Эмрэ Джан
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Шкіпер | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Германія Турцыя |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Барусія (Дортмунд) | |||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмрэ Джан (турэцк.: Emre Can; нар. 12 студзеня 1994, Франкфурт-на-Майне, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Баварыя»
[правіць | правіць зыходнік]12 жніўня 2012 года дэбютыраваў за «Баварыю» як Абаронца, у матчы супраць «Барусіі (Дортмунд)» за Суперкубак Германіі, той матч *мюнхенцы* выйгралі з вынікам 2-1.
13 красавіка 2013 года дэбютыраваў у Бундэслізе, у матчы супраць «Нюрнберга».
27 красавіка 2013 года забіў свой першы і адзіны гол за «Баварыю», у матчы супраць «Фрайбурга».
«Баер» Леверкузен
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2013 года перайшоў у «Баер Леверкузен» з-за канфлікту з Хасепам Гвардыёлай, але «Баварыя» магла выкупіць яго назад.
Свой першы гол за «Баер Леверкузен» Эмрэ забіў 26 кастрычніка 2013 года, у матчы супраць «Аўгсбурга».
За «Баер Леверкузен» састаяўся дэбют Джана у Лізе чэмпіёнаў, у матчы супраць «Манчэстэра Юнайтэд», той матч *львы* прайгралі з вынікам 4-2.
«Ліверпул»
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 2014 года «Ліверпул» купіў Эмрэ Джана за 12 мільёнаў еўра.
25 жніўня 2014 года дэбютыраваў за *чырвоных*, у матчы супраць «Манчэстэр Сіці», той матч быў імі прайграны з вынікам 3-1.
8 лістапада 2014 года забіў свой першы гол за *мерсісайцаў*, у матчы супраць «Чэлсі».
У красавіку 2015 года палучыў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры, у матчы супраць лонданскага «Арсенала».
У сезоне 2015/2016 Эмрэ Джан сыграў 49 матчаў, у якіх забіў 2 галы і аддаў 3 асісты, выйшаў з «Ліверпулам» у фінал Лігі Еўропы і Кубка Англійскай футбольнай лігі, таксама пры Юргене Клопе стаў гуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У сезоне 2016/2017 Эмрэ Джан стаў ключавым гульцом, і сыграў 40 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 3 асісты.
У сезоне 2017/2018 Эмрэ сыграў 38 матчаў, забіў 6 галоў і аддаў 5 асістаў, таксама дайшоў з *чырвонымі* да фіналу лігі чэмпіёнаў, у якім сыграў толькі 11 хвілін.
1 ліпеня 2018 года стаў свабодным агентам разам з Джонам Флэнэганам, гаворылі, што гэта з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юргенам Клопам, але сам Эмрэ расказаў, што гэта не праўда.
«Ювентус»
[правіць | правіць зыходнік]Перайшоў у «Ювентус» стаўшы дзясятым нямецкім гульцом у гісторыі клуба.
18 жніўня 2018 года дэбютыраваў у Серыі A, у матчы супраць «К’ева» выйшаўшы на замену.
21 студзеня 2019 года забіў свой першы гол за *зебр*, зноў у матчы супраць «К’ева».
У сезоне 2019/2020 Эмрэ за «Ювентус» сыграў усяго 8 гулень, з-за прадузятасці галоўнага трэнера Маўрыцыа Сары.
«Барусія» Дортмунд (арэнда)
[правіць | правіць зыходнік]31 студзеня «Барусія Дортмунд» абвясціла аб арэндзе Эмрэ Джана і далейшага выкупу за 25 мільёнаў еўра, таксама Эмрэ ўзяў сабе 27 нумар, так як 23 нумар быў заняты Тарганам Азарам.
8 лютага дэбютыраваў і забіў cвой першы гол за «Барусію Дортмунд» у матчы супраць свайго былога клуба «Баера Леверкузена», таксама ён не святкаваў свой гол.
11 сакавіка ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Пары Сен-Жэрмена» палучыў чырвоную картку.
«Барусія» Дортмунд
[правіць | правіць зыходнік]«Жоўта-чорныя» выкупілі Эмрэ і вярнулі яму 23 нумар.
Сыграў свой першы матч пасля трансферу, супраць «Аўстріі», у матчы Эмрэ выйшаў на замену на 46 хвіліне, забіў 1 гол і аддаў 2 асісты.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]4 верасня 2015 года дэбютыраваў у зборнай Германіі, у матчы супраць Польшчы які закончыўся з вынікам 3-1 у пользу Германіі.
Быў вызваны на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016, на якім сыграў у адной гульне.
У 2017 выйграў Кубак Канфедэрацый 2017, на ім ён сыграў 5 гулень і аддаў 1 асіст.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Джан — мусульманін турэцкага паходжання, таму ён вельмі паважае абрады і традыцыі Турцыі.
Сустракаўся з Марыяй Каталей, але зараз невядома ці разам лі яны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2012/2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012/2013
- Уладальнік Кубка Германіі: 2012/2013
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018/2019
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2020/2021
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Германія:
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017
Асабістыя
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы малады футбаліст «Ліверпула»: 2015/2016
Зноскі
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Барусія Дортмунд
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Баер 04
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен