Іван Русеў
Іван Русеў | |
---|---|
балг.: Иван Русев | |
| |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1872 ці 22 лістапада 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1945 (72 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Трэцяе Балгарскае царства |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Балгарыі |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў |
Другая армія Другая пяхотная дывізія Сёмая пяхотная дывизия Восьмая пяхотная дывізія Трыццаць трэці пяхотны полк |
Бітвы/войны |
Балканскія войны Першая сусветная вайна Другая сусветная вайна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Атанасаў Русеў (балг.: Иван Атанасов Русев; 15 лістапада 1872, Шумен — 1 лютага 1945, Сафія) — генерал-маёр, міністр унутраных спраў Балгарыі (1923—1926 гг.).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ваеннае вучылішча ў Сафіі (1892), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба ў Санкт-Пецярбургу (1900).
Вайсковая служба
[правіць | правіць зыходнік]- З 1892 г. служыў у 7-м пяхотным палку.
- У 1900—1901 гг. — афіцэр для даручэнняў у аператыўнай секцыи штаба арміі.
- З 1902 г. — галоўны рэдактар ваенных выданняў («Военен журнал» 1902—1903 гг.; «Военни известия» 1903 г.).
- У 1904—1906 гг. — начальнік штаба 2-й брыгады 9-й пяхотнай дывізіі.
- У 1907 г. — камандзір дружыны (батальёна) у 33-м пяхотным палку.
- У 1908—1909 гг. — начальнік мабілізацыйнай часткі ў Ваенным міністэрстве.
- З 1910 г. па сакавік 1912 г. — начальнік школы падпаручнікаў запасу.
- У 1912—1913 гг. — начальнік штабы 8-й пяхотнай дывізіі, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у Балканскіх войнах 1912—1913 гг.
- З лістапада 1913 г. па 1914 г. — начальнік штаба 2-й ваенна-инспекцыйнай вобласці.
- У 1914—1916 гг. — начальнік штаба 2-й арміі, на гэтай пасадзе пачаў удзельнічаць у Першай сусветнай вайне.
- У 1916—1918 гг. — камандзір 7-й пяхотнай дывізіі.
- У 1918 г. — камандзір 2-й пяхотнай дывізіі.
- З 20 кастрычніка 1918 г. — у запасе (пасля паразы балгарскай арміі ў Першай сусветнай вайне).
Званні
[правіць | правіць зыходнік]- З 2 жніўня 1892 г. — падпаручнік;
- З 2 жніўня 1895 г. — паручнік;
- З 18 мая 1900 г. — капітан;
- З 18 мая 1905 г. — маёр;
- З 1 студзеня 1910 г. — падпалкоўнік;
- З 1 лістапада 1913 г. — палкоўнік;
- З 30 чэрвеня 1917 г. — генерал-маёр.
Дзяржаўны і палітычны дзеяч
[правіць | правіць зыходнік]У 1920—1921 гг. быў галоўным дырэктарам Працоўнай павіннасці пры ўрадзе Аляксандра Стамбалійскага. Уваходзіў у склад Ваеннага хаўрусу і палітычнай арганізацыі «Народная змова», быў адным з асноўных удзельнікаў дзяржаўнага перавароту 9 чэрвеня 1923 г., у выніку якога быў зрынуты ўрад Стамбалійскага. У новым урадзе Аляксандра Цанкава стаў міністрам унутраных спраў (з 9 чэрвеня 1923 г. па 4 студзеня 1926 г.), быў адным з кіраўнікоў рэпрэсій урада проці Балгарскага земляробскага народнага хаўрусу (БЗНХ) пасля перавароту 1923 г. і задушэння Вераснёвага паўстання ў тым ж годзе, а таксама супраць іншых левых сіл.
Затым з’яўляўся сябрам палітычнай арганізацыі Дэмакратычная змова, а ў 1932—1934 гг. — узначаленага Цанкавым Народна-сацыяльнага руху. Дэпутат 21-га (1923—1927 гг.), 22-га (1927—1931 гг.), 23-га (1931—1934 гг.) і 25-га (1940—1944 гг.) Звычайнага народнага сходу.
Пасля звяржэння царскага урада ў Балгарыі ў верасні 1944 г. быў арыштаваны. У 1945 годзе Народным судом прысуджаны да смяротнага пакарання па абвінавачанню ў кіраўніцтве рэпрэсіямі супраць апазіцыі ў 20-х гадах і расстраляны. 26 жніўня 1996 года прыгавор быў скасаваны вырашэннем Вярхоўнага суда Балгарыі № 243.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па ваеннай тэорыі і гісторыі Балканскіх войн і Першай сусветнай вайны, а таксама кнігі «Грамадскія і палітычныя думкі» (1941 г.). Поўны спіс:
- «Адзін год ваеннай службы» (1911 г.)
- «Рух наперад пяхотнага ўзвода» (1914 г.)
- «Добрае поле і 2-я пях. Тракійская дывізія» (1921 г.)
- «Восьмая пяхотная тунджанская дывізія ў вайне з туркамі (1912—1913 гг.)» (1923 г.)
- «Падручнік для падрыхтоўкі сяржантаў» (1927 г.; у суаўтарстве)
- «Уклад у гісторыю Другой арміі ў вайне 1915—1918 гадоў» (1928 г.)
- «Грамадскія і палітычныя думкі» (1941 г.)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За храбрасць» 3-й і 4-й ступеней 2-га класа.
- Ордэн Святога Аляксандра 3-й ступені з мячамі.
- Ордэн «За вайсковыя заслугі» 2-й ступені з ваенным адрозненнем, 5-га класа на звычайнай стужцы.
- Ордэн «За заслугі» 2-й ступені на звычайнай стужцы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]