5-я армія (Аўстра-Венгрыя)
5-я а́рмія (ням.: k.u.k. 5. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.
kaiserlich und königliche 5. Armee 5 Армія | |
---|---|
Гады існавання |
ліпень — 27 снежня 1914 май 1915 — 3 лістапада 1918 |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Генерал-фельдмаршал Светазар Бароевіч |
Гісторыя
правіцьБыла сфармавана напачатку жніўня 1914 года для вядзення вайны супраць Сербіі. Пасля мабілізацыі яна складалася з наступных часцей[1]:
Баявы расклад 5-й арміі ў жніўні 1914 года | ||
---|---|---|
Армія | Корпус | Дывізія |
5-я Армія | VIII Корпус | 9-я пяхотная дывізія |
21-я пяхотная дывізія Ландверу | ||
XIII Корпус | 36-я пяхотная дывізія | |
42-я Ганведская пяхотная дывізія |
Пасля гіганцкіх страт армія была распушчана ў снежні 1914 года. Другое фарміраванне 5-й арміі адбылося ў маі 1915 года на Італьянскім фронце, дзе яна і скончыла вайну. 24 мая 1917 была перайменавана ў Ізонскую Армію, а 23 жніўня 1917 была пераўтворана ў групу армій Бароевіча (ням.: Heeresgruppe "Boroević"), якая складалася з дзвюх армій: 1-й і 2-й Ізонскіх Армій. У студзені 1918 года група армій складалася з Ізонскай Арміі і 6-й арміі.
Камандуючыя
правіцьПершае фарміраванне
правіць- Генерал пяхоты Лібарыюс фон Франк (ням.: Liborius Ritter von Frank) (жнівень — 27 снежня 1914).
Другое фарміраванне
правіць- Генерал-фельдмаршал Светазар Бароевіч (ням.: Svetozar Boroević von Bojna) (май 1915 — 3 лістапада 1918).
Зноскі
- ↑ Order of Battle - Serbia August, 1914 . Austro-hungarian-army.co.uk (4 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 19 снежня 2019.
Літаратура
правіць- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.
- Österreich-Ungarns letzter Krieg. Band I, Hrsg.: Edmund Glaise-Horstenau, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930