Цела даўжынёй да 0,5 см складаецца з 2 сегментаў, звужанае пасярэдзіне. Пярэдняя частка плоская, лісцепадобная, задняя — падоўжаная. Маюць ротавую і брушную прысоскі, ззаду апошняй размешчаны фіксавальны орган Брандэрса. Развіццё з удзелам 2 прамежкавых гаспадароў: прэснаводныя малюскі, карпападобныя рыбы ці, зрэдку, земнаводныя[2].
Роды, якія вылучаліся ў сямействе на 2023 год[3]:
- Alaria — Schrank, 1788
- Bolbophorus — Dubois, 1935
- Crassiphiala — Van Haitsma, 1925
- Didelphodiplostomum — Dubois, 1944
- Diplostomum — von Nordmann, 1832
- Enhydridiplostomum — Dubois, 1944
- Fibricola — Dubois, 1932
- Hysteromorpha — Lutz, 1931
- Mesophorodiplostomum — Dubois, 1936
- Neascus
- Neodiplostomum — Railliet, 1919
- Ornithodiplostomum — Dubois, 1936
- Parallelorchis — Harkema and Miller, 1961
- Pharyngostomoides — Harkema, 1942
- Posthodiplostomum — Dubois, 1936
- Procyotrema — Harkema and Miller, 1959
- Pulvinifer — Yamaguti, 1933
- Spathaceum
- Tetracotyle
- Tylodelphys
- Uvulifer — Yamaguti, 1934
Дарослыя дыпластаматыды паразіты рыбаедных птушак (асноўныя гаспадары), лічынкі іх — паразіты рыб, узбуджальнікі дыпластаматозаў[2]. Шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі[2].