Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў
Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2022 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Узнагароды |
Народны артыст Беларусі (1992) |
Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (6 чэрвеня 1952, Мінск — 23 верасня 2022) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980). Народны артыст Беларусі (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1971).
У 1971—1992 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэнічная абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нацыянальных спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я. Глебава). Сярод іншых партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча), Хазэ («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Спартак, Крас («Спартак » А. Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на музыку Л. Мінкуса з балета «Пахіта » Э. Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Юнак («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага).
З 1992 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Дзяржаўным харэаграфічным каледжы.
У 2010 годзе ўзначаліў балетную трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета). Паставіў спектаклі «Мефіста», «Шчаўкунок», «Асоль», «Сон Дон Кіхота». Ставіў балеты ў жанры фэнтэзі[1].
Памёр у 2022 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Калядэнка. Іваноў Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Беларусі
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Балетмайстры Беларусі