Motu proprio
Proprio motu — лац.: па ўласнай ініцыятыве. Адмысловы папскі рэскрыпт. Гэта формула ўжывалася ў практыцы папскіх зносін з замежнымі дзяржавамі, калі Папа Рымскі не адказваў на зробленую яму прапанову, але вырашаў справу як бы зусім нанова — так, быццам датуль ніякіх праектаў і прапаноў па дадзеным пытанні ніхто яму не прадстаўляў.
Першы proprio motu быў выпушчаны Папам Рымскім Інакенціем VIII у 1484 годзе.
Прыклады Motu proprio
правіць- «Ingravescentem Aetatem» — апостальскае пасланне Паўла VI аб тым, што кардыналы, якія дасягнулі 80 гадоў, страчваюць права на ўдзел у Канклаве і перастаюць быць кардыналамі-выбаршчыкамі;
- «Summorum Pontificum» — апостальскае пасланне Бенедыкта XVI аб ўжыванні ў набажэнствах сучаснай рымска-каталіцкай царквы трыдэнцкай («традыцыйнай») літургіі.