Перайсці да зместу

Васіль Якаўлевіч Траццяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Якаўлевіч Траццяк
укр.: Василь Якович Третяк
Дата нараджэння 6 снежня 1926(1926-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1989(1989-04-16) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР

Васіль Якаўлевіч Трацця́к[1] (6 снежня 1926, с. Камароўка, Курская губерня — 16 красавіка 1989, Кіеў) — украінскі савецкі спявак (драматычны тэнар) і педагог. Народны артыст СССР (1980).

Нарадзіўся ў сяле Камароўка, цяпер у Каранеўскім раёне, Курская вобласць, Расія. У 1958 годзе скончыў Харкаўскую кансерваторыю (клас Т. Я. Вескэ). У 1958—1962 гадах — саліст Малдаўскага, з 1962 года — Украінскага тэатраў оперы і балета.

З 1976 года В. Я. Траццяк выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі.

В. Траццяк валодаў драматычным дараваннем, моцным голасам шырокага дыяпазону. Яго голасу ўласцівы выдатная дыкцыя, тонкая філіроўка гуку, яскравы тэмперамент. Выконваў партыі ў класічных і сучасных операх.

Сярод выкананых партый: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Васіль, Мікіта («Мілана», «Яраслаў Мудры» Г. Майбарады), Богун («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Адмірал, Лаўро («Гібель эскадры», «Мамаі» В. Губарэнкі), Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз. Шастаковіча), Кабзар («Тарас Бульба» М. Лысенкі), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Баль-маскарад» Д. Вердзі) і іншыя.

Таксама В. Я. Траццяк выступаў як канцэртны спявак. У яго рэпертуары былі творы рускіх, украінскіх і савецкіх аўтараў, песні народаў СССР. Выступаў з гастролямі за мяжой (Румынія, Польшча, Балгарыя, Чэхаславакія, ГДР, Куба, Югаславія, Іспанія, Францыя).

  • Трацця́к Васіль Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Лысенко И. М. Третья́к Василий Яковлевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 599—600. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Третья́к Василий Яковлевич // Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 552. — 672 с: ил. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9. (руск.)
  • Третя́к Василь Якович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 338. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / Упор.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський. За ред. А. В. Кудрицького. — К. : «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — С. 590. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9. (укр.)