Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў
Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 2020 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў (19 ліпеня 1941, в. Сялец, Магілеўскі раён, Магілёўская вобласць — 14 чэрвеня 2020) — беларускі паэт, празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 ліпеня 1941 года ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна[1].
Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава, у 1983 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 1967—1987 гг. працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях[2].
У 1975 г. апублікаваў першае апавяданне «В грозу» ў магілёўскай раённай газеце «За камуністычную працу»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Памёр 14 чэрвеня 2020 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг сатыры і гумару: «Стол находок» (2007), «Цветы для молодых» (2010); кнігі прозы «Заколдованный ток» (2009); аповесці «Найдик» (1998); зборнікаў вершаў: «Полюса» (2008), «И грусть, и радость…» (2011), «Инкин календарь» (2012), «Славянские мотивы» (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах[2].
Курыраваў літаратурнае аб’яднанне «Волшебные звуки» пры бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: «Спасибо Вам за День Победы!» (2010), «Мы книгу жизни пишем сами…» (2012), "Победное «Ура!» (2015), «В лучезарной дали» (2016), «С юбилеем, Могилёв!» (2017), «Притяжение родной земли» (2020)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі — 2012». Фіналіст фестываляў «Славянскія традыцыі — 2015», «Славянскія традыцыі — 2016», «Славянскія традыцыі — 2017»[2].
У 2016 годзе прысвоена званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Найдик» (Могилев, 1998)
- «Заколдованный ток» (Могилев, 2007)
- «Стол находок» (Могилев, 2007)
- «Полюса» (Могилев, 2008)
- «Цветы для молодых» (Могилев, 2010)
- «И грусть, и радость…» (Могилев, 2011)
- «Славянские мотивы» (Могилев, 2015)
- «Обманчивость тишины»
- «Стихия»
Зноскі
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выпускнікі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі