Астравы Эпарсэ
Выгляд
Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы, фр.: Îles Éparses або Îles éparses de l'océan Indien) — астравы ў Індыйскім акіяне, уваходныя ў склад Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. Кіруюцца з Рэюньёна.
Уключае каралавыя астравы Басас-да-Індыя, астравы Глар'ёз, Еўропа, Жуан дэ Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем).
Плошча тэрыторыі — 38,6 км², насельніцтва — 56 чалавек (персанал навуковых станцый). Найбуйнейшы востраў — Еўропа — мае плошчу 28 км².
Карты
[правіць | правіць зыходнік]Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Група астравоў}}. |