00 – 9:45 (арыентацыйная сэсія) |
10:00 – 12:00 (блёк сэсій А) 13:30 – 15:00 15:30 – 17:00 |
Саміт ВікіЖанчынаў | 17:00 – 19:00 (адкрыцьцё і Вікімэдыец року) Запрашаем апрануць вашыя традыцыйныя строі! |
Чацьвер 8 жніўня | 9:00 – 9:45 (тэза 1) 15:30 – 17:00 17:15 – 17:45 |
10:00 – 12:00 (блёк сэсій А) 13:30 – 15:00 15:30 – 17:00 |
Хакатон | ніц |
Пятніца 9 жніўня | 9:00 – 9:45 (тэза 3) 15:30 – 17:00 17:15 – 17:45 |
10:00 – 12:00 (блёк сэсій А) 13:30 – 15:00 15:30 – 17:00 |
17:45 – 19:00 (плякатная сэсія) | |
Субота 10 жніўня | 9:00 – 9:45 (тэза 5) 15:30 – 17:00 |
10:00 – 12:00 (блёк сэсій А) 13:30 – 15:00 15:30 – 17:00 |
17:15 – 17:45 (перадача эстафэты і цырымонія закрыцьця) |
Дадаткова будуць вылучаныя пакоі для:
- Малітвы
- Сацыялізацыі
- Цішыні
- Клопату пра дзяцей
Сэсіі
Дух Вікіманіі-2024
Сёлетнім дэвізам ёсьць Супрацоўніцтва адкрытых. Падрыхтоўваючы свае выступы, абіраючы магчымыя тэмы і разважаючы пра аўдыенцыю, просім вас улічыць аспэкты супрацоўніцтва і адкрытасьці ў вашых дакладах.
Што можа даведацца аўдыторыя і/або як яна можа далучыцца да вашай ініцыятывы? Асабліва мы хочас убачыць выступы, якія выходзяць па-за існыя групы, перасякаючы межы Вікімэдыі. Вітаем выступы пра адкрытыя дасьледаваньні, адкрытыя зьвесткі, адкрыты ўрад — ініцыятывы, што могуць злучыць вікімэдыйцаў з шырокім сьветам, натхніць іншых і павялічыць уплыў адкрытых ведаў. Таксама вітаем выступы асобаў, якія могуць ясна бачыць супрацоўніцтва між групамі вікімэдыйцаў, а яшчэ лепш — між групамі вікімэдыйцаў і невікімэдыйцаў, супрацоўніцтва ў адукацыі, культуры, тэхналёгіях, кіраваньні ды іншым.
Сьцежкі праграмы
Каб праграмы было лягчэй зладзіць і праглядаць, мы прапанавалі 12 праграмных сьцежак. Падумайце, якая зь іх найлепш пасуе ідэі вашай праграмы. Калі ваш выступ адпавядае больш чым адной сьцежцы, у форме запаўненьня можаце падаць другасную сьцежку.
- Адукацыя — ініцыятывы і праграмы ў адукацыі і навучаньні
- ГБАМ — ініцыятывы і праграмы ў спадчыне і ейным захаваньні, супрацоўніцтве з культурніцкімі ўстановамі: галерэямі, бібліятэкамі, архівамі, музэямі ды іншымі
- Партнэрствы — ініцыятывы, якія злучаюць рух Вікімэдыі і ягоную дзейнасьць з вонкавымі ўстановамі дзеля атрыманьня пладавітых вынікаў
- Тэхналёгія — прадукт і тэхналёгіі ў руху Вікімэдыі
- Заахвочваньне супольнасьці — дзейнасьці, скіраваныя на павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў, прыцягненьне новых рэдактараў, перакананьні, што яны будуць павітаныя і застануцца ўдзельнічаць
- Здароўе супольнасьці — пытаньні, зьвязаныя з захаваньнем тых рэдактараў і ўдзельнікаў, якіх ужо маем. Як даць ім тое, што яны патрабуюць для ўдзелу.
- Дасьледаваньне — дасьледаваньні на тэмы, датычныя Вікімэдыі і духу Вікіманіі, а таксама дасьледаваньні, якія карыстаюцца зьвесткамі і зьместам зь Вікімэдыі
- Разнастайнасьць ды інклюзіўнасьць — перакананьне, што праекты Вікімэдыі зьвяртаюцца да як мага шырэйшай аўдыторыі і могуць рэдагавацца як мага шырэйшай групай удзельнікаў, каб забясьпечыць разнастайнасьць і запрасіць усіх
- Права і заступніцтва — аўтарскія правы і лічбавая даступнасьць, цэнзура і дэзінфармацыя / благое інфармаваньне, грамадзкая палітыка і правы чалавека
- Адкрытыя зьвесткі — ініцыятывы ў выкарыстаньні і паўторным выкарыстаньні зьвестак
- Кіраваньне і стратэгія — абмеркаваньні, засяроджаныя на структурах і рэформах, ключавыя ініцыятывы з Стратэгіі руху
- Дзікія ідэі — усё датычнае Вікімэдыі, якое не адпавядае ніякаму з вышэй згаданых кірункаў альбо настолькі дзікае, што патрабуе ўласнай катэгорыі!
Фарматы сэсіяў
Мы будзем падтрымліваць сэсіі на месцах, віртуальныя і гібрыдныя. Падзелімся лягістыкай наконт гэтага пазьней. Аднак цяпер можам пацьвердзіць, што:
- Віртуальныя сэсіі мусяць быць запісаныя загадзя
- Як выкладчыкі, так і аўдыторыя могуць запісвацца да ўдзелу ў гібрыдных сэсіях. Аднак жывое ўзаемадзеяньне між аддаленымі і тутэйшымі ўдзельнікамі можа быць абмежаванае.
Тыпы сэсіяў
- Майстроўня (85 хвілінаў) — інтэрактыўны фармат для выпрацоўкі рашэньня ці навучэньня досьведу
- Дэманстрацыя (40 хвілінаў) — жывая дэманстрацыя, напрыклад, інструмэнта, з магчымымі інтэрактыўнымі элемэнтамі
- Лекцыя (25 хвілінаў)
- Панэль (55 хвілінаў) — абмеркаваньне зь некалькімі ўдзельнікамі і аўдыторыяй
- Круглы стол (40 хвілінаў) — абмеркаваньне, дзе ўсе маюць роўныя правы ўдзелу
- Імгненныя размовы (5 хвілінаў) — хуткая прэзэнтацыя тэмы ці гісторыі
- Стэнд (часавыя абмежаваньні не датычацца — уваходзяць у склад агульнай стэндавай сэсіі) — пасьля ўхваленьня неабходна перадаць у выглядзе файлаў постэры
- Іншыя. Калі ласка, пазначце ў разьдзеле „Заўвагі“ (25 хвілінаў) — усё, што не падпадае ні пад які з фарматаў вышэй
Частыя пытаньні
Я дакладчык. Дзе знайсьці больш інфармацыі?
Глядзіце, калі ласка, старонку рэсурсаў дакладчыкаў.
Ці будзе праграма даступная ў вікі?
Да канца Вікіманіі праграма будзе даступная толькі на Eventyay — адзінай праўдзівай крыніцай праграмы. Па сканчэньні Вікіманіі мы прадублюем праграму і ў вікі.
Кантакт / Дапамога / Магу пытаньні, на якія тут няма адказаў.
- Напішыце электронны ліст на
wikimaniawikimedia.org
. - Ласкава просім не задаваць нам пытаньні ў сацыяльных сетках — мы карыстаемся профілямі ў Фэйсбуку, Ціўцеры ды інш. дзеля выкладаньня абнаўленьняў, але ўваходныя паведамленьні там не чытаем вельмі часта.